Дзесяцігадовая гісторыя Бібліятэкі Свабоды — гэта 35 назваў: гісторыя і культура, рэпартажы і досьледы, вершы і мэмуары. Першай кнігай сэрыі ў 2002 годзе стала паэтычная анталёгія «Верш на Свабоду». 365 вершаў для яе напісалі нобэлеўскія ляўрэаты і паэты-выгнаньнікі, творцы, чые кнігі забараняліся да распаўсюду, і тыя, хто быў асуджаны за літаратурную дзейнасьць.