Давайце разьбярэмся: а хто са сьведак, якія раней не былі знаёмыя з Канавалавым, апазналі яго ў судзе?
Супрацоўніца менскага кватэрнага бюро «Альміра» Тацяна Вараўка не апазнала. 10 красавіка яна трымала ў руках пашпарт Дзьмітрыя Канавалава, калі той засяляўся ў «нехарошую» кватэру № 50 дома 9А на вуліцы Караля. Маладая жанчына памятае, што засяляўся хлопец на 3 дні, заплаціў 300 тысяч рублёў, яна запісала дадзеныя пашпарта і выдала ключы. Пра зьнешні выгляд кліента сказала, што меў круглы твар, чорныя бровы, на галаве была шапачка, быў апрануты ў звычайную куртку, але пра колер пэўнасьці няма. Памятае нешта чырвонае: ці то ўстаўкі, ці то падкладку.
Яшчэ сьведку зьдзівіла, што раней яе не выклікалі на апазнаньне, хоць яна сама прапаноўвала гэта сьледчаму. У судзе, калі Тацяну Вараўку наўпрост спыталі, ці пазнае яна таго чалавека, сьведка сказала, што не пазнае яго ў Канавалаву.
Заўважу, дарэчы, што Канавалаў у эпізодзе, пра які ідзе гаворка, паводзіў сябе досыць неабачліва для ўжо дасьведчанага кансьпіратара, якім ён мусіў быць пасьля некалькіх удалых тэрактаў, згодна з вэрсіяй сьледзтва. Наймаць на сваё імя кватэру, паказваць у кватэрным бюро пашпарт напярэдадні таго, што ён задумаў — верх легкадумнасьці! І гэта пры тым, што пад рукой ёсьць верны Санча Панса (як яго прадстаўляе сьледзтва) — Улад Кавалёў. Хіба цяжка было папрасіць Кавалёва наняць кватэру на сваё імя ці самому знайсьці жытло на два дні ўвогуле без афармленьня дакумэнтаў? У Менску гэта не такая ўжо вялікая праблема.
Канавалаў, калі верыць сьледзтву, сарваўся ў Менск з-за таго, што ў яго ўсё ж узялі адбіткі пальцаў. Тады ён мусіў дапускаць, што ўжо празь дзень-два яго пачнуць шукаць і пэўна знойдуць, калі ён «засьвеціцца», арандаваўшы кватэру. Чаму ён не перасьцярогся — незразумела. Магчыма, на выпадак гэткіх сумненьняў сьледзтва і распрацоўвала вэрсію пра падрыхтоўку Канавалава да самагубства. Маўляў, таму і не перасьцерагаўся, што вырашыў адразу пасьля тэракту пакончыць з жыцьцём. Другі варыянт — сьледзтва мае рацыю і Канавалаў сапраўды ня надта хаваўся. У тым ліку таму ён і ня ўцёк адразу пасьля выбуху ўвогуле з краіны, хоць меў такую магчымасьць. Згадайма паказаньні Пачыцкай, як Канавалаў распытваў яе, што б яна рабіла, калі б ведала, што гэта яе апошнія гадзіны жыцьця?
Але тут сьледзтва само сабе супярэчыць: а навошта тады Канавалаў прасіў у Кавалёва мабільны тэлефон, каб пазваніць у Менску ў кватэрнае бюро? Чаму не пазваніў са свайго мабільніка? А можа, з гэтым доказам, які супярэчыць вэрсіі пра самагубства, сьледзтва пагадзілася з адной мэтай — каб глыбей уцягнуць у справу Кавалёва? Бо ў выніку той звычайны факт, што Кавалёў даў Канавалаву пазваніць са свайго мабільніка ў кватэрнае бюро, суд таксама палічыў садзейнічаньнем у падрыхтоўцы да тэракту.
Яшчэ адзін сьведка — віцебскі таксіст Максім Маскалёў. Гэта ён раніцай 10 красавіка падвозіў на вакзал Дзьмітрыя Канавалава, калі той вырашыў «рвануць» у Менск. Маскалёў памятае, што ў Канавалава была цяжкая торба шэрага колеру, пасажыр быў апрануты ў кароткую куртку. Увогуле ўсё адзеньне было цёмнае, дэталяў ён не запомніў.
На пытаньне, ці пазнае Канавалава, сьведка адказаў, што збольшага пазнае, але ня можа катэгарычна сказаць, што гэта той самы чалавек, якога ён падвозіў. Увогуле дзіўна, што Маскалёў запомніў хоць якія дэталі. Пачатак красавіка, на гадзіньніку крыху пазьней за 5 раніцы — фактычна яшчэ ноч. Ня дзіва, што пэўна таксіст сказаў толькі пра вагу торбы — каля 20 кіляграмаў.
Сьведка Тацяна Вусава, прадпрымальніца, таксама зь Віцебску. Адзіная, хто ў судзе быў цалкам перакананы, што перад ёй менавіта той чалавек, якога яна ўпершыню ўбачыла вечарам 9 красавіка ў кватэры на вуліцы Гарбачэўскага, 38. Ранкам наступнага дня яна ж праводзіла высяленьне Канавалава з кватэры. Правярала, відаць, уважліва, мяркуючы па тым, як яна расказвала суду, што некаторыя пастаяльцы крадуць кватэрныя рэчы ці б’юць падчас начных гульбішчаў посуд. Але тым разам усё было на месцы.
Дарэчы, Канавалава яна ўжо апазнавала — раней, на сьледчым экспэрымэнце ў Віцебску. Запомніла яго з-за нейкіх дзіўных паводзінаў: не падымаў вачэй, выглядаў змрочным. І далей у паказаньнях сьведкі ўсё было гэтаксама пэўна: торба — цяжкая, паставіў яе на падлогу — ну вельмі акуратна. «Гэта было падазрона, думала, што там алькаголь, але я ў торбу не глядзела», — пераконвала суд сьведка. Што да мяне, то хаця гэткія паказаньні і можна назваць бездакорнымі, але застаецца яшчэ шмат пытаньняў.
Прыкладам, нашто ўвогуле Канавалаву перад ад’ездам у Менск спатрэбілася на ноч наймаць кватэру ў Віцебску?
Калі мэта злачынца — прашмыгнуць незаўважаным, ці стаў бы ён рызыкаваць, зьяжджаючы на невядомую кватэру, дзе ў яго могуць спраўдзіць дакумэнты, а гаспадыня можа залезьці ў торбу, каб паглядзець, што ж такое ён там хавае?
Нават калі Канавалаў баяўся заставацца на ноч у родным доме, не выключаючы, што ў любы момант па яго могуць прыйсьці. Калі сапраўды ён гэтак асьцярожнічаў, дык, мяркую, мог бы і ў сваім падвале ноч перакантавацца, там бы яго да раніцы ніхто не патурбаваў.
А можа, Канавалаў проста прыносіў на найманую кватэру некалькі бутэлек гарэлкі з закускай, потым іх расьпіў зь сябрамі да ранішняга прыходу гаспадыні, а яна прыкметаў п’янкі не заўважыла? Гэтае меркаваньне, аднак, не супадае з паказаньнямі сьведкі-таксіста — «торба была цяжкая».
Нарэшце, пацярпелая ад выбуху ў мэтро Аліна Фёдарава, яна ж адначасна і адна з ключавых сьведак на працэсе. Перад выбухам была на плятформе «Кастрычніцкай», чакала знаёмую, каб перадаць флэшку. Аліне пашчасьціла, што ў момант выбуху яна стаяла бліжэй да эскалятара — абышлася цялеснымі пашкоджаньнямі. Страціла прытомнасьць, ачуняла толькі праз 2 гадзіны пасьля выбуху. Потым два месяцы, кажа, «спала на таблетках».
Але памятае, што да выбуху некалькі разоў бачыла на плятформе маладога чалавека з торбай, якую той перакладаў з рукі ў руку. «Хадзіў сюды-туды, нэрваваўся», — паведаміла сьведка і дадала, што ў нейкі момант бачыла яго і пад лесьвіцай (гэта акурат пасярэдзіне плятформы). «Потым, здаецца, ён пайшоў па лесьвіцы ўгару». Але ці было што ў руках, ня памятае, на самой пляцоўцы лесьвіцы яго ня бачыла.
З адзеньня маладога чалавека запомніла чорныя штаны з парванай кішэняй. Зрабіла дзіўную заўвагу наконт валасоў — пэўна сказала, што валасы былі кароткія. Адвакат заўважыў супярэчнасьць і пачаў удакладняць: ці быў малады чалавек у спартовай шапцы? Тут сьведка нічога не змагла сказаць пэўна. «Можа — быў, можа — не. Ня памятаю».
Між тым калі ён быў у шапцы, то з чаго пацярпелая ўзяла, што ў яго былі кароткія валасы — маглі быць і сярэдняй даўжыні, пад шапкай не відаць. А калі быў бяз шапкі — то гэта яўна не Канавалаў, ва ўсякім разе ня той чалавек, якога зьнялі відэакамэры. «Ці пазнаяце вы таго чалавека тут, у судзе?» Гледзячы на Канавалава, Аліна Фёдарава адказала гэтак: «Падобны, але не магу сказаць дакладна, што гэта ён».
І што мы маем, як кажуць, у сухім астатку? З чатырох сьведак адна пэўна пазнала Канавалава, але гэта было ў Віцебску. Адна яго гэтак жа пэўна не пазнала, дзьве астатнія сьведкі ад катэгарычнага адказу ўхіліліся. Плюс можна меркаваць, што паказаньні гэтых сьведак калі не надыктаваныя, дык ускосна падказаныя сьледчымі. Асабліва нацягнутымі падаюцца паказаньні адной зь іх, Фёдаравай. Запомніць у натоўпе мэтро пэўнага чалавека, прычым пэўна запомніць, што ён нэрваваўся — як на мяне, гэта досыць дзіўная рэч. Тым больш згадаць пра гэта пасьля моцнага стрэсу, пасьля «двух месяцаў сну на таблетках». А як толькі гучаць удакладняльныя пытаньні адваката — блытаніна ў дэталях.
Відэа ад 11 красавіка са станцыі «Кастрычніцкая» не найлепшай якасьці, і ўсё ж на ім дастаткова добра відаць, што чалавек, падобны да Канавалава, паступова наблізіўся з торбай да лавы, а на другім кавалку відэа бачна, што ён падняўся на пляцоўку бяз торбы і больш за хвіліну стаяў там фактычна адзін, пакуль ня здарыўся выбух.
Між тым Аліны Фёдаравай на лесьвіцы не было, і яго там заўважыць і запомніць яна не магла. Ды яна і не казала, што бачыла таго чалавека на пляцоўцы лесьвіцы. «Пайшоў да лесьвіцы» — і ўсё. А што некага падобнага запомніла на плятформе — ну, бывае...Толькі здаецца, што вельмі трэба было сьледчым падмацаваць відэадоказы (якія паводле нашага закону самі па сабе доказамі быць ня могуць) паказаньнямі хоць аднаго сьведкі.
І такая сьведка, якая запомніла «маладога чалавека», не магла не знайсьціся: маладых людзей на плятформе было некалькі дзясяткаў, а пра каго зь іх гаворка, высьветліць цяжка. Ці такая здагадка: а што, калі пацярпелая ўсё ж сапраўды бачыла маладога чалавека, датычнага да выбуху, але гэта быў не Канавалаў, і таму яна Канавалава ў судзе з пэўнасьцю і не пазнала?
У выніку мы маем тое, што сьведкі пэўна паказваюць толькі адну рэч — што Канавалаў прыехаў у Менск зь цяжкай торбай.
Шмат дзён назірала за працэсам па справе аб тэрактах вядомая праваабаронца Людміла Гразнова. Больш за тое, зь ліку праваабаронцаў, паводле маіх назіраньняў, яна была ў судзе часьцей за ўсіх. На першых паседжаньнях Людміла Гразнова сядзела побач зь Сяргеем Ханжанковым, меркаваньне якога мы ўжо прыводзілі. Сяргей Ханжанкоў збольшага пагадзіўся з высновамі суду. Людміла Гразнова — не. Чаму?
«Радыё Свабода», 31.12.2011
Людміла Гразнова пачала пералік сваіх сумненьняў наконт справядлівасьці прысуду з таго, што сьледзтва не прадставіла суду фрагмэнты каменнай лавы, каля якой нібыта была ўсталяваная торба з бомбай, і таму немагчыма вызначыць, дзе пэўна знаходзілася бомба і якія былі яе кампанэнты.
«Другі момант: відэа. Яно ня можа быць рэчавым доказам, бо было парушана шмат правілаў. Яно — не арыгінал, а копія копіі, больш за тое, на ім знайшлі сьляды мантажу. Сама торба невядома якога колеру. Разыходжаньні тут гэтак і не ліквідаваныя. На адзеньні Канавалава няма сьлядоў выбуховых рэчываў, хоць, як кажа сьледзтва, ён быў там унутры, а ўсе людзі там былі ў гэтых сьлядах. Калі сьледзтва хацела так усё дасканала праверыць, яно б магло ўзяць на экспэртызу і адзеньне іншых пацярпелых, а не заяўляць бяздоказна, што такія сьляды маглі мець толькі тыя, хто быў за 2,5 мэтра ад выбуху. Далей — антрапамэтрычныя дадзеныя. Фота зь відэа, якое забралі з мэтро, з чалавекам, які нясе торбу, было сьціснутае. А вось тое фота, якое рабілі зь відэа на сьледчым экспэрымэнце, — наадварот, расьцягнутае. У выніку нібыта антрапамэтрычныя дадзеныя супалі. У выніку Канавалаў на відэа вышэйшы за ўсіх, хто побач знаходзіцца, хоць мы ў судзе бачылі, што ён не такі высокі».
Таксама Людміла Гразнова згадвае, што бачыла на штанах Канавалава, якія дэманстраваліся ў судзе як рэчавы доказ, белую эмблему, а вось на відэа такога яна не заўважыла. Паводле праваабаронцы, на экспэрымэнце Канавалаў сабраў ня тое выбуховае прыстасаваньне, якое ўзарвалася паводле высновы расейскіх экспэртаў: ён не скарыстаў шпрыц для дэтанатара і ня ўжыў алюмініевую пудру ў складзе выбуховага рэчыва. Прызнаньні Канавалава, дадзеныя на сьледзтве, як лічыць Людміла Гразнова, былі атрыманыя праз катаваньні, і таму ім няма веры.
«На яго яўна ўзьдзейнічалі фізычна, мы бачылі яго зьбітым, ён ледзь вымаўляў словы. А тое, што рэчавыя доказы нічога не даводзяць, і тое, як праведзеныя сьледчыя экспэрымэнты, выклікае ня проста пытаньні, а выклікае абурэньне. Як так можна было праводзіць сьледзтва і як суд мог на гэта не зьвярнуць увагі?!»
Працяг — будзе.
Экспэрымэнт, якога не было
Чаму няма ключавога відэа зь менскага вакзалу?
Іван Шыла пра Канавалава: «Ён мог зрабіць гэты выбух»
Чытач: «Асноўнае відэа — высокапрафэсійная падробка»
Адбіткі пальцаў і біялягічнае рэчыва
Працяг дзіўнага экспэрымэнту
Уступ
Вэрсіі добрая і дрэнная
Прызнаньне — каралева доказаў
Як нараджаюцца новыя вэрсіі
Відэа: чалавек з торбай
Чорная куртка з чырвонай стужкай на каўняры
Сьляды на адзеньні
Чорная торба з надпісам «Vest»
Забойчы доказ
Чаму экспэрта Сініцына судзілі таемна?
Бомбы
Што было ў падвале Канавалава?
Канавалаў зьбіраў бомбу «на аўтамаце»
Экспэртызы і сьледчыя экспэрымэнты
Навошта?
«Яму заўсёды падабаліся выбухі»
Ці здаровы Канавалаў псыхічна?
Схільны да самагубства?
Судзьдзі і сакратаркі
Як Канавалаў сабраў бомбу
Ханжанкоў: Беларускі сындром
Пульт і паражальныя элемэнты
Пракуроры
Роля Ўладзіслава Кавалёва
З допыту Кавалёва ад 29 красавіка
Лёс рэчавых доказаў
Сумнеўныя абставіны і доказы, якія выклікаюць недавер
Пацярпелыя і публіка

Канавалаў у эпізодзе, пра які ідзе гаворка, паводзіў сябе досыць неабачліва для ўжо дасьведчанага кансьпіратара, якім ён мусіў быць пасьля некалькіх удалых тэрактаў, згодна з вэрсіяй сьледзтва

Га было падазрона, думала, што там алькаголь, але я ў торбу не глядзелаТацяна Вусава
Сьведка Тацяна Вусава, прадпрымальніца, таксама зь Віцебску. Адзіная, хто ў судзе быў цалкам перакананы, што перад ёй менавіта той чалавек, якога яна ўпершыню ўбачыла вечарам 9 красавіка ў кватэры на вуліцы Гарбачэўскага, 38. Ранкам наступнага дня яна ж праводзіла высяленьне Канавалава з кватэры. Правярала, відаць, уважліва, мяркуючы па тым, як яна расказвала суду, што некаторыя пастаяльцы крадуць кватэрныя рэчы ці б’юць падчас начных гульбішчаў посуд. Але тым разам усё было на месцы.
Дарэчы, Канавалава яна ўжо апазнавала — раней, на сьледчым экспэрымэнце ў Віцебску. Запомніла яго з-за нейкіх дзіўных паводзінаў: не падымаў вачэй, выглядаў змрочным. І далей у паказаньнях сьведкі ўсё было гэтаксама пэўна: торба — цяжкая, паставіў яе на падлогу — ну вельмі акуратна. «Гэта было падазрона, думала, што там алькаголь, але я ў торбу не глядзела», — пераконвала суд сьведка. Што да мяне, то хаця гэткія паказаньні і можна назваць бездакорнымі, але застаецца яшчэ шмат пытаньняў.
Прыкладам, нашто ўвогуле Канавалаву перад ад’ездам у Менск спатрэбілася на ноч наймаць кватэру ў Віцебску?
Калі мэта злачынца — прашмыгнуць незаўважаным, ці стаў бы ён рызыкаваць, зьяжджаючы на невядомую кватэру, дзе ў яго могуць спраўдзіць дакумэнты, а гаспадыня можа залезьці ў торбу, каб паглядзець, што ж такое ён там хавае?
Нават калі Канавалаў баяўся заставацца на ноч у родным доме, не выключаючы, што ў любы момант па яго могуць прыйсьці. Калі сапраўды ён гэтак асьцярожнічаў, дык, мяркую, мог бы і ў сваім падвале ноч перакантавацца, там бы яго да раніцы ніхто не патурбаваў.
А можа, Канавалаў проста прыносіў на найманую кватэру некалькі бутэлек гарэлкі з закускай, потым іх расьпіў зь сябрамі да ранішняга прыходу гаспадыні, а яна прыкметаў п’янкі не заўважыла? Гэтае меркаваньне, аднак, не супадае з паказаньнямі сьведкі-таксіста — «торба была цяжкая».
Нарэшце, пацярпелая ад выбуху ў мэтро Аліна Фёдарава, яна ж адначасна і адна з ключавых сьведак на працэсе. Перад выбухам была на плятформе «Кастрычніцкай», чакала знаёмую, каб перадаць флэшку. Аліне пашчасьціла, што ў момант выбуху яна стаяла бліжэй да эскалятара — абышлася цялеснымі пашкоджаньнямі. Страціла прытомнасьць, ачуняла толькі праз 2 гадзіны пасьля выбуху. Потым два месяцы, кажа, «спала на таблетках».
З чатырох сьведак адна пэўна пазнала Канавалава, але гэта было ў Віцебску. Адна яго гэтак жа пэўна не пазнала, дзьве астатнія сьведкі ад катэгарычнага адказу ўхіліліся
Але памятае, што да выбуху некалькі разоў бачыла на плятформе маладога чалавека з торбай, якую той перакладаў з рукі ў руку. «Хадзіў сюды-туды, нэрваваўся», — паведаміла сьведка і дадала, што ў нейкі момант бачыла яго і пад лесьвіцай (гэта акурат пасярэдзіне плятформы). «Потым, здаецца, ён пайшоў па лесьвіцы ўгару». Але ці было што ў руках, ня памятае, на самой пляцоўцы лесьвіцы яго ня бачыла.
З адзеньня маладога чалавека запомніла чорныя штаны з парванай кішэняй. Зрабіла дзіўную заўвагу наконт валасоў — пэўна сказала, што валасы былі кароткія. Адвакат заўважыў супярэчнасьць і пачаў удакладняць: ці быў малады чалавек у спартовай шапцы? Тут сьведка нічога не змагла сказаць пэўна. «Можа — быў, можа — не. Ня памятаю».
Між тым калі ён быў у шапцы, то з чаго пацярпелая ўзяла, што ў яго былі кароткія валасы — маглі быць і сярэдняй даўжыні, пад шапкай не відаць. А калі быў бяз шапкі — то гэта яўна не Канавалаў, ва ўсякім разе ня той чалавек, якога зьнялі відэакамэры. «Ці пазнаяце вы таго чалавека тут, у судзе?» Гледзячы на Канавалава, Аліна Фёдарава адказала гэтак: «Падобны, але не магу сказаць дакладна, што гэта ён».
І што мы маем, як кажуць, у сухім астатку? З чатырох сьведак адна пэўна пазнала Канавалава, але гэта было ў Віцебску. Адна яго гэтак жа пэўна не пазнала, дзьве астатнія сьведкі ад катэгарычнага адказу ўхіліліся. Плюс можна меркаваць, што паказаньні гэтых сьведак калі не надыктаваныя, дык ускосна падказаныя сьледчымі. Асабліва нацягнутымі падаюцца паказаньні адной зь іх, Фёдаравай. Запомніць у натоўпе мэтро пэўнага чалавека, прычым пэўна запомніць, што ён нэрваваўся — як на мяне, гэта досыць дзіўная рэч. Тым больш згадаць пра гэта пасьля моцнага стрэсу, пасьля «двух месяцаў сну на таблетках». А як толькі гучаць удакладняльныя пытаньні адваката — блытаніна ў дэталях.
Відэа ад 11 красавіка са станцыі «Кастрычніцкая» не найлепшай якасьці, і ўсё ж на ім дастаткова добра відаць, што чалавек, падобны да Канавалава, паступова наблізіўся з торбай да лавы, а на другім кавалку відэа бачна, што ён падняўся на пляцоўку бяз торбы і больш за хвіліну стаяў там фактычна адзін, пакуль ня здарыўся выбух.
Між тым Аліны Фёдаравай на лесьвіцы не было, і яго там заўважыць і запомніць яна не магла. Ды яна і не казала, што бачыла таго чалавека на пляцоўцы лесьвіцы. «Пайшоў да лесьвіцы» — і ўсё. А што некага падобнага запомніла на плятформе — ну, бывае...Толькі здаецца, што вельмі трэба было сьледчым падмацаваць відэадоказы (якія паводле нашага закону самі па сабе доказамі быць ня могуць) паказаньнямі хоць аднаго сьведкі.
І такая сьведка, якая запомніла «маладога чалавека», не магла не знайсьціся: маладых людзей на плятформе было некалькі дзясяткаў, а пра каго зь іх гаворка, высьветліць цяжка. Ці такая здагадка: а што, калі пацярпелая ўсё ж сапраўды бачыла маладога чалавека, датычнага да выбуху, але гэта быў не Канавалаў, і таму яна Канавалава ў судзе з пэўнасьцю і не пазнала?
У выніку мы маем тое, што сьведкі пэўна паказваюць толькі адну рэч — што Канавалаў прыехаў у Менск зь цяжкай торбай.
З артыкула «Тэракт, які раскалоў грамадзтва»
Шмат дзён назірала за працэсам па справе аб тэрактах вядомая праваабаронца Людміла Гразнова. Больш за тое, зь ліку праваабаронцаў, паводле маіх назіраньняў, яна была ў судзе часьцей за ўсіх. На першых паседжаньнях Людміла Гразнова сядзела побач зь Сяргеем Ханжанковым, меркаваньне якога мы ўжо прыводзілі. Сяргей Ханжанкоў збольшага пагадзіўся з высновамі суду. Людміла Гразнова — не. Чаму?
«Радыё Свабода», 31.12.2011
Людміла Гразнова пачала пералік сваіх сумненьняў наконт справядлівасьці прысуду з таго, што сьледзтва не прадставіла суду фрагмэнты каменнай лавы, каля якой нібыта была ўсталяваная торба з бомбай, і таму немагчыма вызначыць, дзе пэўна знаходзілася бомба і якія былі яе кампанэнты.
«Другі момант: відэа. Яно ня можа быць рэчавым доказам, бо было парушана шмат правілаў. Яно — не арыгінал, а копія копіі, больш за тое, на ім знайшлі сьляды мантажу. Сама торба невядома якога колеру. Разыходжаньні тут гэтак і не ліквідаваныя. На адзеньні Канавалава няма сьлядоў выбуховых рэчываў, хоць, як кажа сьледзтва, ён быў там унутры, а ўсе людзі там былі ў гэтых сьлядах. Калі сьледзтва хацела так усё дасканала праверыць, яно б магло ўзяць на экспэртызу і адзеньне іншых пацярпелых, а не заяўляць бяздоказна, што такія сьляды маглі мець толькі тыя, хто быў за 2,5 мэтра ад выбуху. Далей — антрапамэтрычныя дадзеныя. Фота зь відэа, якое забралі з мэтро, з чалавекам, які нясе торбу, было сьціснутае. А вось тое фота, якое рабілі зь відэа на сьледчым экспэрымэнце, — наадварот, расьцягнутае. У выніку нібыта антрапамэтрычныя дадзеныя супалі. У выніку Канавалаў на відэа вышэйшы за ўсіх, хто побач знаходзіцца, хоць мы ў судзе бачылі, што ён не такі высокі».
Таксама Людміла Гразнова згадвае, што бачыла на штанах Канавалава, якія дэманстраваліся ў судзе як рэчавы доказ, белую эмблему, а вось на відэа такога яна не заўважыла. Паводле праваабаронцы, на экспэрымэнце Канавалаў сабраў ня тое выбуховае прыстасаваньне, якое ўзарвалася паводле высновы расейскіх экспэртаў: ён не скарыстаў шпрыц для дэтанатара і ня ўжыў алюмініевую пудру ў складзе выбуховага рэчыва. Прызнаньні Канавалава, дадзеныя на сьледзтве, як лічыць Людміла Гразнова, былі атрыманыя праз катаваньні, і таму ім няма веры.
«На яго яўна ўзьдзейнічалі фізычна, мы бачылі яго зьбітым, ён ледзь вымаўляў словы. А тое, што рэчавыя доказы нічога не даводзяць, і тое, як праведзеныя сьледчыя экспэрымэнты, выклікае ня проста пытаньні, а выклікае абурэньне. Як так можна было праводзіць сьледзтва і як суд мог на гэта не зьвярнуць увагі?!»
Працяг — будзе.
Папярэднія разьдзелы кнігі
Частка 2
Экспэрымэнт, якога не было
Чаму няма ключавога відэа зь менскага вакзалу?
Іван Шыла пра Канавалава: «Ён мог зрабіць гэты выбух»
Чытач: «Асноўнае відэа — высокапрафэсійная падробка»
Адбіткі пальцаў і біялягічнае рэчыва
Працяг дзіўнага экспэрымэнту
Частка 1