Чакаецца, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпіша закон, паведамляе Хэльсынская камісія ЗША.
Сэнатар амэрыканскага штату Ілінойс Марк Кірк(Mark Kirk) заявіў пра сваё рашэньне ўзяць апеку над асуджаным Івацэвіцкай калёніі № 5, палітзьняволеным Мікалаем Аўтуховічам у рамках праекту праваабарончай арганізацыі «Libereco — Partnership for Human Rights».
Напярэдадні гадавіны падзеяў 19 сьнежня Amnesty International і нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя Libereco выставілі ў сеціве новы фільм нямецкага дакумэнталіста Сэбасьціяна Гайнцэля «Вязьні сумленьня ў Беларусі».
Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан запатрабавала ад уладаў Беларусі вызваліць палітзьняволеных. Калі яны ня будуць вызваленыя, да Беларусі надалей будуць ужывацца эканамічныя санкцыі, а для дзьвюх соцень беларускіх афіцыйных асобаў захаваюцца візавыя забароны. <b>Камэнтары беларускіх палітыкаў.</b>
Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан сустрэлася ў Вільні зь сябрамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Тацянай Равякай, Валянцінам Стэфановічам, старшынёй БХК Алегам Гулакам, старшынёй БАЖ Жанай Літвіной, кіраўніцай Беларускага дома правоў чалавека Ганнай Герасімавай і журналісткай Натальляй Радзінай.
«Польшча возьме ўдзел у кампэнсацыі арыштаванай маёмасьці беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага», — заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый выказала расчараваньне прысудам Алесю Бяляцкаму і заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітычных апанэнтаў, зьняволеных за ажыцьцяўленьне сваіх правоў.
Сутнасьць кампаніі – у адпраўцы зваротаў уладам Беларусі з патрабаваньнем неадкладна вызваліць асуджанага праваабаронцу.
«Мы расцэньваем суд над Бяляцкім як палітычна матываваны, а прысуд — як спробу прымусіць замаўчаць паважанага абаронцу правоў чалавека і свабодаў. Гэта пытаньне, якое падыме дэлегацыя ЗША», — гэтак 28 лістапада заявіў у Вільні Ян Келі, прадстаўнік ЗША ў АБСЭ.
Armenian human rights activists held a picket in front of the Embassy of Belarus in Yerevan to protest conviction of the Belarusian human rights activist Ales Belyatsky.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выказала падтрымку Алесю Бяляцкаму і іншым палітычным вязьням.
Пікет салідарнасьці з праваабаронцам зь «Вясны» Алесем Бяляцкім, асуджаным 24 лістапада на 4,5 году зьняволеньня, прайшлі ля беларускіх пасольстваў у Вільні і Стакгольме.
Вынесены 24 лістапада прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму — чатыры з паловай гады пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці — працягваюць камэнтаваць у Беларусі і за мяжой. Гучаць новыя заявы з патрабаваньнем вызваліць праваабаронцу і зьняць зь яго абвінавачаньні.
Прысуд вядомаму праваабаронцу й грамадзкаму дзеячу, старшыню ПЦ “Вясна” Алесю Бяляцкаму выклікаў абурэньне й асуджэньне сярод прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
Праваабарончая арганізацыя Libereco – Partnership for Human Rights асудзіла прысуд беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
"Мы асуджаем прысуд і заклікаем яго (Бяляцкага) неадкладна вызваліць", – сказаў у пятніцу кіраўнік рады Міхаіл Фядотаў.
Ліст на імя Лукашэнкі з патрабаваньнем неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Алеся Бяляцкага падпісалі дзясяткі праваабарончых арганізацыяў зь Вялікабрытаніі, Літвы, Нарвэгіі, Расеі, Украіны, Чэхіі ды іншых краінаў сьвету.
З заявай пра ўчорашні прысуд Алесю Бяляцкаму выступіў міжнародны праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» (Масква).
Бюро Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы на сваёй сустрэчы ў Эдынбургу 24 лістапада выказала глыбокую занепакоенасьць суровым прысудам праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ПАРЭ.
«Міністэрства замежных справаў Чэскай Рэспублікі шакаванае рашэньнем суду пакараць Алеся Бяляцкага, старшыню беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» чатырма з паловай гадамі зьняволеньня».
Так ацэньваецца прысуд Алесю Бяляцкаму ў сумеснай заяве, якую зрабілі віцэ-сьпікер бундэстагу Катрын Герынг-Экард і дэпутатка Марылюіза Бек ад імя фракцыі партыі «Саюз90/Зялёныя».
«Ніякіх палітычных кантактаў, ніякіх прававых дамоваў, абменаў дэлегацыямі ці нечага падобнага», – так адрэагаваў на прысуд Бяляцкаму міністар юстыцыі Лівы Рэмігіюс Шымашус.
З асуджэньнем прысуду Алесю Бяляцкаму выступіў брытанскі міністар у справах Эўропы Дэвід Лідынгтан.
Справа беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага зьяўляецца палітычным перасьледам і была сфабрыкаваная на аснове недакладных фактаў. Такое меркаваньне Радыё Свабода выказаў былы пасол Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны.
Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць крывадушнымі заявы Захаду ў сувязі з прысудам Алесю Бяляцкаму, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе МЗС.
Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму і зноў заклікае неадкладна яго вызваліць. Пра гэта заявіў прадстаўнік МЗС Францыі Бэрнар Валеро.
"Няцяжка здагадацца, што такім чынам беларускія ўлады, прыбягаючы да надуманага крымінальнага абвінавачаньня, спрабуюць прымусіць маўчаць актыўнага праваабаронцу," -- заявіў Маркус Ленінг.
Прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый ахарактарызавалі прысуд, вынесены кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму, як жорсткі, незаконны і палітычна матываваны.
Дэвід Нікалс, прадстаўнік міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International пры Эўразьвязе, пракамэнтаваў нашаму радыё сёньняшні прысуд Алесю Бяляцкаму:
Мая Кацыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Кэтрын Эштан, пракамэнтавала нашаму радыё прысуд Алесю Бяляцкаму.
Дзейны старшыня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ), літоўскі міністар замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс выказаў глыбокую трывогу з нагоды выраку беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (МФПЧ) асуджае прысуд, вынесены 24 лістапада ў Менску яе віцэ-прэзыдэнту, праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Вялікая Брытанія лічыць крымінальны перасьлед Алеся Бяляцкага палітычна матываваным, заявіла амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Размары Томас. Амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас таксама назваў крымінальную справу Бяляцкага палітычна матываванай.
«Я асуджаю прысуд 4,5 гадоў зьняволеньня Алесю Бяляцкаму. Эўрапарлямэнт моцна занепакоены несправядлівым перасьледам і зьняволеньнем Алеся Бяляцкага за меркаванае пазьбяганьне выплаты падаткаў,» – заявіў сёньня старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк.
Польшча і Эўразьвяз заклікаюць улады Беларусі неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых палітвязьняў, без чаго дыялёг Эўразьвязу зь Рэспублікай Беларусь будзе немагчымы.
Злучаныя Штаты Амэрыкі заклікаюць беларускі ўрад вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў "неадкладна і безумоўна", -- заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан пасьля вынясеньня прысуду.
Судзьдзя Сяргей Бандарэнка пакараў кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага чатырма з паловай гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя Libereco заклікае беларускія ўлады гарантаваць фізычную бясьпеку і псыхічнае здароўе палітвязьняў.
Дэпутат Эўрапарлямэнту і член дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справах Беларусі Юстас Палацкіс нэгатыўна ацаніў плянаванае пашырэньне паўнамоцтваў КДБ.
Рычард Фрыдман, прэсавы сакратар старшыні Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка, пракамэнтаваў для Радыё Свабода зьмены ў беларускім заканадаўстве, зьвязаныя з замежным фінансаваньнем партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, і пашырэньнем паўнамоцтваў КДБ.
"Мы заклікаем Беларусь ня ўводзіць у дзеяньне гэтыя тры законапраекты, бо яны былі б сур'ёзным крокам назад у сфэры правоў чалавека і вяршэнства закону ў Беларусі", – заявіла прэс-сакратарка Эўракамісара Кэтрын Эштан.
У рамках кампаніі апякунства над беларускімі палітычнымі зьняволенымі, ініцыяванай праваабарончай арганізацыяй «Libereco - Партнэрства ў імя правоў чалавека», патранаж над праваабаронцам Алесем Бяляцкім, узятым пад варту 4 жніўня, узяла на сябе Катрын Герынг-Экард, віцэ-прэзыдэнт Бундэстагу Нямеччыны.
Лех Валэнса напісаў начальніку магілёўскай турмы. Вернікі цытуюць Біблію і Канстытуцыю. Грамадзяне патрабуюць гарантыяў бясьпекі для жыцьця палітвязьняў.
Сёньня – 12-я гадавіна гвалтоўнага зьнікненьня В.Ганчара і А.Красоўскага. У Эйндховэне (Нідэрлянды) адбудзецца цырымонія ўшанаваньня памяці зьніклых беларусаў.
15 верасьня Эўрапарлямэнт у Страсбуры прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў рэпрэсіі супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
Эстонія занепакоеная парушэньнем правоў чалавека, заціскам дэмакратыі, а таксама праблемамі з рэалізацыяй прынцыпаў прававой дзяржавы ў Беларусі, заявіў міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт.
Калі праваабаронцаў перасьледуюць урады іх краін, яны маюць патрэбу ў салідарнасьці ўсёй Эўропы. Пра гэта заявіў Камісар па правах чалавека Рады Эўропы Томас Гамарбэрг.
«Адмаўляючы НДА ў рэгістрацыі, не даючы ім функцыянаваць адкрыта, улады Беларусі не пакінулі такім актывістам, як Алесь Бяляцкі, іншага выбару, акрамя выкарыстаньня для фінансаваньня іх працы банкаўскіх рахункаў у суседніх краінах», - гаворыцца ў заяве Аmnesty International.
Кіраўнікі парлямэнцкіх камісіяў у міжнародных справах краінаў-сябраў Эўразьвязу ў часе сустрэчы ў Варшаве заклікалі ўлады ЭЗ і Эўрапейскую камісію неадкладна выпрацаваць “мэханізмы супрацоўніцтва з недэмакратычнымі краінамі”.
Загрузіць яшчэ