авелаўскі суд Масквы аштрафаваў двух заўзятараў «Дынама» на 3 тысячы рублёў і забараніў ім наведваньне спартовых мерапрыемстваў. Падставай сталі выкрыкі «Жыве Беларусь!» у матчы з «Ротар».
Прэзыдэнта Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных фэдэрацый 87-гадовага Ляміна Дыяка абвінавацілі ў атрыманьні ў 2011 годзе хабару ад Усерасейскай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі за ўтойваньне фактаў допінгу расейскіх спартоўцаў.
Фанаты салігорскага «Шахтара» абвясьцілі, што праз апошнія падзеі ў Беларусi спыняюць падтрымку каманды на сэктары, а таксама «абнуляюць» любую агрэсію ў бок ультрас іншых клюбаў.
Алена Леўчанка ня згодная з тэзай «спорт па-за палітыкай» і кажа, што сваімі дасягненьнямі гадамі стварала добры імідж дзяржаве, які чыноўнікі ад спорту заўсёды імкнуліся выкарыстаць на сваю карысьць.
Амаль 100 беларускіх футбалістаў вышэйшай і першай лігаў, замежных чэмпіянатаў, моладзевай і нацыянальнай зборных выступілі з асуджэньнем гвалту ў краіне.
Самая вядомая ў сьвеце беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка ў інтэрвію Свабодзе расказвае, чаму перастала быць апалітычнай і так востра перажывае цяперашнія падзеі.
Шматразовая прызэрка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя заявіла, што за яе палітычную пазыцыю клюбу плаваньня не падпісваюць дамовы арэнды.
Кантрольна-дысцыплінарны камітэт Беларускай фэдэрацыі футболу аштрафаваў клюб «Крумкачы» на 3375 рублёў за «невыкананьне патрабаваньняў» арганізацыі матчу 1/16 фіналу Кубку Беларусі супраць менскага «Дынама».
Латвія адмовіцца праводзіць Чэмпіянат сьвету па хакеі-2021, калі ён будзе праходзіць і ў Беларусі. Такую выснову можна зрабіць са зьместу ліста, адпраўленага ўрадам Латвіі ў Міжнародную фэдэрацыю хакею.
Як і 30 жніўня, у калёне на праспэкце Пераможцаў прайшла асобная група з трох дзясяткаў чалавек — яны несьлі плякат «Спартоўцы з народам». Там шмат вядомых атлетаў, ім гукаюць: «Спартоўцы, малайцы!».
Хакейны клюб з Хэльсынкі «Ёкерыт» не паляцеў у Менск на матч з «Дынама», паведамляе выданьне IltaLehti.
Увесь стадыён скандуе «Жыве Беларусь!». «Крумкачы» выйгралі ў «Дынама» (Менск) зь лікам 2:0.
Футбалісты менскага клюбу «Крумкачы» 1 верасьня выйшлі на матч супраць «Дынама» ў цішотках з надпісам «Мы супраць гвалту».
Чэмпіён моладзевага першынства Эўропы ў баскетболе, экс-капітан нацыянальнай зборнай, герой Залі славы ўнівэрсытэту імя Джорджа Вашынгтона пра рухальную сілу спорту.
31 жніўня адміністрацыйныя справы на футбалістаў «Крумкачоў» Сяргея Казеку і Паўла Расольку накіравалі ў суд Ленінскага раёну. Іх могуць асудзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
30 жніўня ў Гомлі пасьля фіналу Кубка Салея па хакеі заўзятары асьвісталі гендырэктара менскага «Дынама» Дзьмітрыя Баскава.
Фэдэрацыя футболу вынесла папярэджаньне «Крумкачам». На мінулым матчы яны выйшлі ў футболках «Мы з народам!»
«Не сумняюся, што большая частка спартоўцаў адмовіцца ад ганебнага мітынгу за Лукашэнку. Магчыма, страцяць працу ці фінансаваньне, але захаваюць сумленьне». Дырэктар гандбольнага клюбу «Віцязь» Аляксандар Апейкін пра маральную рэінкарнацыю беларускага спорту.
Футбольны клюб «Маладэчна» выйшаў на матч чарговага туру ў футболках з партрэтам Мікіты Крыўцова — фаната і ўдзельніка акцыяў пратэсту, паведамляе Kraj.by.
Намесьнік міністра спорту Аляксандар Баравуля сустрэўся зь лёгкаатлетамі. Многія зь іх падпісалі адкрыты ліст да кіраўніцтва краіны з патрабаваньнем правесьці сумленныя выбары і спыніць гвалт.
26 жніўня на паседжаньні выканкаму Фэдэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў выступіў з прашэннем аб адстаўцы, гаворыцца на сайце арганізацыі.
Былы брамнік нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе, а цяпер адзін з трэнэраў берасьцейскага «Дынама» Васіль Хамутоўскі выказаўся ў Instagram з нагоды нацыянальнай сымболікі.
Заўзятары кіеўскага футбольнага клюбу «Дынама», якія ўваходзяць у групу «Ультрас», ушанавалі памяць Мікіты Крыўцова, які зьнік 12 жніўня ў часе акцый пратэсту ў Менску і быў знойдзены мёртвым 22 жніўня.
Беларуская фэдэрацыя футболу разаслала кіраўнікам футбольных клюбаў ліст, у якім папярэдзіла: футбол не павінен выкарыстоўвацца «як пляцоўка для палітычнай прапаганды», піша Tut.by.
«Ужо папярэджваюць: прыбярыце подпісы — і вам нічога ня будзе. Калі ад слоў пяройдуць да пагрозаў, мы пакідаем права надаць гэтаму міжнародную агалоску». Уганараваная лёгкаатлетка Марына Арзамасава разважае, ці могуць людзі спорту прысьпешыць перамены.
Фінляндыя разглядае магчымасьць прыняць у сябе чэмпіянат сьвету 2021 году, спасылаецца «Прессбол» на прэзыдэнта Фінскай хакейнай асацыяцыі Хары Нумеля.
Старшыня Беларускай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што Аляксандар Лукашэнка не ягоны прэзыдэнт.
Пасьля працяглай паўзы адновяцца матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі.
Беларуская лёгкаатлетка, чэмпіёнка сьвету і Эўропы ў штурханьні ядра раскрытыкавала ў сваім Фэйсбуку дзяржаўную тэлевізію і заклікала нагадваць прыхільнікам улады пра пацярпелых на мірных акцыях пратэсту.
Больш за 200 спартоўцаў, трэнэраў і працаўнікоў галіны апублікавалі ліст з патрабаваньнем паўторных выбараў прэзыдэнта ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.
Ліст больш як сотні спартоўцаў, трэнэраў і працаўнікоў галіны апублікавала газэта «Прессбол».
Намесьнік старшыні Беларускай фэдэрацыі баскетболу і адзін з найлепшых баскетбалістаў Беларусі Ягор Мешчаракоў падтрымаў мірныя пратэсты і таксама заклікаў іншых спартоўцаў не маўчаць.
На сваёй старонцы ў «Інстаграме» малады беларускі нападнік Ільля Шкурын, які цяпер выступае за расейскі клюб, разьмясьціў некалькі бел-чырвона-белых сымбаляў, вокліч «Жыве Беларусь» і напісаў, што адмаўляецца ад выступаў за зборную Беларусі.
Беларуская тэнісістка Вера Лапко заявіла, што ня можа нармальна трэнавацца і рыхтавацца да US Open, бо вельмі перажывае з прычыны таго, што адбываецца ў Беларусі, інфармуе «Прессбол».
Сярэбраная мэдалістка Алімпійскіх гульняў у Сыднэі, чэмпіёнка сьвету па мастацкай гімнастыцы ў групавым мнагабор’і ў складзе зборнай Беларусі Ганна Глазкова абурылася гвалтам ў дачыненьні да мірных людзей на акцыях пратэсту ў краіне, перадае «Прессбол».
Сусьветна вядомая біятляністка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка напісала пост у сваім афіцыйным акаўнце Instagram
У Менску ў турме на Акрэсьціна адбываюць пакараньне дзьве акторкі Свабоднага тэатру Сьвятлана Сугака (10 сутак арышту) і Надзея Бродзкая (13 сутак арышту).
Заўзятары розных беларускіх футбольных клюбаў і выпускнікі журфаку БДУ запісалі звароты да ўладаў перад выбарамі.
Беларуская фэдэрацыя футболу паведамляе, што на падставе рашэньня Бюро выканкаму перанесеныя матчы 21 тура чэмпіянату Беларусі.
Як паведамляе прэс-служба хакейнага клюбу «Дынама» (Менск), 7 жніўня гульцы арганізавана ўзялі ўдзел у датэрміновым галасаваньні на выбарах прэзыдэнта Беларусі.
6 жніўня падчас матчу 21-га туру футбольнага чэмпіянату Беларусі паміж салігорскім «Шахтаром» і берасьцейскім «Дынама» над стадыёнам «Будаўнік» разносіўся вокліч «Жыве Беларусь!»
У нядзелю ў Маскве і шэрагу іншых гарадоў Расеі, нягледзячы на абмежаваньні, уведзеныя праз пандэмію каранавірусу, улады правялі масавы паўмарафон для аматараў бегу.
Міжнародны карнавал «Viva Ровар!» і «Менскі міжнародны роварны тыдзень» перанесьлі на 2021 год, паведамілі арганізатары.
«Я ня бачу ў сваім учынку ніякага дысыдэнцтва, гэта проста нармальная рэакцыя на беззаконьне».
Чэмпіён сьвету і Алімпійскіх гульняў Андрэй Арамнаў — пра пераемніка Лукашэнкі, ціхароў на акцыях і пагрозу расейскай губэрні.
Самы ўганараваны беларускі канькабежац Ігар Жалязоўскі адрэагаваў на сілавы сцэнар, выбраны ўладамі падчас прэзыдэнцкай кампаніі.
Арганізацыі карэнных амэрыканцаў у лісьце да кіраўніка NFL запатрабавалі спыніць ужываньне слова «чырванаскурыя» вашынгтонскай камандай.
Адзін з наймацнейшых беларускіх тайбаксэраў Дзьмітры Валент расказаў Свабодзе, як эпідэмія каранавірусу закранула ягоную сям’ю і парушыла пляны на чарговы чэмпіёнскі пояс.
Гэта істотна вышэй за сярэдні заробак у галіне спорту і фізычнай культуры (1023,2 рубля ў траўні) і нават сярэдні заробак па Беларусі (1227,9 рубля ў траўні).
«Недзе па 800-1000 даляраў зараблялі за матч. Усяго атрымалася прыкладна 280 тысяч эўра».
Загрузіць яшчэ