Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 8 хакеістаў менскага «Дынама» ў Латвіі выявілі каранавірус. У Менску пацьвердзілі 5 выпадкаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

1 кастрычніка менскі і рыскі хакейныя клюбы «Дынама» гулялі матч у сталіцы Латвіі. Беларускіх спартоўцаў праверылі на каранавірус — такія правілы ўезду ў Латвію.

Тэсты паказалі станоўчыя вынікі ў васьмі чалавек. Іх ізалявалі і на наступны дзень вывезьлі ў Беларусь на спэцыяльным транспарце, паведаміў клюб.

Калі ў Менск вярнулася ўся каманда, хакеісты здалі паўторны тэст у партнэрскай лябараторыі Кантынэнтальнай хакейнай лігі. COVID-19 пацьвердзіўся ў пяці чалавек, іх ізалявалі. Астатніх чальцоў каманды чакае дадатковае тэставаньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG