Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найлепшую спартоўку Беларусі Аляксандру Раманоўскую звольнілі з нацыянальнай зборнай у фрыстайле


Піруэты Аляксандры Раманоўскай
Піруэты Аляксандры Раманоўскай

Спартоўку Беларусі 2019 году, чэмпіёнку сьвету ў фрыстайле Аляксандру Раманоўскую звольнілі за прагулы. Інфармацыю Tut.by пацьвердзіў галоўны трэнэр нацыянальнай каманды Мікалай Казека.

«Сёньня на сходзе нам паведамілі, што Саша Раманоўская звольненая за прагулы з нацыянальнай каманды. Яе паставілі ў вядомасьць напярэдадні ўвечары. Нацыянальная каманда адносіцца да Міністэрства спорту. Але яно дэлегавала паўнамоцтвы Цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі, якое яе і звольніла. Загад падпісаў новы дырэктар, прыйшоў да нас з вадналыжнага спорту», — расказаў Мікалай Казека.

Аляксандра Раманоўская востра крытыкавала фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў і міліцэйскі гвалт над мірнымі пратэстоўцамі. Яна падпісантка ліста з палітычнымі патрабаваньнямі да ўладаў, сябра Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў.

«Афіцыйна Аляксандру Раманоўскую звольнілі за прагулы. Але на самай справе ў яе была форс-мажорная сытуацыя — яе бацька перанёс інсульт, не было каму вазіць яго ў лякарню. Гэтым займалася Саша. Яна тэлефанавала, тлумачыла, але ніхто ў РЦАП не зьвярнуў на гэта ўвагі. Цяпер праходзіць рэабілітацыю пасьля траўмы», — дадаў Мікалай Казека.

Загад аб звальненьні Аляксандры Раманоўскай набудзе сілу 16 кастрычніка. Рашэньне кіраўніцтва цэнтру галоўны трэнэр лічыць «ангажаваным», таму каманда будзе яго аспрэчваць.

Раней імянной прэзыдэнцкай стыпэндыі пазбавілі самога Мікалая Казеку, які таксама заклікаў Аляксандра Лукашэнку спыніць трымацца за ўладу сілавымі мэтадамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG