Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Škoda адмовіцца спансаваць ЧС па хакеі, калі яго не перанясуць зь Беларусі


Пікет беларусаў Чэхіі каля сядзібы заводу Skoda ў горадзе Млада Балеслаў 15 студзеня
Пікет беларусаў Чэхіі каля сядзібы заводу Skoda ў горадзе Млада Балеслаў 15 студзеня

«Мы ганарымся, што 28 гадоў ёсьць партнэрамі чэмпіянатаў сьвету Міжнароднай фэдэрацыі хакею. Але мы таксама паважаем і прапагандуем усе правы чалавека. Таму Škoda адмовіцца ад спансаваньня чэмпіянату сьвету IIHF — 2021, калі Беларусь пацьвердзяць як суарганізатара гэтага турніру». Такое паведамленьне зьявілася ў «Твітэры» Škoda.

Знаны вытворца аўтамабіляў Škoda — галоўны спонсар чэампіянатаў сьвету па хакеі.

15 студзеня з падобнай заявай выступіў яшчэ адзін спонсар хакейнага чэмпіянату — вытворца касмэтыкі Nivea.

«NIVEA MEN выступае за павагу, таварыскасьць і выступае супраць любых формаў дыскрымінацыі і гвалту. Зважаючы на цяперашнюю сытуацыю, мы вырашылі, што NIVEA MEN ня будзе спансаваць Чэмпіянат сьвету па хакеі — 2021, калі Беларусь пацьвердзяць як суарганізатара. Мы ўжо паведамілі Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі пра нашае рашэньне і будзем пільна сачыць за абмеркаваньнямі». Такі камэнтар Nivea зьявіўся ў «Інстаграме».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG