Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная фэдэрацыя хакею пачала расьсьледаваньне адносна Дзьмітрыя Баскава


Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітры Баскаў (справа) на Калядным аматарскім хакейным турніры, 2017 год.
Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітры Баскаў (справа) на Калядным аматарскім хакейным турніры, 2017 год.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці паведаміў, што атрымаў адказ ад Міжнароднай фэдэрацыі хакею на ліст адносна пераносу чэмпіянату сьвету па хакеі 2021 году.

Паведамляецца пра дамову бакоў правесьці рабочую сустрэчу пасьля 4 студзеня.

У лісьце ад МФХ таксама паведамляецца, што дысцыплінарная камісія міжнароднай фэдэрацыі пачала расьсьледаваньне адносна старшыні фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава.

Фонд заклікаў МФХ разгледзець пытаньне аб прыцягненьні Баскава да дысцыплінарнай адказнасьці ў сувязі зь дзеяньнямі, якія груба ганьбяць рэпутацыю хакею як віду спорту.


Сярод такіх дзеяньняў называлася прысутнасьць Баскава на «плошчы Перамен» у вечар забойства Рамана Бандарэнкі, удзел у агітацыйных акцыях у падтрымку рэжыму Лукашэнкі з выкарыстаньнем алімпійскай сымболікі, дэманстратыўнае расьпіцьцё моцнага алькаголю на фоне алімпійскай сымболікі і ціск на спартсмэнаў і супрацоўнікаў, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазыцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG