Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я на баку народу Беларусі!» Чэмпіён сьвету ў тайбоксе адклікаў свой подпіс за Лукашэнку


Дьмітры Валент
Дьмітры Валент

Шматразовы чэмпіён сьвету ў тайскім боксе Зьміцер Валент перадумаў падпісвацца пад лістом спартоўцаў за Лукашэнку.

Уганараваны баец кажа, што зрабіў неабдуманы крок, падтрымаўшы ўладу, якая зьдзекуецца з уласнага народу. Пра гэта ён заявіў у допісе на Facebook са словамі: «Я на баку народу Беларусі!»

«Хачу пракамэнтаваць сытуацыю з падпісаным лістом, бо ўсьвядоміў, што ўчыніў неабдуманы крок. Я супраць падзелу спартовай супольнасьці паводле палітычных матываў.

Пры гэтым паважаю тых, хто выступіў супраць хлусьні і гвалту, бо несумленная гульня несумяшчальныя з алімпійскімі прынцыпамі.

На жаль, усё гэта працягваецца проста цяпер у нашай краіне, і гэтаму павінен быць пакладзены канец. Я цьвёрда вырашыў адклікаць свой подпіс і застацца сумленным перад сабою», — адзначыў Зьміцер Валент.

Падчас акцыяў пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў былі затрыманыя і асуджаныя многія байцы, у тым ліку чэмпіёны сьвету ў тайбоксе і кікбоксінгу Юры Булат, Іван Ганін ды іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG