Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд спартовай салідарнасьці просіць пажыцьцёвай дыскваліфікацыі кіраўнікоў Беларускай фэдэрацыі футболу


Матч футбольнай зборнай Беларусі на стадыёне «Дынама»
Матч футбольнай зборнай Беларусі на стадыёне «Дынама»

Беларускі фонд спартовай салідарнасьці чакае рашэньня стасоўна кіраўнікоў Беларускай фэдэрацыі футболу. Фонд патрабуе ад міжнародных арганізацыяў дыскваліфікаваць старшыню фэдэрацыі і яго падначаленых за ціск на спартоўцаў і палітызацыю футболу.

Выканаўчы дырэктар Фонду Аляксандар Апейкін паведаміў «Трыбуне», што першых адказаў ад УЭФА (Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў) і ФІФА (Міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцыяў) чакаюць да 10 студзеня.

На думку Апейкіна, у заяве зьмяшчаюцца доказы «сыстэмнага характару парушэньняў», у прыватнасьці, парушэньні статутаў ФІФА і УЭФА ў частцы абароны правоў чалавека, дыскрымінацыі гульцоў, трэнэраў і работнікаў футболу па іх перакананьнях.

Самым абуральным, на думку прадстаўніка Фонду, стала выключэньне шасьці асноўных гульцоў са зборнай Беларусі ў пляжным футболе за падпісаньне адкрытага ліста з патрабаваньнем новых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. У заяве ўказана, што кіраўнікі і супрацоўнікі Беларускай фэдэрацыі футболу (АБФФ) ўдзельнічалі ў праўладных агітацыйных акцыях у парушэньне ўласнага статуту, які падкрэсьлівае тое, што фэдэрацыя — арганізацыя непалітычная.

У прадстаўленых дакумэнтах ад УЭФА і ФІФА патрабуюць пажыцьцёва адхіліць ад удзелу ў міжнародных футбольных падзеях любога ўзроўню кіраўнікоў АБФФ: старшыню Ўладзімера Базанава, яго намесьнікаў Юрыя Вяргейчыка і Міхаіла Ботнікава, а таксама генэральнага дырэктара Фэдэрацыі пляжнага футболу Беларусі Аляксандра Баранава.

Яшчэ яно патрабаваньне — прыпыніць усе грашовыя выплаты на апарат фэдэрацыі, захаваўшы толькі пераводы для футбольных клюбаў або праграмаў разьвіцьця дзіцячага і юнацкага спорту і інфраструктуры.

АБФФ са свайго боку прасіла ў міжнародных арганізацыяў пакараньня для нападніка Ільлі Шкурына, які адмовіўся прыяжджаць у моладзевую і нацыяльную зборныя Беларусі да сыходу Лукашэнкі.

Варта адзначыць, што АБФФ раней ужо была пад пагрозай сур’ёзных санкцыяў ФІФА і УЭФА. У 2003 годзе пачаўся працяглы канфлікт на тле ўмяшаньня дзяржавы ў футбольную гаспадарку. Міжнародныя інстанцыі не прызналі выбараў новага старшыні АБФФ, у выніку якіх замест Рыгора Фёдарава на пасаду прыйшоў Генадзь Нявыглас. Акрамя таго, на той момант статут фэдэрацыі парушаў агульныя прынцыпы УЭФА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG