Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Менскам будуць вырабляць кітайска-беларускія бесьпілётнікі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусь і Кітай ствараюць сумеснае прадпрыемства для выпуску бесьпілётных лятальных апаратаў.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на першага намесьніка старшыні прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргея Чыжыка.

Сяргей Чыжык ня выключыў, што адпаведная дамова можа быць заключаная ў першым паўгодзьдзі 2017 году. Адзначыўшы, што цікавасьць да супрацоўніцтва зь Беларусьсю ў гэтай галіне праяўляюць Расея, Віетнам і Туркмэністан, ён падкрэсьліў, што самым галоўным партнэрам выступае Кітай.

«Мы рыхтуем з Кітаем стварэньне сумеснай вытворчасьці. Гэта найбуйнейшая кампанія КНР, думаю, і ў сьвеце. Стварэньне сумеснай вытворчасьці плянуецца ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», — сказаў Сяргей Чыжык.

Ён адзначыў, што ў Беларусі ўнутраны рынак бесьпілётнікаў мае высокую ёмістасьць, але вытворцам неабходна арыентавацца на экспарт.

«У сьвеце вельмі высокая канкурэнцыя на рынку бесьпілётных лятальных апаратаў. Калі мы не аб’яднаемся з моцнымі кампаніямі, то ўтрымацца там будзе вельмі складана», — лічыць Сяргей Чыжык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG