Швэйцарыя, Швэцыя, Вялікабрытанія, ЗША, Фінляндыя і Сінгапур сёлета па-ранейшаму заставаліся сусьветнымі лідэрамі ў сфэры інавацыяў.
Сёлета ў групу з 25 краін з найбольш высокім рэйтынгам упершыню ўвайшоў Кітай. Ён стаў першай краінай зь сярэднім узроўнем даходу, якая далучылася да групы высокаразьвітых дзяржаваў, якія нязьменна ўзначальваюць рэйтынг Глябальнага інавацыйнага індэксу. Расея ў гэтым сьпісе на 43-м месцы, Украіна — на 56-м, Армэнія — на 60-м, Грузія — на 64-м, Казахстан на 75-м, Беларусь — на 79-м і Азэрбайджан на 85-м.
Пятнаццаць з 25-ці вядучых краін паводле рэйтынгу Глябальнага інавацыйнага індэксу зьяўляюцца краінамі Эўропы. Сярод эўрапейскіх краінаў горшая за Беларусь — толькі Альбанія, якая знаходзіцца на 92-м месцы.
«Глябальны інавацыйны індэкс» — рэйтынг краін, падлічаны на падставе дадзеных у шасьці катэгорыях: навукова-дасьледчая дзейнасьць, адукацыя, навуковыя кадры, высокатэхналягічныя кампаніі, вытворчасьць і патэнты. Пры гэтым ацэньваецца ня толькі інавацыйны патэнцыял, але і канкрэтныя вынікі.
З поўным рэйтынгам можна пазнаёміцца тут.