Францыя ў 2016 годзе адбіла каля 24 тысяч хакерскіх нападаў на абаронныя абʼекты з-за мяжы, сёлета ўлады краіны асьцерагаюцца кібэратакі падчас выбарчай кампаніі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта заявіў францускі міністар абароны Жан-Іў Ле Дрыян.
Па словах міністра, колькасьць кібэратак на Францыю з кожным годам расьце. Абароннае ведамства краіны створыць камандаваньне кібэрапэрацыямі, у рамках якога з замежнымі хакерамі будуць змагацца больш за дзьве з паловаю тысячы кібэрвайскоўцаў.
6 студзеня амэрыканскія спэцслужбы прадставілі даклад, у якім Расея абвінавачваецца ва ўмяшаньні ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША пры дапамозе хакераў і СМІ. Разьведвальная супольнасьць прыйшла да высновы, што распараджэньне аб правядзеньні кібэратакі даў асабіста Ўладзімір Пуцін. У Крамлі гэтыя абвінавачваньні адкінулі.
Прэзыдэнцкія выбары ў Францыі адбудуцца вясной 2017 году.
У Францыі з хакерамі будуць змагацца больш за 2,5 тысячы кібэрвайскоўцаў.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1