Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр хакерскай групы «Шалтай-Балтай» прызнаў віну


Меркаваны лідэр хакерскай групы «Шалтай-Балтай» Уладзімір Анікееў прызнаў сваю віну ў прадʼяўленым яму абвінавачваньні, паведамляе ТАСС са спасылкай на адваката падазраванага Руслана Коблева.

«Мой падабаронны толькі прызнаў прад’яўленае яму абвінавачаньне па частцы 3 артыкулу 272 КК РФ», — сказаў адвакат.

Сьледзтва абвінавачвае Анікеева ў незаконным доступе да кампутарнай інфармацыі.

Адвакат падазраванага заявіў, што справа ягонага падабароннага не зьвязана з гучнымі арыштамі высокапастаўленых супрацоўнікаў ФСБ, абвінавачаных у дзяржаўнай здрадзе.

«Гэта выпадковасьць, што адзін зь фігурантаў справы быў арыштаваны напярэдадні арыштаў супрацоўнікаў спэцслужбаў (...) Ніякіх там не было куратараў, гэта гучыць сьмешна», — заявіў «Інтэрфаксу» адвакат Анікеева.

Справа «Шалтая»

Па справе аб хакерскай групоўкі «Шалтай-Балтай»" ці «Ананімны Інтэрнацыянал» затрыманыя тры чалавекі.

Меркаваны лідэр групы Ўладзімір «Льюіс» Анікееў
Меркаваны саўдзельнік Аляксандар Пугачоў
Другі меркаваны саўдзельнік Канстанцін Цеплякоў

Усіх затрыманых абвінавачваюць па артыкуле «Незаконны доступ да кампутарнай інфармацыі».

Хакерская група праславілася ўзломам электроннай пошты і акаўнтаў сацыяльных сетак высокапастаўленых чыноўнікаў і палітыкаў. У іх ліку Дзьмітры Мядзьведзеў, яго прэс-сакратар Натальля Цімакова, намесьнік кіраўніка ўпраўленьня ўнутранай палітыкі адміністрацыі прэзыдэнта Цімур Пракапенка, кіраўнік «Лайфу» Абрам Габрэлянаў, бізнэсовец Канстанцін Малафееў, віцэ-прэмʼер Расеі Аркадзь Дварковіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG