Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэнаце ЗША пачынаюцца слуханьні ў справе кібэратакаў


У амэрыканскім Сэнаце ў чацьвер пачынаюцца слуханьні па пытаньні аб магчымым умяшаньні расейскіх хакераў у ход прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША.

У сэнацкім камітэце па ўзброеных сілах, які ўзначальвае рэспубліканец Джон Макейн, чакаюць паказаньняў дырэктара Нацыянальнай выведкі Джэймса Клепэра, кіраўніка Агенцтва па нацыянальнай бясьпецы Майка Роджэрса і намесьніка міністра абароны па справах выведкі Марсэла Летра.

У камітэце па замежных справах праводзяцца слуханьні адносна дзеяньняў, якія ЗША могуць прыняць у адказ на расейскія кампутарныя атакі і ціск на амэрыканскіх дыпляматаў, якія працуюць у Маскве. У мінулы аўторак паведамлялася аб падрыхтаваным групай сэнатараў законапраекце аб новых санкцыях супраць Крамля.

6 студзеня кіраўнікі ўсіх амэрыканскіх разьведвальных ведамстваў павінны праінфармаваць прэзыдэнта Барака Абаму пра кібэратакі падчас прэзыдэнцкай кампаніі, арганізаваных — па іх дадзеных — расейскім бокам з мэтай нашкодзіць кандыдату ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан.

Абраны прэзыдэнт Дональд Трамп неаднаразова выказваў скептычнае стаўленьне да гэтых высноваў.

29 сьнежня Абама ўвёў санкцыі супраць расейскі разьведслужбаў, іх кіраўнікоў, некалькіх расейскіх фірмаў і грамадзянаў, датычных да ўзлому кампутэрных сетак амэрыканскіх палітыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG