Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter прыме новыя захады для прадухіленьня абразаў


Кампанія Twitter заявіла, што нарошчвае намаганьні для прадухіленьня «абразаў і агрэсіі» на сваёй плятформе. Твіты з патэнцыйна небясьпечнымі выказваньнямі ня будуць высьвечвацца ў адказ на запыт.

У аўторак кампанія абвясьціла пра некалькі крокаў у гэтым кірунку, якія ўжо робяцца. У прыватнасьці, прадстаўнікі Twitter паведамілі, што плятформа будзе ідэнтыфікаваць людзей, якія маюць перадгісторыю абразьлівых паводзінаў у сецты, не дазволіць ім ствараць новыя акаўнты.

Акрамя таго, кампанія плянуе ўвесьці функцыю «бясьпечнага пошуку», якая дазваляе выдаляць з вынікаў пошуку «твіты, якія зьмяшчаюць патэнцыйнай небясьпечную інфармацыю, а таксама твіты ад заблякаваных і часова заблякаваных карыстальнікаў». Нягледзячы на тое, што падобныя твіты існуюць у сетцы, яны ня будуць высьвечвацца ў адказ на запыт.

Акрамя таго, кампанія заявіла, што будзе «выяўляць і зьнішчаць патэнцыйна абразьлівыя і не адпаведныя пэўнаму ўзроўню адказы, зьвяртаючы асноўную ўвагу на найважнейшыя дыскусіі».

У апошні час Twitter адстае ад іншых сацыяльных мэдыя-плятформаў — такіх, як, да прыкладу, Facebook. Кампанія была вымушана скараціць пэрсанал. Нядаўняя спроба прадаць Twitter не ўдалася.

За дзесяць гадоў свайго існаваньня Twitter ніколі не атрымліваў прыбытку. Нягледзячы на зьмены ў фармаце, база карыстальнікаў кампаніі працягвае зьмяншацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG