Старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША генэрал Марк Мілі 20 студзеня паўтарыў сваё меркаваньне, што вайна Расеі супраць Украіны, хутчэй за ўсё, «скончыцца перамовамі», а не на полі бою.
На сустрэчы міністраў абароны 50 дзяржаў на амэрыканскай авіябазе Рамштайн у Нямеччыне рашэньне паставіць ва Ўкраіну танкі Leopard 2 не прынятае — паведаміў кіраўнік вайсковага ведамства Польшчы Марыюш Блашчак.
У студзені расейскі і ўкраінскі амбудсмэны пры пасярэдніцтве Турэччыны абмеркавалі магчымасьці маштабнага абмену палоннымі. Для яго арганізацыі Мір’яна Шполярыч прыехала ў Маскву. Яе чакаюць таксама і ў Кіеве.
Чыноўнік з Масквы Аляксей Паўлаў казаў, што ва Ўкраіне нібыта пасьля Майдана памножыліся рэлігійныя сэкты, а «пасаджаныя Вашынгтонам» палітыкі «забаранілі сапраўдныя каштоўнасьці».
Большасьць фірмаў са штаб-кватэрамі ў Эўрапейскім Зьвязе і іншых краінах G7 працягваюць працаваць і інвэставаць у Расею.
Ці могуць вайсковыя вучэньні СПА, якія зараз ідуць у Беларусі, перарасьці ў авія- і ракетны напад на Ўкраіну? Наколькі імаверны ўдар зь Берасьцейшчыны па шляхах заходніх паставак Украіне? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае вайсковы аналітык Юры Фёдараў.
«У Расеі не адразу абвяшчаюць вышук дэзэртыраў, а пра некаторых наагул не абвяшчаюць. Мабыць, праз маштабы дэзэртырства», кажа стваральнік праекту «Ідзіце лесам».
Іран пастаўляе Расеі бесьпілётнікі, якія выкарыстоўваюцца на вайне ва Ўкраіне, але не прызнаў анэксіі Крыму, Луганскай і Данецкай абласьцей.
На амэрыканскай базе ВПС Рамштайн у Нямеччыне 20 студзеня пачалася сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў — удзельніц Кантактнай групы для абароны Ўкраіны, ужо восьмая ў такім фармаце.
Вучэньні ўзброных сіл Расеі і Беларусі працягнутыя як мінімум да 30 студзеня 2023 году. Яны амаль бесперапынна ідуць на беларускіх палігонах з канца 2021 году. З вучэньняў расейскія войскі напалі на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі 24 лютага 2022 году.
Цэнтральная выбарчая камісія Казахстану пазбавіла паўнамоцтваў дэпутата Азамата Абільдаева, які падтрымаў палітыку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну.
Ад рэкорднай атакі пацярпела Запароская вобласьць: 224 абстрэлы па 21 населеным пункце, разбураны 34 цывільныя аб’екты.
Кіеў цяпер менш упэўнены ў тым, што Кангрэс прыме чарговы шматмільярдны пакет дадатковай дапамогі, як гэта было мінулай вясной.
Так званая Прыватная вайсковая кампанія «Вагнэра» «амаль напэўна» цяпер камандуе каля 50 тысячамі байцоў ва Ўкраіне і стала ключавым кампанэнтам расейскай кампаніі, заявіла 20 студзеня брытанская выведка.
Экспэрты інстытуту адзначаюць, што Аляксандар Лукашэнка працягвае балянсаваць супраць Крамля, прадстаўляючы Беларусь як сувэрэнную дзяржаву ў складзе саюзнай дзяржавы, дзе дамінуе Расея.
Борыс Пісторыюс заявіў, што яму нічога не вядома аб умове адначасовай адпраўкі ва Ўкраіну нямецкіх і амэрыканскіх танкаў.
Гэта 30-ы транш дапамогі з запасаў Пэнтагону для Ўкраіны, пачынаючы з жніўня 2021 году.
Расейскую нафту зьмешваюць з сыравінай зь іншых крыніц у Сынгапуры, а затым паліва рээкспартуюць па ўсім сьвеце.
За 60 км ад беларуска-польскай мяжы ў беларусаў зьявілася месца, дзе можна спыніцца, калі няма куды пайсьці.
Генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі паведаміў, што галоўным фокусам іхнай увагі застаецца Запароская АЭС і стварэньне вакол яе дэмілітарызаванай зоны.
Кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль заклікаў жыхароў памежнага зь Беларусьсю рэгіёну быць больш пільнымі і выконваць усе патрабаваньні паветранай трывогі.
Расейцы ўварваліся ў прыватны дом з аўтаматычнай зброяй у той час, калі там знаходзіліся разам з дарослымі (сямю жанчынамі і мужчынам) адна 15-гадовая дзяўчына і тры малыя хлопцы.
«Я не зусім разумею, як можна паабяцаць эўрапейскім лідэрам адно, а на наступны дзень пачаць поўнамаштабнае ўварваньне ў дзяржаву», — сказаў Уладзімір Зяленскі.
У ЗША няма пацьверджаньня таму, што беларускія войскі рыхтуюцца ўвайсьці на ўкраінскую тэрыторыю, заявіў падчас тэлефоннага брыфінгу 18 студзеня каардынатар стратэгічных камунікацый Рады нацыянальнай бясьпекі Белага дома Джон Кірбі.
Наступныя дні стануць ключавымі для ўхваленьня заходнімі партнэрамі Ўкраіны рашэньня аб пастаўках танкаў ва Ўкраіну.
Дзяніс Кірэеў працаваў у структурах эўрапейскіх і амэрыканскіх банкаў, а таксама ва ўкраінскім «Ощадбанку». У 2000-х ён пачаў працаваць зь бізнэсоўцамі, якіх лічылі блізкімі да экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.
Гэта ўжо ня першая скандальная заява Лаўрова, якую габрэі палічылі абразьлівай.
Баўгарыя выразна заняла праўкраінскую пазыцыю ў вайне, але не афішавала сваёй дапамогі.
Пра гэта паведаміла міністарка абароны Канады Аніта Ананд падчас сустрэчы з украінскім калегам Аляксеем Рэзьнікавым у Кіеве.
Гэты заклік прэзыдэнт Украіны зрабіў 18 студзеня ў сваім выступе на Давоскім форуме па відэасувязі.
Фэдэральны канцлер Нямеччыны Оляф Шольц на форуме ў Давосе выказаўся пра энэргетычную бясьпеку і вайну Расеі з Украінай.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч камэнтуе «завочныя» і іншыя судовыя працэсы ў Беларусі, нязломнасьць палітвязьняў, вайну і спосабы супрацьстаяньня і змаганьня са злом.
На пачатку студзеня кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча параніла падчас баёў за Бахмут. Цяпер хлопец у шпіталі ў Кіеве. Нейкі час «Ваўкалак» (пазыўны Дзяніса) адмаўляўся ад размоваў, бо цяжка было гаварыць. Але калі крыху ачуняў, то пагадзіўся адказаць на пытаньні Свабоды.
Менскі гарвыканкам разаслаў запыт у падпарадкаваныя структурныя падразьдзяленьні з патрабаваньнем прадставіць інфармацыю аб украінцах, якія працуюць там, «незалежна ад даты пераезду ў Рэспубліку Беларусь».
Рашэньне выкліканае недастатковым узроўнем вытворчасьці боепрыпасаў у Злучаных Штатах і эўрапейскіх краінах.
На 18 студзеня вядома аб гібелі ў Дніпры ад расейскай ракеты 45 грамадзян, у тым ліку 6 дзяцей, 15 целаў не ідэнтыфікавалі.
Шараговец уцёк з боекамплектам, не захацеўшы ваяваць супраць Украіны. Мабілізаванага неўзабаве знайшлі ў Расеі і забілі.
У Маскве каля стыхійнага мэмарыялу ў памяць аб ахвярах расейскага ракетнага ўдару па Дніпры затрымалі чатырох чалавек, паведамляе «ОВД-Инфо».
Афіцыйны Будапэшт зноў просіць зьмякчыць рэжым санкцый Эўразьвязу супраць Расеі, настойваючы на тым, каб 9 чалавек былі выдаленыя са сьпісу падсанкцыйных асоб, дзе больш за 1300 фізычных і 170 юрыдычных асоб.
Кіраўнік праекту «Беларускі Гаюн» Антон Матолька на канале Свабода Premium расказвае, што робяць расейскія войскі ў Беларусі і наколькі вялікая небясьпека, што Расея зноў пачне ўварваньне зь беларускай тэрыторыі ва Ўкраіну.
«З тэрыторыі Беларусі ўсё яшчэ ёсьць пагроза наступу. Лукашэнка працягвае рабіць неадназначныя заявы, пагражаючы ўладам Украіны і нагнятаючы сытуацыю вакол наступу».
Напрыканцы 2022 году стала вядома, што Гомельскі радыёзавод пачаў працэдуру далучэньня да холдынгу «Гомсельмаш». Раней прадпрыемства займалася выпускам і рамонтам вайсковай прадукцыі.
Вайсковыя камісарыяты Расеі па-ранейшаму працягваюць набіраць у войска кантрактнікаў і добраахвотнікаў.
У Кіеве заявілі, што пад выглядам сумеснага навучаньня Расея працягвае узмацняць баявую групоўку ў Беларусі.
Ягоныя сваякі пасьля нападу Расіі на Ўкраіну запісалі відэазварот да Воінава, заклікаючы не ваяваць супраць радзімы самому і паўплываць на сваё камандаваньне.
«Хачу паказаць прыклад цывілізаваных паводзінаў: прынцыповая памылка — значыць, у адстаўку».
Максім Пакроўскі, лідэр расейскага гурту «Ногу свело», ад пачатку вайны ва Ўкраіне асудзіў расейскую агрэсію. Адзін за адным ён выпускаў кліпы ў падтрымку Ўкраіны і супраць вайны.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі мяркуюць, што абстрэл Расеяй Дніпра сьведчыць аб усё большых складанасьцях расейскіх войскаў наносіць дакладныя далёкія ўдары па Ўкраіне.
У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны паведамілі, што Вялікая Брытанія ў пакеце вайсковай дапамогі перадала Ўкраіне разам з танкамі Challenger 2 вялікую колькасьць артылерыйскіх снарадаў і бранятэхнікі.
Для абвінавачаньняў выкарысталі гісторыю затрыманага грамадзяніна Грузіі.
Загрузіць яшчэ