Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі заклікаў саюзьнікаў не марудзіць з пастаўкамі ўзбраеньняў


Уладзімір Зяленскі выступае пера удзельнікамі Ўсясьветнага эканамічнага форуму ў Давосе 18 студзеня 2023 году
Уладзімір Зяленскі выступае пера удзельнікамі Ўсясьветнага эканамічнага форуму ў Давосе 18 студзеня 2023 году

Гэты заклік прэзыдэнт Украіны зрабіў 18 студзеня ў сваім выступе на Давоскім форуме па відэасувязі.

«Сьвет сумняваўся ў 2014-м годзе, калі Расея, не раздумваючы, акупавала Крым, — цытуе Зяленскага УНІАН. — Сьвет сумняваўся ў 2022, калі Расея без сумневу пачала поўнамаштабную вайну. Сёньня — і больш ніколі — сьвет не павінен сумнявацца. Калі зло вяртаецца, сьвету патрэбна хуткасьць і рашучасьць. Расея экспартуе тэрор, і сьвет павінен дзейнічаць хутчэй, чым дзейнічае яна».

«Дзесяць гадзін таму пад Кіевам адбылася трагедыя. Крушэньне верталёта забрала жыцьці міністра ўнутраных спраў Украіны, яго калег і экіпажу, калі верталёт упаў каля дзіцячага садка. Чатырнаццаць украінскіх сем’яў страцілі сёньня блізкіх, і праз вайны многія губляюць іх кожны дзень», — адзначыў прэзыдэнт Украіны, папрасіўшы ўдзельнікаў форуму аб хвіліне цішыні ў памяць аб загінулых.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG