Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Нямеччыны не пацьвердзіў, што для адпраўкі нямецкіх танкаў ва Ўкраіну патрэбныя ўмовы 


 Борыс Пісторыюс
Борыс Пісторыюс

Борыс Пісторыюс заявіў, што яму нічога не вядома аб умове адначасовай адпраўкі ва Ўкраіну нямецкіх і амэрыканскіх танкаў.

Новы міністар абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс заявіў, што яму нічога не вядома пра тое, што Ўкраіна можа атрымаць нямецкія танкі толькі пры ўмове аналягічных паставак з ЗША.

Пісторыюс сказаў пра гэта ў пятніцу перад сустрэчай, дзе будуць абмяркоўваць будучыя пастаўкі ўзбраеньня Кіеву.

Урад Оляфа Шольца дагэтуль не санкцыянаваў экспарт танкаў «Леапард» нямецкай вытворчасьці, каб дапамагчы Ўкраіне ў яе барацьбе з Расеяй. Пры гэтым крыніцы раней паведамлялі, што Бэрлін дасьць дазвол, калі Вашынгтон пагодзіцца адправіць украінцам свае танкі «Абрамс».

«Мне нічога ня вядома пра такія ўмовы», — сказаў Пісторыюс у інтэрвію тэлеканалу ARD, калі яго папрасілі пацьвердзіць існаваньне ўмовы аб адначасовай пастаўцы «Абрамсаў» і «Леапардаў», што пакідае адкрытай магчымасьць дасягнуць пагадненьня 20 студзеня.

На авіябазе ЗША Рамштайн у Нямеччыне зьбяруцца прадстаўнікі NATO і кіраўнікі абаронных ведамстваў прыкладна 50 дзяржаваў.

Саюзьнікі раскрытыкавалі Шольца за яго пазыцыю што да адпраўкі сучасных баявых танкаў, патрэбных Украіне для барацьбы з расейскай агрэсіяй. Аднак апытаньне грамадзкай думкі, праведзенае ARD, паказала, што думкі немцаў тут падзяліліся: 46% выступаюць за адпраўку танкаў, 43% — супраць.

Раскол асабліва востры сярод прыхільнікаў сацыял-дэмакратаў, 49% якіх заявілі, што Нямеччына павінна выканаць свае абавязаньні. Акрамя таго, сярод моладзі менш прыхільнікаў адпраўкі танкаў у параўнаньні з рэспандэнтамі старэйшага ўзросту.

Крыніца ва ўрадзе Нямеччыны раней паведамляла, што Бэрлін пакуль не атрымліваў запытаў на ліцэнзію для рээкспарту танкаў «Леапард».

Польшча і Фінляндыя ўжо заявілі, што адправяць свае «Леапарды» ва Ўкраіну, калі Нямеччына дасьць дазвол на экспарт.

Бэрлін мае права накласьці вэта на ўсякае рашэньне аб экспарце сваіх танкаў, якія знаходзяцца на ўзбраеньні саюзных арміяў ува ўсёй Эўропе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG