Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска-расейскія лётныя вучэньні цяпер ідуць паблізу мяжы з Польшчай і Ўкраінай


Лётныя вучэньні ў Беларусі
Лётныя вучэньні ў Беларусі

Вучэньні ўзброных сіл Расеі і Беларусі працягнутыя як мінімум да 30 студзеня 2023 году. Яны амаль бесперапынна ідуць на беларускіх палігонах з канца 2021 году. З вучэньняў расейскія войскі напалі на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі 24 лютага 2022 году.

Беларускія і расейскія авіяцыйныя падраздзяленьні ў рамках сумесных лётна-тактычных вучэньняў 20 студзеня «працягваюць выконваць задачы па прызначэньні з усіх аэрадромаў ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі», паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

«Лётныя экіпажы выконваюць баявое прымяненьне на Ружанскім палігоне, падчас якога авіяцыя зьнішчае СПА, наносіць удары па пунктам кіраваньня, тэхнікі і жывой сіле праціўніка, пры гэтым ажыцьцяўляецца зьнішчальнае авіяцыйнае прыкрыцьцё ўдарных груп штурмавой і бамбардзіровачнай авіяцыі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Адзначаецца, што самалётам далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня А-50 з аэрадрома Мачулішчы пад Менскам «выконваюцца задачы па вядзеньні паветранай разьведкі і кіраваньне экіпажамі шматмэтавых зьнішчальнікаў».

Сумесныя лётна-тактычныя вучэньні беларускай і расейскай авіяцыі пачаліся 16 студзеня і паводле інфармацыі міністэрсіва абароны будуць праходзіць да 1 лютага. Рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і Расеі фармуецца з кастрычніка мінулага года. З Расеі ў Беларусь прыбыло больш за 10 тысяч салдат і тэхніка.

Усё гэта адбываецца на фоне вайны, якую Расея вядзе супраць Украіны. У гэтай агрэсіі кіраўніцтва Беларусі падтрымлівае Крэмль, хаця беларускае войска ў баях не ўдзельнічае.

Між тым, як паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн», вучэньні ў Беларусі прадоўжаны як мінімум да 30 студзеня цяпер і на палігоне «Ружаны». Пра гэта гаворыць графік правядзеньня вучэньняў на беларускіх палігонах.

Беларуска-расейскія вучэньні мапа
Беларуска-расейскія вучэньні мапа

20-21 студзеня стануць выходнымі для некаторых палігонаў, але іншыя, дзе сканцэнтраваныя ВС РФ, працягнуць працаваць без перапынку: «Асіповіцкі», «Даманава», «Лепельскі», «Абуз-Лясноўскі».

ВС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але як і раней, яны не гатовыя да наступальных дзеяньняў з прычыны адсутнасьці рэальнага баявога досьведу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG