Задача гэтага праекту, які ініцыяваў загінулы пад Кіевам міністар унутраных спраў Манастырскі, аб’яднаць матываваных добраахвотнікаў для падрыхтоўкі і ўдзелу ў наступальных апэрацыях.
Цана пытаньня — больш як 2 мільёны даляраў.
Выданьне паведамляе, што Кіеў атрымаў «вельмі надзейныя дадзеныя выведкі» аб намеры Масквы пачаць новы наступ.
У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны заявілі, што Аляксей Рэзьнікаў пакіне пасаду міністра абароны.
Расея і Іран распрацоўваюць пляны па арганізацыі працы на расейскай тэрыторыі прадпрыемства па вытворчасьці каля 6 тысяч бесьпілётнікаў іранскай распрацоўкі, падобных да тых, якія Масква прымяняе пры ўдарах па аб’ектах ва Ўкраіне.
Размова праз тэлефон адбылася ў нядзелю, паведаміў тэлеграм-канал «Пул первого».
Ва Ўзброеных сілах Беларусі «на аснове вопыту вядзеньня спэцыяльнай ваеннай апэрацыі ВС Расеі ва Ўкраіне» праведзена «аснашчэньне легкавых аўтамабіляў павышанай праходнасьці модульнымі агнявымі ўстаноўкамі з прымяненьнем буйнакалібэрных кулямётаў і супрацьтанкавых ракетных комплексаў».
Абяцаньні прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна нельга ўспрымаць сур’ёзна, у тым ліку яго заяву аб тым, што ён не плянаваў забіваць Уладзіміра Зяленскага, заявіў у нядзелю, 5 лютага, у Twitter міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба.
З аэрадрому «Лунінец» каля мяжы з Украінай 5 лютага перабазавалі 12 гелікоптэраў Паветрана-касьмічных сілаў РФ, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
Згодна з вынікамі дасьледаваньня, праведзенага амэрыканскім Нацыянальна-дэмакратычным інстытутам (NDI) у сьнежні мінулага года, большасьць грамадзян Грузіі незадаволены палітыкай свайго ўрада ў дачыненьні да мігрантаў з Расеі, а таксама выступаюць за ўвядзеньне з РФ візавага рэжыму.
Генэральны пракурор Нямеччыны Петэр Франк заявіў 5 лютага, што яго ведамства сабрала «сотні» доказаў ваенных злачынстваў, учыненых расейскімі войскамі ва Ўкраіне.
Легіён «Свабода Расеі» — падразьдзяленьне ў шэрагах Узброеных сіл Украіны, якое складаецца з расейскіх добраахвотнікаў.
Пяць чалавек пацярпелі ў выніку абстрэлу цэнтру Харкава раніцай 5 лютага. Пад атаку патрапіў Кіеўскі раён горада.
Былы ізраільскі прэм’ер-міністар, які нядоўга быў пасярэднікам у пачатку вайны Расеі з Украінай, кажа, што атрымаў ад прэзыдэнта Расеі абяцаньне не забіваць свайго ўкраінскага калегу.
З гэтага часу мужчынам з інваліднасьцю патрабуецца больш даведак.
Фэдэральны канцлер Нямеччыны адказаў на пытаньне, ці ёсьць дамоўленасьці з Украінай ня біць па расейскай тэрыторыі пастаўленай зброяй.
У Адэсе і раёне сотні тысяч людзей засталіся без сьвятла з прычыны аварыі на падстанцыі. Відавочцы паведамілі ў сацсетках, што бачылі дым ад пажару — як мяркуецца, на адной з падстанцый пад Адэсай.
У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны заклікалі ігнараваць чарговыя пагрозы ядзерным ударам намесьніка старшыні Савета бясьпекі РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева.
Разьвітаньне з Эдуардам Лобавым пачалося а 14-й гадзіне 4 лютага ў Галоўным касьцёле Кіева па адрасе: вуліца Касьцёльная, 17.
Эўразьвяз падтрымаў «формулу міру», прапанаваную прэзыдэнтам Ўкраіны, і пацьвердзіў прыхільнасьць да актыўнага супрацоўніцтва з Украінай над гэтым мірным плянам.
Колькасьць дзяцей, якія загінулі ва Ўкраіне ў выніку расейскай агрэсіі, узрасла да 460, паведаміў Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны 4 лютага.
Міністэрства абароны Расеі 4 лютага паведаміла аб вяртаньні 63 расейскіх вайскоўцаў у выніку абмену палоннымі. У сваю чаргу ўлады Ўкраіны паведамілі, што дадому вярнуліся 116 украінцаў.
Канфіскаваныя ў ЗША 5,4 мільёна даляраў, якія належалі заснавальніку тэлеканала «Царград» Канстанціну Малафееву, перададуць на дапамогу Ўкраіне. Перавод санкцыянаваў генпракурор ЗША Мэрык Гарланд.
У Белгарадзкай вобласьці ўначы 4 студзеня ўзьнік буйны пажар на прамысловым заводзе. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма.
Міхайла Падаляк, дарадца офісу прэзыдэнта Ўкраіны, заявіў, што наконт новага нападу зь Беларусі для Ўкраіны «пэўныя рызыкі ёсьць», аднак няма эфэктыўнага фармаваньня ударнай групоўкі.
Українські підрозділи використовують безпілотники для моніторингу великої ділянки боліт і лісів у прикордонні з Білоруссю, щоб запобігти раптовому нападу
Новыя ракеты GLDSB для комплексаў HIMARS змогуць дабіць да ваенных аб'ектаў Расеі на поўначы анэксаванага Крыму.
Столь складзе 100 даляраў за барэль — на дызэльнае паліва і іншыя высакаякасныя прадукты, і 45 даляраў за барэль — на тавары, якія звычайна гандлююцца са зьніжкай (такія, як мазут).
Кампанія «Белферт Україна», якая трапіла пад санкцыі, уваходзіць у пералік 300 найбольшых падаткаплатнікаў Украіны.
Скарачэньне насельніцтва Ўкраіны (розьніца між колькасьцю нованароджаных і памерлых) за 2022 год склала каля 334 тысяч грамадзян за год.
Да «танкавай кааліцыі» ў падтрымку Ўкраіны далучылася як мінімум 12 краін.
Украінскія ўлады просяць пачаць перамовы аб далучэньні да Эўрапейскага Зьвязу.
Інфармацыя швайцарскай газэты Neue Zürcher Zeitung (NZZ), што нібыта кіраўнік ЦРУ ЗША Ўільям Бэрнс прапанаваў Расеі пятую частку тэрыторыі Ўкраіны дзеля спыненьня вайны, не адпавядае рэчаіснасьці.
Паводле спэцыялістаў, расейцы нанесьлі ўдар ракетай «Іскандэр-М». Яна цалкам разбурыла адзін падʼезд, яшчэ два сурʼёзна пашкоджаныя.
Паводле дадзеных амэрыканскіх і іншых заходніх крыніцаў, колькасьць забітых і параненых расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне набліжаецца да 200 тысячаў, піша New York Times.
Курс гісторыі для ВНУ на негістарычных спэцыяльнасьцях у Расеі з 1 верасьня будзе ўключаць у сябе пэрыяд прыблізна ад заваёвы Кіева Ноўгарадам у IX стагодзьдзі да ўварваньня расейскай арміі ва Ўкраіну ў пачатку 2022 году.
Канцлер ФРН Оляф Шольц на сустрэчы з грамадзянамі ў Марбургу назваў вайну ва Ўкраіне «даўно задуманым плянам для сілавога пашырэньня тэрыторыі Расеі».
Беларус Эдуард Лобаў загінуў 26 студзеня ў баях ля ўкраінскага Вуглядару. Апошнія тры гады ён служыў у 72-й асобнай мэханізаванай брыгадзе імя Чорных запарожцаў. Эдуарду было 34 гады.
Абмежаваньні на продаж і абнаўленьне праграмнага забесьпячэньня, адмовы ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталяваньня — «пэўны стрымальны фактар укараненьня сучасных тэхналёгій і паслуг», заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка на форуме Digital Almaty.
Бізнэсовец, грамадзкі дзеяч, блогер Аляксандар Кныровіч расказаў у эфіры Свабоды Premium пра тое, чаму вырашыў увайсьці ў склад рэфармаванай Каардынацыйнай Рады. Кныровіч расказвае, чаму і як перайшоў з расейскай мовы на беларускую і як зьмяніла ягоную карціну сьвету вайна Расеі супраць Украіны.
Міжнародны цэнтар па расьсьледаваньні злачынства агрэсіі ва Ўкраіне будзе створаны ў Гаазе, паведаміла кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.
Расказваем, як праўладныя блогеры правакуюць беларусаў на рэзкія выказваньні ў інтэрнэце.
Паўднёвая Карэя і Японія ўжо перадалі Кіеву нелятальны рыштунак, але прамыя пастаўкі зброі стрымліваюцца прававымі і палітычнымі абмежаваньнямі.
Апроч таго, Эўразьвяз удвая больш падрыхтуе ўкраінскіх вайскоўцаў і выдзеліць грошы на разьмінаваньне.
Расейка разьмясціла надпіс на карэйскай мове, пераклад якога «зьяўляецца атрыбутыкай прывітаньня экстрэмісцкіх арганізацый».
Пра заканчэньне вучэньняў паведаміла 2 лютага прэс-служба Мінабароны Беларусі.
Зноў трапілі па жылым масіве. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсьць параненыя сярод цывільных.
Загрузіць яшчэ