Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўпершыню санкцыянавалі перадачу канфіскаваных расейскіх актываў Украіне


Заснавальнік тэлеканала «Царград» Канстанцін Малафееў
Заснавальнік тэлеканала «Царград» Канстанцін Малафееў

Канфіскаваныя ў ЗША 5,4 мільёна даляраў, якія належалі заснавальніку тэлеканала «Царград» Канстанціну Малафееву, перададуць на дапамогу Ўкраіне. Перавод санкцыянаваў генпракурор ЗША Мэрык Гарланд.

«З маёй санкцыі канфіскаваныя сродкі перавядуць у Дзярждэпартамэнт для падтрымкі народа Ўкраіны», — заявіў Гарланд на сустрэчы з генпракурорам Украіны Андрэем Косьціным. Ён зазначыў, што такое адбываецца ўпершыню.

Суд дазволіў пракуратуры канфіскаваць сродкі Малафеева два дні таму.

Санкцыі ў дачыненьні да Малафеева ўвялі ў красавіку 2022 году, а ў чэрвені сродкі Малафеева на банкаўскім рахунку ў ЗША арыштавалі. Сам алігарх сьцьвярджаў, што гаворка ідзе пра грошы, замарожаныя яшчэ ў 2014 годзе — ЗША ўжо тады ўключылі яго ў санкцыйныя сьпісы.

У канцы 2022 году Сэнат ЗША падтрымаў папраўку да фэдэральнага бюджэту, якая дазваляе выкарыстоўваць канфіскаваныя расейскія актывы для дапамогі Ўкраіне. Эўракамісія таксама знайшла легальную магчымасьць часова выкарыстоўваць частку замарожаных актываў расейскага Цэнтрабанка для інвэстыцый на аднаўленьне Ўкраіны.

Паводле ацэнкі Сусьветнага банка, на аднаўленьне Ўкраіны, якая пацярпела падчас расейскага ўварваньня, патрабуецца ня менш як 350 мільярдаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG