Украінскія падразьдзяленьні з дапамогай бесьпілётнікаў кантралююць вялікую тэрыторыю балотаў і лясоў на мяжы зь Беларусьсю, каб не дапусьціць раптоўнага нападу. Нягледзячы на жорсткія баі на Данбасе, Украіна вымушаная трымаць пэўныя сілы на поўначы, каб не дапусьціць новага ўварваньня з тэрыторыі Беларусі, як гэта адбылося ў лютым 2022 году.
Украінска-беларуская мяжа: вайна нэрваў і дронаў. Фотарэпартаж

1
Украінскі вайсковец назірае за рухам бесьпілётніка каля мяжы зь Беларусьсю. 1 лютага 2023 году. Выведвальныя бесьпілётнікі запускаюць некалькі разоў на дзень, каб выявіць прыкметы магчымых пагрозаў па тым боку мяжы.

2
У адрозьненьне ад усходу Ўкраіны, дзе працягваюцца артылерыйскія двубоі, тут, на поўначы, гэта ў асноўным вайна квадракоптараў

3
Выведкі заходніх краінаў ня бачаць нарошчваньня Расеяй перадумоваў для новага наступу на Кіеў з поўначы, але абаронцы Ўкраіны ня хочуць рызыкаваць: вядзецца пастаянны маніторынг памежжа.

4
Зь лета 2022 году войскі Ўзброеных сіл Украіны ўмацоўваюць абарону, будуюць бліндажы, пашыраюць траншэі і мінуюць небясьпечныя ўчасткі.

5
Украінскі вайсковец глядзіць са сваёй пазыцыі на беларускую мяжу. 1 лютага 2023 году
Занепакоенасьць што магчымасьці новага наступу з тэрыторыі Беларусі ўзмацнілася ў студзені, калі Расея і Беларусь правялі сумесныя вайскова-паветраныя вучэньні. А перад гэтым прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прылятаў у Менск на размову з Аляксандрам Лукашэнкам. Беларускія чыноўнікі тлумачаць разьмяшчэньне войскаў уздоўж мяжы з Украінай «стратэгічным стрымліваньнем»

6
Сабачка схаваўся пад стол на ўкраінскіх пазыцыях ля мяжы зь Беларусьсю

7
Украінскае камандаваньне насьцярожанае, узгадваючы, як Расея выкарыстоўвала Беларусь у якасьці стартавай пляцоўкі ў канцы лютага 2022 году.
«Мы ўвесь час сочым за ворагам, назіраем за яго перамяшчэньнем — ці рухаюцца, колькі войскаў, куды рухаюцца», — сказаў камандзір падразьдзяленьня армейскай выведкі падчас прэс-тура паблізу беларускай мяжы.

8
Камандзір падразьдзяленьня вайсковай выведкі з пазыўным «Аляксандар» паведаміў, што беларусы і расейцы «пастаянна сочаць за нашым рухам, спрабуючы знайсьці пазыцыі нашых вайскоўцаў»

9
Часам падразьдзяленьне Аляксандра выяўляе варожыя бесьпілётнікі і зьбівае іх з супрацьдронных стрэльбаў. Калі варожы бесьпілётнік выяўляе ўкраінскі і сочыць за ім, тады ўкраінцы спрабуюць яго захапіць і дадаць у свой парк дронаў.
«Нядаўна мы такім чынам атрымалі чатыры іх бесьпілётнікі, а яны забралі два нашыя», — расказвае Аляксандар.
«Нядаўна мы такім чынам атрымалі чатыры іх бесьпілётнікі, а яны забралі два нашыя», — расказвае Аляксандар.

10
Украінскія афіцыйныя асобы гавораць, што ніхто ня можа прадказаць, як будзе дзейнічаць Масква ў бліжэйшыя месяцы, таму патрэбная пільнасьць. «Незалежна ад таго, адбудзецца гэта ці не, мы заўсёды павінны быць гатовыя», — кажа Аляксандар.

11
Тут яшчэ свежыя ўспаміны пра часовую акупацыю, калі расейскія войскі спрабавалі узяць у аблогу Чарнігаў і бамбілі яго жылыя дамы з самалётаў.

12
Думка пра чарговае магчымае ўварваньне з поўначы жахае жыхароў навакольных вёсак.

13
«Мы прыслухоўваемся да кожнага дробнага гуку і шуму. Так нельга жыць», — кажа 64-гадовая Валянціна Мацьвева зь вёскі Рэпкі. «Калі ты ўвесь час у страху, гэта не жыцьцё», — скардзіцца жанчына.

14
Незалежна ад таго, ці будзе новае ўварваньне з поўначы, Алена зь вёскі Новыя Ярылавічы баіцца, што яна ніколі больш ня ўбачыць сваю маці, брата і двух сёстраў, якія жывуць усяго за 3 кілямэтры, у Беларусі.
«Я не магу паверыць, што яны так блізка, і я не магу іх бачыць», — сказала агенцтву AP 63-гадовая беларуска, якая жыве ва Ўкраіне.
«Я не магу паверыць, што яны так блізка, і я не магу іх бачыць», — сказала агенцтву AP 63-гадовая беларуска, якая жыве ва Ўкраіне.