Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз падтрымаў «формулу міру», прапанаваную Ўкраінай. Што ў ёй


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Эўразьвяз падтрымаў «формулу міру», прапанаваную прэзыдэнтам Ўкраіны, і пацьвердзіў прыхільнасьць да актыўнага супрацоўніцтва з Украінай над гэтым мірным плянам, гаворыцца ў афіцыйнай заяве па выніках саміту Украіна-ЭЗ, паведамляе прэс-служба Офіса прэзыдэнта Ўкраіны.

Таксама ў ЭЗ падтрымалі правядзеньне саміту для пачатку рэалізацыі пунктаў украінскай «формулы міру», гаворыцца ў паведамленьні.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 4 лютага падзяліўся ў сваім тэлеграм-канале відэа, у якім прадстаўлена апісаньне ўкраінскай «формулы міру», што складаецца з 10 пунктаў:

  1. Радыяцыйная і ядзерная бясьпека — вывад расейскіх войскаў з Запароскай АЭС, атрыманьне Ўкраінай поўнага кантролю над усімі атамнымі аб’ектамі краіны, выконваньне Расеяй усіх правілаў МАГАТЭ;
  2. Харчовая бясьпека — гарантаваньне бесьперабойнай працы «Збожжавай ініцыятывы», вызваленьне Расеяй усіх украінскіх марскіх партоў;
  3. Энэргетычная бясьпека — наданьне Ўкраіне надзейных сыстэм СПА для абароны ўкраінскіх энэргетычных абʼектаў;
  4. Вызваленьне ўсіх украінскіх ваеннапалонных, вяртаньне ва Ўкраіну ўсіх дэпартаваных у Расею ўкраінскіх мірных жыхароў;
  5. Выкананьне Статуту ААН — аднаўленьне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і сусьветнага парадку, пры якім Расея паважае ўкраінскі сувэрэнітэт;
  6. Вывад расейскіх войскаў з усёй украінскай тэрыторыі і спыненьне баявых дзеяньняў — вяртаньне да ўкраінскіх межаў ад 1991 году разам з Крымам і Данбасам;
  7. Аднаўленьне справядлівасьці — спэцыяльны трыбунал для адказных за ваенныя злачынствы ва Ўкраіне і кампэнсацыя Ўкраіне ўсёй шкоды;
  8. Абарона навакольнага асяродзьдзя — Расея павінна адказаць за ўрон, нанесены ўкраінскай экалёгіі ў выніку ваенных дзеяньняў;
  9. Недапушчэньне паўторнай эскаляцыі канфлікту ў будучыні — гарантыі бясьпекі для Ўкраіны, інвэстыцыі ва ўкраінскі вайсковы і індустрыяльны комплекс, перадача Ўкраіне зброі для абароны ад магчымага нападу, навучаньне ўкраінскіх вайскоўцаў і сумесныя з NATO вучэньні.
  10. Новая структура бясьпекі для Эўропы і сьвету.

«Украінская формула міру — гэта 10 дакладных пунктаў, здольных стварыць новую архітэктуру бясьпекі, глябальна важную. Тое, што верне свабоду ўсёй украінскай зямлі, усім нашым людзям. І тое, што служыць гарантыямі свабоды і бясьпекі для іншых народаў», — адзначыў Зяленскі.

Прэзыдэнт Зяленскі выклаў сваю «формулу міру» ў прамове да сусьветных лідэраў падчас саміту G20 у Інданэзіі.

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў у адказ заявіў, што Крэмль ні з кім ня будзе размаўляць на аснове формулы міру, якую прапанаваў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG