Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NYT: Расея страціла ва Ўкраіне забітымі і параненымі 200 тысяч вайскоўцаў


Украінская артылерыя вядзе агонь у баі пад Бахмутам, 24 студзеня 2023
Украінская артылерыя вядзе агонь у баі пад Бахмутам, 24 студзеня 2023

Паводле дадзеных амэрыканскіх і іншых заходніх крыніц, колькасьць забітых і параненых расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне набліжаецца да 200 тысяч, піша The New York Times.

«Гэтыя страты толькі за 11 месяцаў у 8 разоў перавышаюць амэрыканскія за два дзесяцігодзьдзі вайны ў Афганістане», — гаворыцца ў публікацыі.

У ёй адзначаецца, што асабліва вялікія страты расейская армія панесла ў баях за Бахмут і Салядар.

Паводле дадзеных выдання, паколькі Масква разглядае Бахмут як ключ да захопу ўсяго ўсходняга Данбасу, расейскае камандаваньне адпраўляла дрэнна навучаных навабранцаў і былых зьняволеных проста пад агонь украінскіх кулямётаў і артылерыі. Вялікія страты ў Бахмуце панес і ўкраінскі бок, адзначылі крыніцы NYT.

Выданьне піша са спасылкай на расейскіх аналітыкаў, што чалавечыя ахвяры наўрад ці стануць стрымальным фактарам для ваенных мэтаў Пуціна.

«Вайна падобная тыпам на тую, зь якой краіна сутыкнулася падчас Другой сусьветнай вайны, калі загінула больш за 8 мільёнаў савецкіх салдатаў. Пуцін гатовы да сотняў тысяч ахвяраў ва Ўкраіне, хоць вялікая колькасьць ахвяраў можа падарваць яго палітычную падтрымку», — гаворыцца ў публікацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG