Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Офісе Зяленскага адказалі на пагрозы Мядзьведзева пра ядзерныя «ўдары адплаты»


Міхаіл Падаляк
Міхаіл Падаляк

У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны заклікалі ігнараваць чарговыя пагрозы ядзерным ударам намесьніка старшыні Савета бясьпекі РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева.

«Міжнароднае права дакладнае. Украіна можа вызваляць свае тэрыторыі, ужываючы любыя інструмэнты. Крым — гэта Ўкраіна. Таму пагрозы афіцыйных асоб РФ аб „ударах адплаты“ — гэта толькі фіксацыя намеру ўчыненьня масавых забойстваў і спроба палохаць у традыцыйным стылі РФ. Заўсёды ігнаруйце Мядзьведзева», — заявіў дарадца Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк.

«Ніякіх перамоваў у гэтым выпадку (у выпадку ўдару ўкраінскім вайскоўцам па Крыме — рэд.) ня будзе, будуць толькі ўдары адплаты. Запаліцца ўся Ўкраіна, якая засталася пад уладай Кіева», — заявіў Мядзьведзеў.

Ён таксама сьцьвярджае, што «адказ Масквы можа быць любым, уключаючы ядзерную зброю».

Кіраўнік Дзяржаўнай думы Расеі Вячаслаў Валодзін на днях прыгразіў краінам Захаду «глябальнай катастрофай» і «зьнішчэньнем» з прычыны магчымага прымяненьня Расеяй, як вынікае з кантэксту яго запісу ў тэлеграме, зброі масавага паражэньня.

Раней намесьнік старшыні Савета бясьпекі Дзмітрый Мядзьведзеў таксама пісаў аб тым, што магчымы наступ украінскай арміі нібыта паставіць пад пагрозу тэрытарыяльную цэласнасьць і існаваньне Расеі. Такая пагроза ў расейскай ядзернай дактрыне зьяўляецца адной з нагодаў ужываньня ядзернай зброі. ЗША і іх саюзьнікі папярэджвалі Расею — як публічна, так і неафіцыйна — аб недапушчальнасьці выкарыстаньня супраць Украіны ядзернай зброі.

Кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны Кірыл Буданаў лічыць, што Расея не прыменіць ядзерную зброю, нават калі ўкраінскія войскі прадоўжаць наступленьне і ўвойдуць у акупаваны Крым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG