Вася — сабака пароды канэ-корса. З 2016 году ён служыў з украінскімі вайскоўцамі на Данбасе, трапіў у пастку, адгрыз сабе лапу, каб выбрацца, і вярнуўся да гаспадара. У лютым Вася прайшоў рэабілітацыю ў Польшчы, дзе яму зрабілі пратэз, і вярнуўся ва Ўкраіну.