Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі бацьку школьніцы, якая зрабіла антываенны малюнак. Яе саму аддалі ў прытулак


Жыхара горада Яфрэмава Тульскай вобласьці Аляксея Маскалёва, на якога напісалі данос за антываенны малюнак ягонай дачкі, затрымалі, у яго дома прайшоў ператрус.

Сілавікі, паводле расейскай палітыычнай дзяячкі Марыны Літвіновіч, падобна, канфіскавалі ўсе грошы, якія былі ў доме Маскалёва.

Дачку Аляксея Марыю, якая вучыцца ў шостай клясе, адправілі ў дзіцячы прытулак, піша «ОВД-Инфо» са спасылкай на валянтэрку грамадзкай арганізацыі «Тульскі абласны народны савет». Паводле яе, пасьля затрыманьня бацькі дзяўчынкі паліцыянты выклікалі камісію ў справах непаўналетніх, якая і забрала Марыю.

  • У красавіку 2022 году Аляксея Маскалёва выклікалі ў школу за малюнак ягонай дачкі Машы — яна намалявала жанчыну, якая стаяла каля сьцяга Ўкраіны і загароджвала дзіця ад ракет, якія ляцяць з боку Расеі.
  • У той жа дзень па даносе настаўніцы і дырэктара ў школу прыехала паліцыя і служба апекі. Бацьку з дачкой павезьлі ў пастарунак, на Маскалёва склалі пратакол аб «дыскрэдытацыі» войска РФ (артыкул 20.3.3 КаАП).
  • Супрацоўнікі ФСБ правялі з Маскалёвым гутарку. Па словах мужчыны, яго катавалі пад гімн Расеі і пагражалі, што адбяруць дачку за няправільнае выхаваньне, а яго самога пасадзяць у турму. Пасьля гэтага ягоная дачка больш не хадзіла ў школу.
  • 30 сьнежня 2022 году ў доме ў Маскалёва правялі ператрус. Мужчыну павезьлі на допыт, дзе пабілі. На яго завялі крымінальную справу аб паўторнай «дыскрэдытацыі» (артыкул 280.3 КК РФ) за антываенны пост у «Одноклассниках».
  • Па дадзеных «ОВД-Инфо», у 2022 годзе ў Расеі за антываенную пазыцыю завялі крымінальныя справы супраць васьмі непаўналетніх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG