Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ByPol паведаміў пра магчымы маштаб пашкоджаньняў самалёта А-50


Расейскі самалёт А-50. Архіўнае фота
Расейскі самалёт А-50. Архіўнае фота

Тэлеграм-канал былых сілавікоў ByPol паведаміў падрабязнасьці зьнішчэньня расейскага самалёта А-50 у Мачулішчах.

ByPol сьцьвярджае, што што ўдзельнікамі пляну «Перамога» пры зьдзяйсьненьні акцыі скарыстаныя два робаты вытворчасьці кампаніі DJI, якія былі саматужна пераабсталяваныя ў дроны-камікадзэ. Кожны робат нёс 200 грамаў выбуховага рэчыва ў тратылавым эквіваленце. Скарысталі мэталічныя шары, прыблізна 200 штук на кожны.

Паводле аналізу пашкоджаньняў, антэну лякатара давядзецца цалкам замяніць.

Акрамя таго, піша ByPol, «паражальныя элемэнты (сталёвыя шарыкі) падчас выбуху павінны былі пранікнуць на досыць вялікую глыбіню ў адносна тонкую абалонку корпуса самалёта ды пашкодзіць праводку і звышвысокачастотнае абсталяваньне — радыёлякацыйную станцыю і станцыю спадарожнікавай сувязі».

Пры гэтым фатаздымкі могуць даць толькі павярхоўнае ўяўленьне пра маштаб пашкоджаньня, бо, напрыклад, пашкоджаньне такога важнага элемэнта, як кабэлі (а іх у гэтым самалёце кілямэтры), ня можа быць зафіксавана з спадарожніка.

Таксама, у залежнасьці ад рэчываў, якія прымяняліся пры тушэньні пажару, розным элемэнтам могуць быць нанесеныя пашкоджаньні, якія запатрабуюць іх замены.

Рамонт імаверных пашкоджаньняў, лічыць ByPol, запатрабуе не адной брыгады, а калектыву вузкіх адмыслоўцаў, а таксама адпаведных стэндаў. Нельга выключыць, што самалёт давядзецца транспартаваць туды, дзе ён быў выраблены.

  • 26 лютага 2023 году ByPol і лідэры апазыцыі ў выгнаньні паведамілі, што расейскі самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня і кіраваньня А-50 быў пашкоджаны ў выніку атакі бесьпілётнікаў на авіябазу ў Мачулішчах.
  • Група ByPol паведаміла пра два выбухі і пашкоджаньне пярэдняй і сярэдняй частак А-50, а таксама антэны радара.
  • Роля самалёта А-50 — ствараць пазнавальную карціну паветранай абстаноўкі і забясьпечваць каардынацыю дзеяньняў зьнішчальнікаў.
  • Нягледзячы на тое, што пашкоджаньні афіцыйна не пацьверджаныя, брытанская выведка адзначае, што страта А-50 будзе значнай для РФ, бо самалёт мае вырашальнае значэньне для расейскіх паветраных апэрацый у забесьпячэньні карціны паветранай прасторы.
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG