Афіцыйны прадстаўнік Паветраных сілаў Украіны назваў маніпуляцыйнымі загалоўкі публікацый у СМІ пра абстрэл зь Беларусі.
Удзельнікі міжнароднай сустрэчы 5–6 жніўня ў горадзе Джыда ў Саудаўскай Арабіі, прысьвечанай прынцыпам мірнага ўрэгуляваньня ва Ўкраіне, выказаліся ў падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржаваў, уключаючы Ўкраіну.
З пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіне пацярпелі больш як 1589 дзяцей, зь іх 499 загінулі.
У выніку ракетных удараў, як сьцьвярджаецца, з боку Украіны днём у нядзелю 6 жніўня на акупаваных расейскімі войскамі тэрыторыях былі пашкоджаныя два масты, якія злучаюць анэксаваны Крым з мацерыком.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што ў нядзелю 6 жніўня ў раёне 11 гадзін, была «спроба прарыву на горад» бесьпілётнага лятальнага апарата. Яго, паводле Сабяніна, зьнішчылі на падлёце сілы супрацьпаветранай абароны.
5 жніўня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік.
Расейскія войскі ў ноч на 6 жніўня нанесьлі масіраваны ўдар па Ўкраіне. Зь вечара суботы да раніцы нядзелі войска РФ прымяніла 70 бесьпілётнікаў і ракет, гаворыцца ў паведамленьні Ўзброеных сіл Украіны. Ёсьць загінулыя і параненыя.
Расея магла імітаваць пускі ракет з тэрыторыі Беларусі з мэтай правакацыі — каб уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны.
Украінскія маніторынгавыя паблікі ўвечары 5 жніўня паведамілі, што над некалькімі абласьцямі Ўкраіны зафіксавалі крылатыя ракеты.
На перамовы ў Джыдзе сабраліся прадстаўнікі каля 40 краін, якія будуць імкнуцца распрацаваць ключавыя прынцыпы таго, як пакласьці канец расейскаму ўварваньню ва Ўкраіну, паведамляе Reuters. Абмеркаваньне будзе праходзіць без удзелу Расеі.
Генпракуратура Казахстану прапанавала ўраду краіны забараніць тавары з «этнапалітызаванай сымболікай». Пад забарону можа трапіць таксама і нешта з украінскай сымболікі.
У Ленінскім раёне Менску 9 ліпеня затрымалі сем мужчын і адну жанчыну, пра гэта цяпер стала вядома праваабаронцам.
Рух па Керчанскай пераправе прыпыніўся, а электрычнасьць пасьля ўдараў адключылі.
Дэмакратычныя сілы Беларусі знаходзяцца ў кантакце з урадам Літвы па пытаньні прызнаньня беларусаў асобамі, якія становяць пагрозу для яе нацыянальнай бясьпекі, заявіла 4 жніўня беларускі дэмакратычны лідэр Сьвятлана Ціханоўская.
Расея абстрэльвае Ўкраіну крылатымі ракетамі, якія ў 1999 годзе Кіеў перадаў Маскве ў кошт пагашэньня запазычанасьці за газ.
Расея з 18 ліпеня ледзь не штодня абстрэльвае ўкраінскія парты ў Адэскай вобласьці, якія Ўкраіна магла выкарыстоўваць для пастаўкі свайго збожжа на ўсясьветны рынак пасьля аднабаковага выхаду Расеі з збожжавых дамоўленасьцяў.
Расея пачала вэрбаваць іншаземцаў на службу ў расейскае войска па кантракце, на гэта зьвярнулі ўвагу адразу некалькі СМІ.
Польская армія перадысьлякавала баявыя верталёты дзьвюх брыгад ваенна-паветраных сіл да мяжы з Беларусьсю. Пра гэта заявіў генэрал Марэк Сакалоўскі ў чацьвер на брыфінгу падчас візыту міністра абароны Польшчы Марыюша Блашчака ў Беласток, паведамляе «Зеркало» са спасылкай TVP. info.
«Гэта тая сытуацыя, пра якую казаў прэзыдэнт Украіны, — што вайна вернецца на тэрыторыю Расеі», — сказаў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў.
Міністэрства адукацыі і навукі Ўкраіны ў верасьні запусьціць абноўленую школьную дысцыпліну «Абарона Ўкраіны», у якую ўключаць практычныя навыкі кіраваньня бесьпілётнікамі, наданьня першай мэдычнай дапамогі і міннай бясьпекі.
У Крамлі раздачу зброі мілітарызаваным аб’яднаньням патлумачылі «нападамі» з «тэрыторыі Ўкраіны». Колькі менавіта адзінак зброі выдалі ў дзьвюх вобласьцях, не ўдакладняецца.
Офіс генпракурора Ўкраіны мае пацьверджаныя зьвесткі пра 10749 загінулых і 15599 параненых мірных жыхароў з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі.
Прэзыдэнт Румыніі Кляўс Ёганіс 2 жніўня абвінаваціў Расею ў зьдзяйсьненьні ваенных злачынстваў. Заява прагучала пасьля абстрэлу расейскімі войскамі ўкраінскага гандлёвага порту Ізмаіл на рацэ Дунай каля мяжы з Румыніяй.
Ужо некалькі месяцаў супраць расейскай арміі на Данбасе ў складзе Ўзброеных сіл Украіны ваюе 1-я асобная дэсантна-штурмавая рота беларусаў. Баец гэтага падразьдзяленьня расказаў Свабодзе пра баявыя выхады, удзел у іх самога Сахашчыка і патлумачыў, чаму якасьць службы важнейшая за колькасьць байцоў.
Свабода атрымала эксклюзіўны спадарожнікавы здымак палігону «Рэпішча» пад Асіповічамі з 31 ліпеня 2023 году. На ім відаць, што на тэрыторыі палігону ідуць актыўныя будаўнічыя працы.
Пакуль невядома, ці пацярпелі замежныя караблі, якія некалькі дзён таму зайшлі ў порт Ізмаіл Адэскай вобласьці.
Улады Кіева паведамляюць, што ўсе дроны-камікадзэ, якія ляцелі на сталіцу, зьбілі. Ахвяраў і пацярпелых сярод кіяўлян няма.
За сямнаццаць месяцаў поўнамаштабнай вайны каля 50 тысяч украінцаў сталі інвалідамі, страціўшы рукі і ногі. Такая ацэнка найбуйнейшага ў сьвеце вытворцы пратэзаў — нямецкай кампаніі Ottobock.
Міністэрства замежных спраў Украіны ў аўторак, 1 жніўня, паведаміла пра выклік на размову польскага амбасадара ў Кіеве Барташа Ціхоцкага. Адзначаецца, што прычынай сталі нядаўнія выказваньні Марціна Пшыдача, які ўзначальвае Бюро міжнароднай палітыкі канцылярыі прэзыдэнта Польшчы.
Набліжаны да Лукашэнкі расейскі алігарх актыўна дапамагае вэрбаваць новых людзей для расейскага войска на вайну супраць Украіны.
«Сэнат» — намесьнік камандзіра батальёну «Літвін» у баявой працы. Ён быў паранены ў баях каля Бахмуту. Пасьля трох тыдняў у шпіталі вярнуўся да пабрацімаў і пагутарыў з Свабодай пра вайну ва Ўкраіне і будучыню Беларусі.
Расейскія войскі 1 жніўня 2023 абстралялі жылыя кварталы Херсону.
Цягам апошніх содняў на лініі фронту ва Ўкраіне адбылося больш за 40 баявых сутыкненьняў між расейскімі і ўкраінскімі войскамі.
Як мінімум 81 расейскі прадпрымальнік, які ўваходзіў у даваенны рэйтынг часопісу Forbes «200 найбагацейшых расейцаў» адкрыта прымае ўдзел у забесьпячэньні расейскага войска.
Кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак пацьвердзіў, што ў жніўні ў Саудаўскай Арабіі, у горадзе Джыда, пройдуць міжнародныя перамовы, прысьвечаныя мірнаму ўрэгуляваньню ва Украіне, прычым Расея у іх ня возьме ўдзелу.
Дасьледнікі зафіксавалі праваенныя і прарасейскія наратывы ў розных гульнях і сэрвісах.
Інцыдэнт здарыўся 30 ліпеня, піша партал Delfi з спасылкай на паведамленьні паліцыі Эстоніі.
Расея працягвае тэрарызаваць цывільных грамадзян Украіны.
«Але спачатку нам трэба скончыць ва Ўкраіне. А потым спакойна будзем шарахаць і шарахаць. Басфор і Дарданэлы!.. Кантроль над Чорным морам павінен быць у руках расейскай арміі і флёту!», — заявіў віцэ-сьпікер Дзярждумы Расеі Пётр Талстой.
«З улікам вопыту адмыслоўцаў ПВК».
Заява прэзыдэнта Ўкраіны прагучала пасьля нападу беспілётнікаў на раён дзелавога кварталу Масквы 30 ліпеня.
У выніку расейскага ракетнага ўдару па навучальнай установе ў Сумах увечары 29 ліпеня, паводле апошніх зьвестак, загінулі два чалавекі, яшчэ 20 пацярпелі.
Былы расейскі вайсковец Каміль, які дэзэрціраваў з войска, распавёў выданьню «Новая газета Европа», як удзельнічаў у масавых ракетных абстрэлах Украіны з тэрыторыі Беларусі.
Міністэрства абароны Расеі сьцьвярджае, што ў ноч на нядзелю 30 ліпеня расейскія вайскоўцы спынілі спробу ўкраінскага нападу ў анэксаваным Крыме з выкарыстаньнем 25 бесьпілётнікаў.
У ноч з 29 на 30 ліпеня Маскву зноў атакавалі бесьпілётнікамі, паведаміў мэр горада Сяргей Сабянін.
Тое, што Ўкраіна здолела адстаяць сваю незалежнасьць і ня вернецца да васальнай залежнасьці ад Масквы, відавочна ўжо сёньня. Тое, ці ўдасца ёй адваяваць усе акупаваныя тэрыторыі, пакуль пад пытаньнем: на фронце працяглы час захоўваецца хісткая раўнавага.
За апошнія двое сутак на двух участках фронту на поўдні Украіны актывізаваліся баі, гаворыцца ў паведамленьні брытанскай выведкі. Тым часам ISW піша пра наступ Узброеных сіл на трох напрамках і прасоўваньне пад Бахмутам.
Сярод пацярпелых пры ўдары двое дзяцей.
Жыхары Таганрогу Растоўскай вобласьці Расеі паведамляюць пра выбух у цэнтры гораду, над горадам зьявіўся слуп дыму. Пра гэта паведамляе партал 161.Ru.
Будаўніцтва ангараў завяршылі на тэрыторыі 465-й ракетнай брыгады.
Загрузіць яшчэ