Калёна едзе па трасе па М5 і далучыцца да вагнэраўцаў, якія ўжо разьмясьціліся ў Беларусі.
Украінскія вайскоўцы паведамілі аб вызваленьні паселішча Старамаёрскае на захадзе Данецкай вобласьці. За яго ў апошнія тыдні вяліся цяжкія баі.
Пра гэта паведаміў кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў у інтэрвію Тацяне Мартынавай.
Расейскія войскі нанесьлі два ракетныя ўдары па тэрыторыі Ўкраіны, Ўзброеныя сілы Ўкраіны зьбілі 36 расейскіх крылатых ракет, паведамляюць Паветраныя сілы УСУ.
Служба бясьпекі Ўкраіны ўпершыню прызнала сваё дачыненьне да падрыву Крымскага моста ў кастрычніку 2022 году.
Расея дагэтуль не дала гарантыі бясьпечнага доступу ў акупаваную ёю Аленаўку Данецкай вобласьці.
Каманда ІТ-спэцыялістаў, якія стварыла адмысловы антываенны праект poteru.net, сабрала зьвесткі аб выхадцах зь Беларусі і беларускіх грамадзянах, якія ваявалі ў складзе прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» і рэгулярных расейскіх войскаў і загінулі ва Ўкраіне.
Раней у Расеі прынялі закон, які дазваляе вызваляць ад пакараньня мабілізаваных і кантрактнікаў, які ваююць ва Ўкраіне.
Гэта ўжо 43-і пакет дапамогі Кіеву з запасаў Міністэрства абароны ЗША.
Па зьвестках Дзярждэпартамэнту ЗША, праверкі на наяўнасьць выбуховых рэчываў патрабуюць 160 тыс кв. км украінскай тэрыторыі.
Намечаная купля танкаў стане найбуйнейшай закупкай Літвы, кажа галоўны дарадца прэзыдэнта Кястуціс Будрыс.
Амаль месяц таму ў Расеі адбыўся «Прыгожынскі мяцеж», падчас якога найміты ПВК захапілі Растоў і толькі некалькі сотняў кілямэтраў не дайшлі да Масквы.
Студэнтаў каледжа ў Елабузе ў расейскім Татарстане прыцягваюць да зьбіраньня іранскіх бесьпілётнікаў «Шагед» на заводзе ў асаблівай эканамічнай зоне. Многія з рабочых непаўналетнія.
Скандальная сытуацыя адбылася яшчэ ў 2021 годзе, а стала вядома цяпер.
За адзін дзень у Данецкай вобласьці загінулі два чалавекі і 10 атрымалі раненьні.
Генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі Рафаэль Гросі адзначыў, што падчас абходу каманда МАГАТЭ заўважыла міны ў буфэрнай зоне паміж унутраным і вонкавым бар’ерамі па пэрымэтры пляцоўкі. На ўнутраным пэрымэтры мінаў не заўважылі.
Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным у Санкт-Пецярбургу заявіў, што найміты «Вагнэра» нібыта рвуцца захапіць Варшаву і Жэшаў.
Вёска Цэль, палігон Лосьвіда. Сабралі ўсе зьвесткі аб знаходжаньні наймітаў ПВК «Вагнэр» у Беларусі на адной мапе.
Украіна і Расея ў ноч на 24 ліпеня абмяняліся атакамі дронаў.
Кіраўнік МЗС Украіны Кулеба: Польшча і Ўкраіна заўсёды будуць адзіным фронтам супрацьстаяць расейскаму імпэрыялізму.
Адзін зь бесьпілётнікаў раніцай 24 ліпеня ўпаў непадалёк ад Міністэрства абароны Расеі.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што Ўкраіна вярнула сабе палову тэрыторыі, захопленай з самага пачатку поўнамаштабнага ўварваньня. У той жа час Кіеў сутыкнуўся зь «вельмі цяжкай барацьбой» у спробе адваяваць яшчэ больш сваіх земляў, сказаў ён у нядзелю ў інтэрвію тэлеканалу CNN.
Сярод пацярпелых у Адэсе 4 дзяцей. Адзін чалавек загінуў, 22 атрымалі раненьні.
Узброены чалавек, які захапіў адзін з дамоў падмаскоўным катэджным пасёлку, быў забіты падчас штурму. Пра гэта паведамляюць расейскія інфармагенцтвы і тэлеграм-канал «База».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі чакае, што контрнаступ украінскай арміі пасьля павольнага пачатку «набярэ абароты». Як паведамляе CNN, пра гэта ўкраінскі лідэр заявіў па відэасувязі на форуме па бясьпецы ў амэрыканскім Аспэне.
Апэратар нямецкага мэдыя Deutsche Welle Яўген Шылко атрымаў раненьні ў Данецкай вобласьці. Па словах журналіста, група патрапіла пад абстрэл падчас здымкі трэніроўкі ўкраінскіх вайскоўцаў у Краматорскім раёне.
За апошні тыдзень украінскія вайскоўцы разбурылі 5 участкаў дарог, якія вядуць да мяжы з Беларусьсю, сфармавалі 60 замінаваных лясных завалаў, заклалі больш як 2,5 тыс. супрацьтанкавых мін.
Амэрыканскае выданьне «The Washington Post» апублікавала спадарожнікавыя здымкі лягеру каля Асіповічаў, дзе імаверна разьмясьціліся байцы ПВК «Вагнэр».
Міністэрства замежных справаў Польшчы выклікала амбасадара Расеі Сяргея Андрэева ў сувязі з апошнімі заявамі прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, паведаміла 22 ліпеня Польскае прэс-агенцтва.
Прызначаны Расеяй кіраўнік анэксаванага Крыму Сяргей Аксёнаў 22 ліпеня заявіў пра налёт дронаў на інфраструктурныя аб’екты Чырвонагвардзейскага раёну.
Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што ПВК «Вагнер» будзе тыдзень трэніравацца на палігоне «Брэсцкі» — недалёка ад Польшчы.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў Крымскі мост, які злучае Расею з анэксаваным Крымам, ваеннай мэтай Украіны, якую неабходна «нэўтралізаваць».
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што заплянаваныя ім перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным могуць прывесьці да аднаўленьня чарнаморскай збожжавай ініцыятывы
«Расея будзе разглядаць усе судны, якія ідуць па акваторыі Чорнага мора, як носьбітаў вайсковых грузаў, аднак, перш чым прымаць якія-небудзь меры, будзе рабіць адгляд гэтых судоў, прыводзіць Інтэрфакс словы намесьнік кіраўніка МЗС РФ Сяргея Вяршыніна.
Ваяр расказаў пра сваё раненьне, стасункі зь іншымі добраахвотнікамі, стаўленьне да параненых з боку мэдыкаў і непрыемныя рэчы, якія суправаджаюць вайну.
Інфармацыю пацьвердзілі адвакат і жонка Стралкова.
Каардынатар Рады нацыянальнай бясьпекі ў стратэгічных камунікацыях заклікаў сур’ёзна ставіцца да пагроз Крамля ў адносінах суднаў, якія накіроўваюцца ў чарнаморскія парты Ўкраіны.
Абстрэлы тэрыторый каля ўкраінскіх портаў пачаліся 18 ліпеня і доўжацца ўжо чатыры дні.
Падчас ракетнага ўдару па Адэсе ў ноч на 20 ліпеня, у выніку якога пацярпелі чатыры чалавекі, былі таксама пашкоджаныя або разбураны будынкі, якія ўваходзяць у ахоўную зону аб’екта сусьветнай спадчыны UNESCO «Гістарычны цэнтар Адэсы».
Злучаныя Штаты Амэрыкі пашырылі санкцыі супраць Расеі. Абмежаваньні ўведзеныя супраць 18 фізычных асоб і дзясяткаў прадпрыемстваў і структур.
У аўторак, 18 ліпеня, супрацоўнікам віленскага офісу кампаніі Wargaming прыйшоў ліст ад кіраўніцтва. У ім адміністрацыя папярэдзіла, што Літва можа ануляваць віды на жыхарства тым, хто служыў у беларускім войску па кантракце, піша Зеркало. іо.
Жузэп Бурэль заявіў, што ў гэтай сытуацыі «ёсьць толькі адно рашэньне: павялічыць вайсковую дапамогу Ўкраіне».
Цэны на пшаніцу на сусьветных таварных рынках працягвалі рост пасьля самага вялікага за дзесяцігодзьдзе скачка ў сераду.
Канбэра ўвяла мэтавыя санкцыі ў дачыненьні да высокапастаўленых беларускіх вайскоўцаў, якія «пагражаюць сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны», паведаміла 20 ліпеня міністарка замежных спраў гэтай краіны Пэні Вонг.
Удары прыпалі таксама па Адэскай і Мікалаеўскай абласьцях.
Украіна чакае доўгай і зьнясільваючай барацьбы за вяртаньне акупаваных Расеяй тэрыторый, паведаміў 19 ліпеня ў інтэрвію AFP дарадца кіраўніка Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк.
Украіна ўмацоўвае пазыцыі на мяжы зь Беларусьсю, у тым ліку супрацьтанкавымі мінамі, якія «стануць нечаканымі для ворага», калі ён «захоча ўварвацца на нашу тэрыторыю», заявіў 19 ліпеня камандуючы Абʼяднанымі сіламі Ўзброеных сілаў Украіны Сяргей Наеў.
ЗША вылучаюць Украіне новы пакет ваеннай дапамогі на 1,3 мільярды даляраў, паведамляецца на сайце Пэнтагону.
Загрузіць яшчэ