У матэрыяле амэрыканскага выданьня Wall Street Journal гаворыцца, што сапраўдная лічба такіх людзей можа быць вышэйшай, паколькі для пратэзаваньня патрабуецца час, і некаторыя пацярпелыя чакаюць ампутацыі на працягу тыдняў ці нават месяцаў пасьля раненьня.
Акрамя таго кошт пратэзаў можа даходзіць да 50 тысяч эўра — у той час як украінскія ўлады плацяць да 20 тысяч эўра кожнаму вайскоўцу, які атрымаў раненьне, а цывільныя асобы часта зусім ня могуць дазволіць сабе лячэньне і вымушаныя зьвяртацца да дабрачынных арганізацый.
Паводле ацэнкі адной з такіх арганізацый, Houp Foundation з Кіева, колькасьць украінцаў, якія атрымалі на вайне сур’ёзныя траўмы, дасягае 200 тысяч чалавек. Зь іх каля 20 тысяч атрымалі раненьні, якія патрабуюць ампутацыі.
Улады Ўкраіны, як і ўлады Расеі, хаваюць дадзеныя аб стратах сваіх вайскоўцаў.