Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне канчаткова прызналі, што зь Беларусі абстрэлаў не было, але ракеты ляцелі над беларускай тэрыторыяй


Сьпікер Паветраных сілаў Украіны Юрый Ігнат
Сьпікер Паветраных сілаў Украіны Юрый Ігнат

Афіцыйны прадстаўнік Паветраных сілаў Украіны назваў маніпуляцыйнымі загалоўкі публікацый у СМІ пра абстрэл зь Беларусі.

Сьпікер Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат заклікаў украінскія СМІ не маніпуляваць інфармацыяй пра расейскія абстрэлы Ўкраіны з тэрыторыі Беларусі.

«Яе [ракету] запусьцілі з самалёта МіГ-31К з раёну Тамбова. Як яна па маршруце ляціць, вы ж разумееце. Перакрыжаваньне дзяржаваў — Расея, Беларусь, Украіна, яна закранае паветраную прастору Беларусі, ніякіх праблемаў для расейцаў у гэтым няма», — сказаў Юрый Ігнат, камэнтуючы ў эфіры ўсеўкраінскага тэлемаратону #UAРазом інфармацыю аб расейскім абстрэле 5 жніўня з тэрыторыі Беларусі.

Афіцыйны прадстаўнік Паветраных сілаў Украіны назваў маніпуляцыйнымі загалоўкі публікацый у СМІ пра абстрэл зь Беларусі. У той жа час усе выданьні арыентаваліся на паведамленьне «Ракеты — зь Беларусі», разьмешчанае ў афіцыйным тэлеграм-канале Паветраных сілаў Украіны.

«Калі ракета ляціць і закранае паветраную прастору Беларусі, адпаведна зьяўляецца там недзе над Беларусьсю і ляціць у кірунку Хмяльніцкай вобласьці. Адпаведна дзяжурны напіша „Ляціць „Кінжал“ з кірунку Беларусі“. Вось і ўсё, і ня трэба маніпуляваць у загалоўках, што ляцяць ракеты зь Беларусі. Нашы СМІ гэта ўсё падхопліваюць як належнае, бо нешта новае зьяўляецца ў навінах. Не. Паветраную прастору Беларусі Расея актыўна выкарыстоўвае з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня. Там ёсьць іхныя войскі, самалёты, „вагнэраўцы“, таму нічога новага», — патлумачыў Юры Ігнат.

Увечары 5 жніўня ўкраінскія маніторынгавыя каналы паведамілі, што над некалькімі вобласьцямі Ўкраіны зафіксаваныя крылатыя ракеты. Удары нанесьлі па Хмяльніцкай, Віньніцкай, Запароскай і Жытомірскай вобласьцях Украіны.

Паветраныя сілы Ўкраіны тады заявілі, што запускі некалькіх ракет па Ўкраіне ажыцьцявілі з тэрыторыі Беларусі. Раней украінскія вайскоўцы таксама казалі пра запуск гіпэргукавых ракет «Кінжал» з раёну Тамбова.

6 жніўня прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Андрэй Юсаў заявіў, што Расея магла імітаваць запускі ракет з тэрыторыі Беларусі дзеля правакацыі — каб уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG