Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне прызналі датычнасьць сваіх спэцслужбаў да двух падрываў Крымскага мосту


Падрыў Крымскага мосту 8 кастрычніка 2022 году. Архіўнае фота
Падрыў Крымскага мосту 8 кастрычніка 2022 году. Архіўнае фота

«Гэта тая сытуацыя, пра якую казаў прэзыдэнт Украіны, — што вайна вернецца на тэрыторыю Расеі», — сказаў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў.

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў аб датычнасьці ўкраінскіх спэцыяльных службаў да двух падрываў Крымскага мосту.

«Мы пэрыядычна ня тое што пацьвярджаем, а мы гучна пацьвярджаем сваімі дзеяньнямі. Нашыя вайскоўцы ставяць на месца недатыкальнасьць шматлікіх аб’ектаў, якія ў Расеі лічыліся абароненым на 100 адсоткаў. Гэта Крымскі мост, пра які казалі прадстаўнікі нашай Службы бясьпекі і бралі ўдзел у першым і другім выпадку. Гэта тая сытуацыя, пра якую казаў прэзыдэнт Украіны, — што вайна вернецца на тэрыторыю Расеі», — сказаў Аляксей Данілаў у эфіры ўсеўкраінскага тэлемаратону #UAРазом.

У той жа час Аляксей Данілаў не прызнаў датычнасьці украінскіх спэцслужб да атакі на міжнародны бізнэс-цэнтар "Масква-Сіці". Ён дадаў, што да атак дронамі ў Расеі датычныя расейскія партызаны.

На пытаньне журналіста аб тым, што даляцела да Масквы, сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны адказаў: «Нешта даляцела».

У ліпені кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Малюк упершыню заявіў ад датычнасьці сваіх супрацоўнікаў да падрыву мосту ў кастрычніку 2022 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG