З прычыны адключэньня Starlink у 2022 годзе ўкраінскія падводныя дроны, нагружаныя выбухоўкай, «страцілі сувязь, і іх вынесла на бераг».
«Бровар» — кіраўнік мэдычнай службы батальёну «Волат». Ён ваюе ва Ўкраіне ад сакавіка 2022 году. Ад самага пачатку «Бровар» займаўся менавіта мэдыцынай.
Краіна NATO спачатку адмаўляла факт падзеньня абломкаў на сваёй зямлі, але цяпер пацьвердзіла факт.
Міністэрства абароны ЗША абвясьціла аб выдзяленьні новага пакета вайсковай дапамогі Ўкраіне на $ 175 млн, у які ўвайшлі боепрыпасы са зьбедненым уранам для танкаў Abrams.
Эўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі ў Люксэмбургу зьняў санкцыі з былога генэральнага дырэктара рытэйлера Ozon Аляксандра Шульгіна, вынікае з тэксту судовага рашэньня ад 6 верасьня. Рашэньне ўступіць у сілу пасьля заканчэньня тэрміну на апэляцыю.
Сыстэма міжнароднага абавязковага страхаваньня (АСАГА) «Сіняя карта» пачала дзейнічаць паміж Беларусьсю і Расеяй. Пра гэта паведамляе прэс-служба расейскага саюзу аўтастрахоўшчыкаў.
Ракеты пацэлілі ў мясцовы рынак, краму і аптэку. Гэта самая сьмертаносная атака на ўкраінскі цывільны аб'ект ад студзеня.
Папярэдне плянуецца аднавіць двухбаковы рух машын па адным баку моста да 15 верасьня, а па другім — да 1 лістапада.
Усе даходы ад падзеі, якая пройдзе 15 верасьня, пароўну разьмяркуюць паміж трыма арганізацыямі: Gen.Ukrainian, Беларускім цэнтрам салідарнасьці і «Свабодным тэатрам».
Папярэдне, адзін цывільны атрымаў раненьні, не сумяшчальныя з жыцьцём, і памёр у лякарні.
Міністэрства абароны Латвіі разглядае магчымасьць разьмяшчэньня супрацьтанкавых мін і «дадатковых інжынэрных збудаваньняў» для ўмацаваньня ўсходняй мяжы. Пра гэта 5 верасьня заявіла міністар абароны Латвіі Інара Мурніецэ.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што «заходнія куратары» паставілі кіраўніком Украіны этнічнага габрэя, каб «прыкрыць антычалавечую сутнасьць, якая ляжыць у падмурку сучаснай украінскай дзяржавы».
На сайце беларускага Чырвонага Крыжа кібэрпартызаны разьмясьцілі інфармацыю пра супрацоўніцтва арганізацыі з рэжымам і датычнасьць яе да вывазу ўкраінскіх дзяцей.
«Спадзяюся, што неўзабаве мы дасягнем добрых вынікаў, якія апраўдаюць чаканьні», — заявіў Рэджэп Таіп Эрдаган.
На асоб, якія мелі дачыненьне да гэтых дзеяньняў, завялі крымінальныя справы.
На прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі назвалі прычыны, чаму пакуль ня могуць прызнаць дзеяньні расейцаў ва Ўкраіне генацыдам.
Папа Рымскі Францішак патлумачыў, што меў на ўвазе, калі заклікаў расейскую каталіцкую моладзь захоўваць спадчыну Расеі.
Галоўным матывам свайго ўчынку расейскі пілёт назваў катэгарычнае непрыняцьце агрэсіі Расеі супраць Украіны і нежаданьне ўдзельнічаць у ваенных злачынствах.
30-гадовы Зьміцер «Ганс» Рубашэўскі загінуў 12 красавіка 2022 году падчас баёў у Луганскай вобласьці.
Запускі дронаў адбываліся з мысу Чаўда ў Крыме і Прыморска-Ахтарску ў Краснадарскім краі. Усе яны накіроўваліся на Днепрапятроўскую і Адэскую вобласьць.
Украінскі блогер і прадпрымальнік Аляксандар Рыкаў з псэўданімам «BalaganOff» гуляў у покер, арганізоўваў онлайн-трансьляцыі спорту, а ў апошнія гады захапіўся Беларусьсю.
Раней Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку падазравалі ў вайсковай дапамозе Маскве.
Замест Аляксея Рэзьнікава ён прапануе на гэтую пасаду Рустэма Умерава.
Дзеяньні амэрыканскага мільярдэра Ілана Маска на пасадзе кіраўніка сацыяльнай сеткі Twitter (пераназваная ў X) дапамагаюць распаўсюджваньню расейскай прапаганды, сьцьвярджаецца ў дакладзе Эўрапейскай камісіі.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па міжпарлямэнцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька правёў стрым з дарадцам Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхайлам Падаляком.
Украінскі генэрал кажа, што ягоныя войскі зьдзейсьнілі важны прарыў пад Запарожжам.
Войны заканчваюцца тады, калі ад іх стамляюцца і зьнясільваюцца. Прычым стамляюцца ўсе, хто так ці інакш удзельнічае ў канфлікце: і тыя, хто распачаў агрэсію, і тыя, хто абараняецца, і тыя, хто дапамагае тым і другім.
Паводле выведнікаў, актывізацыяй пошукаў добраахвотнікаў Пуцін жадае пазьбегнуць непажаданых хваляваньняў перад выбарамі 2024 году.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не дазволіў спартоўцам з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у Азіяцкіх гульнях. Спачатку пра гэта паведаміў The Indian Express са спасылкай на Алімпійскі савет Азіі (АСА). Пазьней МАК пацьвердзіў гэтую інфармацыю расейскаму агенцтву ТАСС.
2 верасьня прадстаўнікі беларускай дыяспары Бэльгіі даставілі ў мабілізацыйны цэнтар Палка Каліноўскага ў Варшаву мікрааўтобус.
Галоўнае ўпраўленьне МУС Расеі па Маскве пачало праверку ў дачыненьні да народнай артысткі Расеі Ліі Ахеджакавай па артыкуле аб «дыскрэдытацыі» расейскага войска.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ўпершыню вырашыла паставіць ва Ўкраіну бранябойныя снарады, якія зьмяшчаюць зьбеднены ўран, паведамляе агенцтва Reuters.
Афіцыйны прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі Белага дома Джон Кірбі заявіў 1 верасьня, што Злучаныя Штаты адзначылі за апошнія 72 гадзіны «прыкметны прагрэс» узброеных сіл Украіны на паўднёвай лініі наступу ў Запароскай вобласьці.
Уначы ўкраінская армія тройчы спрабавала атакаваць Крымскі мост надводнымі бесьпілётнікамі. Усе тры дроны былі зьнішчаныя, заявілі ў Мінабароны Расеі.
Расея вывезла з Курыльскіх астравоў прызначаныя для супрацьпаветранай абароны зэнітна-ракетныя комплексы С-300.
З 15 жніўня часовым калідорам, які вызначылі ўлады Ўкраіны, скарысталіся 4 замежныя балкеры.
45,7 % рэспандэнтаў заявілі, што ўлады Ўкраіны робяць недастаткова для таго, каб прыцягнуць да адказнасьці Аляксандра Лукашэнку.
У Міністэрстве абароны ЗША мяркуюць, што гэта робяць для затрыманьня сваякоў, якія засталіся на захопленых Расеяй тэрыторыях.
Ва ўкраінскай выведцы заявілі, што свае атакі на расейскія аб'екты ажыцьцяўляюць з тэрыторыі Расеі.
Першыя ядзерныя боегалоўкі былі дастаўленыя з Расеі ў Беларусь «літаральна некалькі дзён таму», а да гэтага на беларускай тэрыторыі праводзіліся толькі «маштабныя трэніроўкі зь ядзернымі імітатарамі», заявіў начальнік Галоўнай управы выведкі Ўкраіны Кірыла Буданаў у інтэрвію тэлеканалу «1+1».
Атака Ўкраіны на Пскоў з выкарыстаньнем бесьпілётных лятальных апаратаў павінна заахвоціць Менск да поўнамаштабнага ўдзелу ў «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» на баку Расеі.
Расейскія войскі за апошнія 24 гадзіны нанесьлі 31 ракетны і 66 авіяцыйных удараў па ўкраінскіх пазыцыях і населеных пунктах.
Прэзыдэнт Украіны прызнаў наяўнасьць карупцыі ў сыстэме вайскова-лекарскіх камісіяў.
Расея атакавала Ўкраіну 28 ракетамі Х-101/Х-555/Х-55 і 16 дронамі.
Доктар паліталёгіі, кіраўнік інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч тлумачыць лёгіку рашэньня міністраў МУС краінаў Балтыі і Польшчы пакуль не закрываць мяжу зь Беларусьсю, расказвае, пры якіх умовах гэта ўсё ж можа адбыцца, і разважае над тым, ці патрэбныя Лукашэнку ў Беларусі вагнэраўцы.
З шасьці запушчаных па Ўкраіне ракет чатыры ўдалося зьбіць.
Грузінскія памежнікі прапусьцілі ў краіну шасьцярых грамадзян Украіны з Херсонскай вобласьці, якім раней, 17 жніўня, адмовілі ва ўезьдзе.
Украінская журналістка Натальля Масяйчук у канцы свайго інтэрвію з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім паказала таму ўрывак сваёй ранейшай гутаркі з дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.
Ва Ўкраіне карупцыю могуць прыраўняць да дзяржаўнай здрады і гэта мае дзейнічаць да заканчэньня ваеннага становішча, заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію журналістцы Натальлі Масяйчук.
Расейскі экспарт у краіны Эўразьвязу летась упаў на 58 працэнтаў, а ў першым квартале гэтага году скарачэньне для неэнэргетычных тавараў перавысіла 75 працэнтаў, піша вярхоўны прадстаўнік Эўрапейскага Зьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.
Загрузіць яшчэ