«Я паставіў задачу. Заканадаўцам будзе прапанавана прыраўняць карупцыю да дзяржаўнай здрады ў ваенны час. Разумею, што пастаянна гэта працаваць ня можа, але на ваенны час, думаю, дапаможа», — сказаў прэзыдэнт Украіны.
Зяленскі сказаў, што не ведае, ці падтрымаюць прапанову дэпутаты.
«Не ведаю, ці падтрымаюць заканадаўцы, але я абавязкова буду прапаноўваць. Таму што мы разьвіваем дэмакратычнае грамадзтва, і вельмі важна не закручваць гайкі і не глядзець кожны раз на тую ці іншую абуральную справу, а ўкараняць сыстэмныя рэчы», — падкрэсьліў ён.
Паводле Зяленскага, гэтая прапанова паступіць у парлямэнт цягам тыдня.