Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд упершыню пасьля пачатку вайны зьняў санкцыі з расейскага бізнэсоўца


Судзейскі малаток, ілюстрацыя
Судзейскі малаток, ілюстрацыя

Эўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі ў Люксэмбургу зьняў санкцыі з былога генэральнага дырэктара рытэйлера Ozon Аляксандра Шульгіна, вынікае з тэксту судовага рашэньня ад 6 верасьня. Рашэньне ўступіць у сілу пасьля заканчэньня тэрміну на апэляцыю.

Гэта першы выпадак зьняцьця санкцый з расейскага бізнэсоўца, уведзеных пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Спэцыяліст па санкцыях Юрый Шумілаў у размове з РБК адзначыў, што рашэньне суду ЭЗ — прэцэдэнт, бо дагэтуль санкцыі ўдавалася аспрэчыць толькі сваякам бізнэсоўцаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі.

Абмежаваньні супраць Шульгіна ўвялі 8 красавіка 2022 году. Рада ЭЗ абгрунтавала ўвядзеньне санкцый тым, што ён зьяўляецца «вядучым бізнэсоўцам» і генэральным дырэктарам Ozon. «24 лютага 2022 году ён узяў удзел у сустрэчы алігархаў у Крамлі з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, дзе абмяркоўваліся дзеяньні пасьля ўвядзеньня заходніх санкцый. Той факт, што яго запрасілі ўзяць удзел у гэтай сустрэчы, паказвае, што ён уваходзіць у найбліжэйшае асяродзьдзе алігархаў, блізкіх да прэзыдэнта Пуціна, і што ён падтрымлівае ці рэалізуе дзеяньні ці палітыку, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасьць, сувэрэнітэт і незалежнасьць Украіны ці пагражаюць ім», — сказана ў абгрунтаваньні Рады ЭЗ, якое прыводзіцца ў рашэньні суду.

Праз тры дні пасьля ўключэньня ў санкцыйны сьпіс Шульгін пакінуў пасаду генэральнага дырэктара Ozon. Рада ЭЗ не падала суду доказаў таго, што пасьля адстаўкі ён працягнуў адыгрываць сур'ёзную ролю ў расейскай эканоміцы.

Усяго, паводле зьвестак суду ЭЗ, расейскія бізнэсоўцы падалі каля 60 пазоваў аб зьняцьці санкцый. Да гэтага суд ЭЗ здымаў санкцыі толькі са сваякоў прадпрымальнікаў, якія трапілі пад абмежаваньні – маці Яўгена Прыгожына Віялеты і сына Дзьмітрыя Мазепіна Мікіты. Раней суд Эўразьвязу адхіліў пазовы некалькіх уплывовых расейскіх бізнэсоўцаў.

У ліпені сёлета Вялікая Брытанія выключыла з санкцыйнага сьпісу бізнэсоўца Алега Цінькова. На яго больш не распаўсюджваюцца санкцыі, якія прадугледжваюць арышт актываў і забарону на аказаньне траставых паслуг. Цінькоў у траўні мінулага году апублікаваў пост, дзе расказаў, што ў яго «нічога не засталося ў Расеі» і што ён «забірае з краіны» брэнды Tinkoff і La Datcha: ён ня хоча іх «пэцкаць крывёй рускіх салдат і жыхароў Украіны».

  • У чэрвені гэты ж суд адхіліў пазоў беларускага бізнэсоўца Аляксандра Шакуціна, які аспрэчваў уключэньне яго ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу. Раней адхілілі пазовы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Сьвятланы Любецкай, Аляксандра Амельянюка, Алега Гайдукевіча, намесьніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі Сяргея Гусачэнкі, кампаніі Dana Astra, заснаванай братамі Карычамі, а таксама пазовы прадстаўнікоў беларускіх ВНУ, вінаватых у рэпрэсіях студэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG