Праваабарончая арганізацыя Libereco паведаміла ў сваім Instagram, што дацкая транснацыянальная карпарацыя JYSK, якая валодае буйной сеткай мэблевых крамаў, спыніла закуп рэклямы на беларускім дзяржаўным тэлебачаньні.
У паведамленьні праваабаронцы таксама заклікалі нямецкія фармацэўтычныя кампаніі перастаць фінансаваць дзяржаўнае тэлебачаньне Беларусі:
«Дацкая кампанія JYSK спыніла рэкляму на прапагандысцкім тэлебачаньні Лукашэнкі! Патрабуем ад нямецкіх фармацэўтычных кампаній спыніць фінансаваньне Беларускага дзяржаўнага тэлебачаньня», — гаворыцца ў паведамленьні Libereco.
- Раней паказ рэклямы на дзяржаўным тэлебачаньні Беларусі спынілі такія замежныя кампаніі як Mentholatum, Sandоz, Henkel і іншыя.