Дар’я Лосік, жонка Ігара Лосіка, і Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, пабылі на спатканьнях з блізкімі ў гомельскім СІЗА-3. Ігар Лосік атрымаў па рашэньні Гомельскага абласнога суду 15 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Мікалай Статкевіч — 14 у калёніі асаблівага рэжыму.