Польская рэдакцыя аўтарытэтнага амэрыканскага выданьня правяло цырымонію ўзнагароджаньня сваёй прэміяй і ўганаравала палітвязьня, які знаходзіцца за кратамі ў Беларусі.
Былы палітвязень Леанід Судаленка адбыў тэрмін пакараньня за праваабарончую дзейнасьць і выехаў зь Беларусі.
Лік былых і цяперашніх палітвязьняў у Беларусі наблізіўся да 3000.
Улады не ўпершыню закрываюць суды ў справах з розгаласам.
«Тату аказвалі дапамогу ў турме, я не магу кагосьці абвінавачваць. Але на волі гэта маглі б зрабіць лепш», — кажа сын Ігара Ледніка.
Старшыня партыі БНФ палітвязень Рыгор Кастусёў сустрэў у вязьніцы гадавіну шлюбу, які з жонкай Ларысай узяў 44 гады таму.
Як выжыць у турме з другой групай інваліднасьці? Што такое атрад для людзей з інваліднасьцю ў бабруйскай калёніі? Што гаварылі за кратамі Вітольд Ашурак і Ігар Леднік? Як зьдзекуюцца ў калёніі з палітвязьня Гундара, у якога няма нагі?
Пінчуку напярэдадні споўнілася 22 гады, і ўжо чацьвёрты раз сьвята ён сустрэў за кратамі.
У цэнтры Эўропы, у краіне з разьвітай мэдыцынай людзі, якія нават яшчэ не асуджаныя, пакутуюць ад антысанітарыі і ўкусаў вошай і клапоў. Расказваем, што адбываецца ва ўстановах беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы
Старшыня ліквідаванай Партыі БНФ Рыгор Кастусёў цяпер знаходзіцца ў турме № 1 у Горадні. Хворы на рак палітвязень скардзіцца на здароўе.
Расейская праваабрончая ініцыятыва Gulagu.net паведаміла, што мае зьвесткі аб магчымым прымяненьні гвалту ў дачыненьні да апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў калёніі перад ягонай сьмерцю.
Пра выезд зь Беларусі былога палітвязьня Міхаіла Жамчужнага стала вядома з анонса ягонай сустрэчы-дыскусіі ў Вільні, распаўсюджанага тэлеграм-каналам dapamoga.
Вэтэранка антыкамуністычных пратэстаў 1968 году зьвярнула ўвагу, што за незьлічонымі публікацыямі пра сьмерць расейскага апазыцыянэра Навальнага згубілася тэма Беларусі, дзе на душу насельніцтва палітзьняволеных нашмат больш за Расею, а за кратамі па сфабрыкаваным артыкуле — Нобэлеўскі ляўрэат.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Улады актыўна затрымліваюць і судзяць людзей нават за нязначныя ўнёскі ў фонды, якія спрыялі палітвязьням і грамадзкім арганізацыям.
Разьвітаньне зь Ігарам Леднікам адбудзецца ў Барысаве 22 лютага. Свабода пагутарыла з былым палітвязьнем Аляксеем Галоўкіным, які сустракаў Ледніка ў бабруйскай калёніі.
У чацьвер 22 лютага адбудзецца разьвітаньне з палітвязьнем Ігарам Леднікам, які памёр за кратамі, паведамляе тэлеграм-канал БСДП «Грамада».
Ігар Леднік меў другую групу інваліднасьці. Па стане на пачатак 2024 году, сярод палітвязьняў было ня менш за 48 пэнсіянэраў і 42 чалавекі з інваліднасьцю і цяжкімі хваробамі.
Абмеркаваньне арганізавала грамадзкае аб’яднаньне «Лекары за праўду і справядлівасьць». Яно адбылося 20 лютага ў Вільні.
Рэжым Лукашэнкі ня першы год ігнаруе патрабаваньні Эўразьвязу вызваліць палітвязьняў.
У Беларусі кінулі за краты яшчэ адну сям'ю.
20 лютага стала вядома пра сьмерць 63-гадовага палітвязьня Ігара Ледніка. Гэта пяты вядомы праваабаронцам выпадак сьмерці палітвязьня за кратамі. Расказваем пра тых зь іх, хто мае патрэбу ў тэрміновай мэдыцынскай дапамозе.
«У яго была магчымасьць выехаць, але ён вырашыў застацца і змагацца», — кажуць пра Ледніка сябры і паплечнікі.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
У зьняволеньні на 64-м годзе жыцьця памёр былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), грамадзкі актывіст і журналіст Ігар Леднік. Гэта пятая сьмерць палітвязьня за кратамі, пра якую дакладна вядома.
Сілавікі затрымалі двух супрацоўнікаў «Альфа Радыё» — вядучую і гукарэжысэра. Пра гэта паведаміў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў.
Тэлеграм-канал ГУБАЗіК апублікаваў відэа з музыкамі Nizkiz, піша партал «Люстэрка».
Лідэр рок-гурту ДДТ Юры Шаўчук на канцэрце ў сталіцы Казахстана Астане прысьвяціў адну з самых вядомых сваіх песень, «Свабода», памяці Аляксея Навальнага.
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч у камэнтары «Нашай Ніве» адгукнулася на апошнія падзеі.
У пачатку лютага, пасьля вяртаньня з паездкі ў Італію, быў затрыманы сьвятар Ігар Кавальчук, былы настаяцель парафіі Усьпеньня Сьвятой Багародзіцы аграгарадка Гарадзец.
Падрыхтоўку Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, а таксама стратэгічны дыялёг паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі абмеркавала Святлана Ціханоўская падчас сустрэч з амэрыканскімі кангрэсмэнамі і сэнатарамі на палях Мюнхенскай канфэрэнцыі па бясьпецы.
Старшыня ліквідаванай Партыі БНФ Рыгор Кастусёў цяпер знаходзіцца ў турме № 1 у Горадні, паведаміў 17 лютага яго зяць Дзьмітрый Антончык.
Інфармацыю пра цынгу ў Латыпава са спасылкай на ўласныя крыніцы распаўсюдзіла агенцтва «Позірк». Экспэрты кажуць, што раней пра такое захворваньне ў Беларусі зьвестак ніколі не было.
Што вядома пра палітвязьня-філёзафа Ўладзімера Мацкевіча? Што насамрэч адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і як да гэтага паставіўся б Мацкевіч?
Па стане на 15 лютага ў Беларусі 1416 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
У Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над падпалкоўнікам Узброеных сіл Беларусі Антонам Чарамных, якога больш за год трымаюць пад вартай.
Вядомы берасьцейскі блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін эвакуаваўся зь Беларусі больш як праз год пасьля вызваленьня. Які ціск зазнаюць былыя палітвязьні ў Беларусі? Што змусіла Пятрухіна рэзаць вены ў магілёўскай турме?
Лукашэнка ня раз заяўляў, што хоча наладзіць адносіны з Польшчай. Маўляў, суседзяў не выбіраюць. З боку Варшавы звычайна гучыць у адказ: вызваленьне Пачобута для нас — прыярытэт. Але Пачобут застаецца ў турме. Чаму? І галоўнае, пра што сьведчыць гэтая гісторыя?
Пад хапун трапілі нават тыя, хто проста пісаў лісты палітвязьням.
У дачыненьні да былога журналіста і відэаапэратара з Магілёва Яўгена Глушкова заведзеная крымінальная справа, паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY TEAM.
Беларускія сілавікі са спэцыяльнага падразьдзяленьня па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» і жаночая зборная МУС Беларусі ўзялі ўдзел у The UAE SWAT Challenge — неафіцыйным чэмпіянаце сьвету, які называюць «Алімпіядай спэцназу».
У Беларусі працягваюць ціснуць на палітвязьняў.
«Дапамажыце паказаць сьвету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі, дапамажыце сьвету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра палітычныя прысуды». Такі зварот сёньня апублікаваў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Былая палітзьняволеная Вольга Такарчук распавяла «Вясьне», як падчас масавага рэйду сілавікоў 23 студзеня затрымлівалі яе маці, 63-гадовую пэнсіянэрку Ірыну Такарчук.
Агулам вядома пра 229 чалавек, якія зазналі перасьлед за атрыманьне дапамогі. У дачыненьні да 24 заведзеныя крымінальныя справы, яшчэ 43 затрыманыя па адміністрацыйных артыкулах.
Усе палітычныя зьняволеныя ў Беларусі павінны быць «неадкладна і безумоўна» вызваленыя, гаворыцца ў сумеснай заяве, якую шэраг дэмакратычных краін прадставіў 8 лютага пастаяннай радзе АБСЭ з прычыны беларускай сытуацыі ў галіне чалавечага вымярэньня.
Ад палітвязьня Міколы Статкевіча няма лістоў 365 дзён, роўна год, доўга няма вестак таксама ад Максіма Знака, Марыі Калесьнікавай, ад Ігара Лосіка.
Эўрапарлямэнт асудзіў перасьлед рэжымам Лукашэнкі «апазыцыйных дзеячоў і чальцоў іх сем’яў».
Загрузіць яшчэ