«Ідэя разьмяшчэньня ядзернай зброі — гэта не падбухторваньне да вайны, не пагроза Расеі, а гэта, зноў жа, той самы элемэнт сыстэмы стрымліваньня, які павінен сапраўды выконваць функцыю менавіта стрымліваючага фактара», — заявіў Гітанас Наўседа.
У Эўразійскім эканамічным саюзе (ЭАЭС) цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ў сакавіку 2024 году зьнізіліся ў параўнаньні зь лютым на 0,6%, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу даных дэпартамэнту статыстыкі Эўразійскай эканамічнай камісіі (ЭЭК).
Яўген Гуцалаў у 2019 годзе прабег Беларусь з поўначы на поўдзень. Цяпер «беларускі Форэст Гамп» выправіўся пешшу зь Вены ў Стамбул.
Адзін з палонных украінцаў, якога ўдалося абмяняць у траўні 2022 году, расказаў, як яго затрымалі расейскія вайскоўцы і зьдзекаваліся перад адпраўкай спачатку ў Беларусь, а адтуль, перш чым абмяняць, перавозілі яшчэ ў некалькі расейскіх гарадоў.
Як вынікае з данясеньняў КДБ пасьля аварыі, улады больш пераймаліся контрадывэрсійнымі захадамі і абаронай сакрэтнай інфармацыі аб сытуацыі на Чарнобыльскай АЭС, чым абаронай насельніцтва.
Сужэнцаў абвінавацілі ў распаўсюджваньні «фэйкаў» аб расейскай арміі па матывах палітычнай нянавісьці.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Рада правоў чалавека ААН (РПЧ) на пасяджэньні 4 красавіка ў Жэнэве пастанавіла працягнуць на адзін год мандат Анаіс Марэн, спэцыяльнай дакладчыцы аб правах чалавека ў Беларусі.
Журналістка знаходзіцца ў СІЗА ў Казані зь сярэдзіны кастрычніка 2023 году.
Алеся вызвалілася з Гомельскай жаночай калёніі зусім нядаўна. На ўмовах ананімнасьці жанчына пагадзілася расказаць Свабодзе, што там цяпер адбываецца.
Падзеі 26 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
ЗША вывелі з-пад дзеяньня экспартных абмежаваньняў у дачыненьні да Расеі і Беларусі некаторыя віды мэдыцынскага абсталяваньня. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на Фэдэральны рэестар ЗША.
Новы рэйс будзе ўведзены ў расклад са жніўня.
Чаму Лукашэнка пагражае сваякам палітэмігрантаў? У чым сэнс новай ваеннай дактрыны Беларусі? Ці рыхтуе Лукашэнка беларусаў да вайны? Як памяняецца роля УНС у яго новым канстытуцыйным статусе?
Нядаўні візыт намесьніка міністра замежных спраў Яўгена Шастакова ў Паўночную Карэю адбыўся ў рамках «плянавых палітычных кансультацый» паміж зьнешнепалітычнымі ведамствамі дзьвюх краін, заявіў кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік 25 красавіка ў кулюарах Усебеларускага народнага сходу.
Выбарчая камісія ў Каардынацыйную раду апублікавала сваё рашэньне наконт рэгістрацыі сьпісаў на выбары ў прадстаўнічы орган. Ад 25 красавіка стартуе пэрыяд агітацыі.
За студзень — сакавік 2024 году 379 замежнікаў зьвярнуліся па прытулак у Грузіі, у тым ліку 9 грамадзян Беларусі.
Рэха справы аб выкраданьні старадрукаў зь бібліятэк дасягнула нават Грузіі, дзе затрыманы адзін з падазраваных.
Напярэдадні сходу частка не спрактыкаваных у палітыцы асобаў пад узьдзеяньнем афіцыйных СМІ чакала нейкага сур’ёзнага абмеркаваньня і лёсавызначальных рашэньняў. Масаваная прапаганда вакол УНС спарадзіла ў абываталя завышаныя чаканьні. Але нават на якасную імітацыю ўлады не наважыліся.
Раней была інфармацыя, што яна ня выйшла на волю пасьля адбыцьця адміністрацыйнага пакараньня.
Урады Літвы і Польшчы задумаліся аб дапамозе афіцыйнаму Кіеву ў вяртаньні ўкраінскіх маладых людзей, якія ўхіляюцца ад удзелу ў вайне.
Пад арышт трапіла база адпачынку «Луч», што ў сяле Грыбаўка Адэскай вобласьці. База мае 8 корпусаў на першай лініі ад мора. Сама кампанія знаходзіцца ў Адэсе.
Малавядомая кампанія, зьвязаная зь сямʼёй узбэцкага прэзыдэнта Шаўката Мірзіёева, атрымала сакрэтныя дзяржаўныя кантракты больш як на 100 мільёнаў даляраў, у тым ліку на пастаўку прыроднага газу па завышанай цане найбуйнейшаму вытворцу цэмэнту ў краіне, высьветліла ўзбэцкая служба Радыё Свабода.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Усебеларускі народны сход на пасяджэньні 25 красавіка зацьвердзіў ваенную дактрыну Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка на пасяджэньні VII Усебеларускага народнага сходу 25 красавіка прыгразіў беларусам, якія выехалі за мяжу і «выношваюць пляны супраць Беларусі», рэпрэсіямі супраць іхных сваякоў, а таксама пазбаўленьнем іх уласнасьці.
Верагодна, супраць жанчыны распачалі крымінальную справу, адзначаюць праваабаронцы.
Польшча дапамагаецца новых санкцый супраць Беларусі за падтрыманьне расейскай вайны ва Ўкраіне.
Вядомы беларускі фотажурналіст Аляксандар Васюковіч сёлета ў студзені быў асуджаны на 3 гады абмежаваньня волі за нібыта ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, якія ён асьвятляў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Паводле ведамства, у шэрагу выпадкаў дзяцей зь сям’і даводзілася адбіраць экстрана, бо адказныя ведамствы своечасова не прынялі меры па іх абароне.
Распыталі рэжысэрку пра новую стужку аб кранальнай гісторыі каханьня журналісткі Каці Андрэевай, кінафэстываль «Tribeca» і пра ейную мару.
У закон увялі дадатковыя абмежаваньні на атрыманьне грамадзянамі Беларусі шэнгенскіх візаў у замежных консульскіх установах Літвы.
25 красавіка на Ўсебеларускім народным сходзе абмяркоўваюць Канцэпцыю нацыянальнай бясьпекі.
«Наша Ніва» даведалася пра сьмерць яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў ва Ўкраіне на баку Расеі. Віталь Чыбісаў пасьпеў паваяваць каля чатырох месяцаў. Яму было 22 гады.
Так званы «Джынсавы дзень» (Дзень дэніму) праходзіць у сьвеце ў апошнюю сераду красавіка, месяца дасьведчанасьці аб сэксуальных дамаганьнях.
Падчас мытнага надгляду на выезьдзе зь Беларусі ў грамадзяніна Расеі ў тэлефоне знайшлі падпіскі ў Telegram на каналы, якія ў Беларусі прызналі «экстрэміцскімі». Яго затрымалі.
Кантрабандай займаліся грамадзяне Беларусі і Ўкраіны.
У Гомельскім абласным судзе 25 красавіка адбудзецца паседжаньне. Слуханьні правядзе судзьдзя Мікалай Доля.
Паводле зьвестак «Вясны», з 1 студзеня па 31 сакавіка ў Беларусі праваабаронцы зафіксавалі прынамсі 987 затрыманьняў, зь якіх траціна затрыманых — жанчыны.
Расейскія і беларускія спэцслужбы актывізавалі спробы паўплываць на ход падзеяў у Эўропе шляхам умяшаньня ў выбары ў Эўрапейскі парлямэнт, заявіў прэмʼер-міністар Польшчы Дональд Туск, паведамляе «Польскае Радыё».
Улады Ірану вынесьлі сьмяротны вырак папулярнаму рэпэру Тамаджу Салехі, які ўдзельнічаў у антыўрадавых пратэстах 2022–2023 гадоў.
Пасьля 15 дзён адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю журналіст рэгіянальнага выданьня «Вечерний Бобруйск» Дзяніс Носаў, паведамляе БАЖ.
Менавіта тут памёр першы палітзьняволены, асуджаны пасьля 2020 году. Цяпер у 17-й калёніі рыхтуюць вэб-дызайнэраў і трымаюць экзатычных птушак і жывёлаў.
Падзеі 25 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Расьсьледаваньне было праведзенае выданьнямі «Бюро» «Laisvės TV», «Sienas» і беларускімі журналістамі-расьследнікамі.
Гэта пачатак сэрыі галасаваньняў, якія могуць вырашыць, ці ўступіць балканская краіна ў Эўрапейскі зьвяз.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сёньня падпісаў закон, які прадугледжвае выдзяленьне $61 млрд вайсковай дапамогі Ўкраіне. Сёньня ж у Міністэрстве абароны ЗША паведамілі, што накіроўваюць Кіеву першы пакет вайсковай дапамогі на суму $1 млрд.
Доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч аналізуе прамову Аляксандра Лукашэнкі на Ўсебеларускім народным сходзе, тлумачыць, што азначае прызначэньне намесьнікам старшыні УНС Аляксандра Косінца, і заяўляе, што асабісты кантроль Лукашэнкі над дзяржаўным апаратам толькі ўзмацняецца.
Сэнсацыі не адбылося: як усе і чакалі, Лукашэнка абраны старшынём Усебеларускага народнага сходу (УНС). Цяпер фармальна ў яго два тытулы.
Полк Каліноўскага дазволіў сваім байцам балятавацца на выбарах у Каардынацыйную раду, але пры ўмове сыходу са складу палку.
Загрузіць яшчэ