Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі экс-супрацоўніка памежнай службы і яго жонку завочна асудзілі на 7 гадоў калёніі за антываенныя пасты, сярод якіх і «Жыве Беларусь!»


Расейскія сілавікі. Ілюстрацыйнае фота
Расейскія сілавікі. Ілюстрацыйнае фота

Сужэнцаў абвінавацілі ў распаўсюджваньні «фэйкаў» аб расейскай арміі па матывах палітычнай нянавісьці.

Анадырскі гарадзкі суд Чукоцкай аўтаномнай акругі ў Расеі завочна прысудзіў па 7 гадоў калёніі экс-супрацоўніку памежнай службы ФСБ Раману Назаруку і яго жонцы Анастасіі Назарук, якія эмігравалі з Расеі. Пра гэта расказала абвінавачаная «ОВД-Инфо».

Абаіх абвінавацілі ў распаўсюджваньні «фэйкаў» аб расейскай арміі па матывах палітычнай нянавісьці (п. «д» ч. 2 арт. 207.3 КК РФ).

Прысуд Раману вынесьлі 10 красавіка 2024 году, а Анастасіі — 23 красавіка.

Як расказалі праваабарончаму праекту ў судзе, Раману Назаруку паставілі ў віну 16 публікацый на яго старонцы «УКантакце» — усе яны прысьвечаныя расейскаму ўварваньню і гібелі мірных жыхароў ва Ўкраіне.

Анастасія Назарук у ютуб-канале публікавала відэа з антываенных мітынгаў і віншаваньне з Новым годам са словамі «Зычу перамогі Ўкраіне і Ізраілю, Пуціна ў Гаагу, свабоду Расеі, жыве Беларусь!».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG