У гэты дзень
1863 — паўстанцы Каліноўскага на чале з Баляславам Калышкам пацярпелі паразу ад рэгулярнага расейскага войска ў бітве пад Біржамі. Схоплены ў палон Калышка будзе празь дзень публічна павешаны на Лукіскай плошчы ў Вільні.
1918 — тэлеграма Рады БНР нямецкаму кайзэру Вільгельму з падзякай за вызваленьне ад улады бальшавікоў.
1945 — сустрэча на Эльбе савецкіх і амэрыканскіх войскаў.
1945 — пачатак Сан-Францыскай міжнароднай канфэрэнцыі 50 краін дзеля выпрацоўкі Статуту ААН.
1946 — у Рэгенсбургу (Нямеччына) асьвяцілі беларускую праваслаўную царкву і правялі ў ёй першае набажэнства.
1974 — пачалася «Рэвалюцыя гвазьдзікоў» у Партугаліі, якая завяршылася скіданьнем дыктатарскага рэжыму Антоніё Салязара.
2004 — адбыўся II Усебеларускі сход інтэлігенцыі.
2005 — Баўгарыя і Румынія падпісалі дамовы аб далучэньні да Эўразьвязу.
У гэты дзень нарадзіліся
1214 — Людовік IX Сьвяты, кароль Францыі, кіраўнік 7-га і 8-га крыжовых паходаў.
1599 — Олівэр Кромвэль, ангельскі вайсковец і палітык.
1824 — Самуіл Магілевер, ураджэнец Беларусі, заснавальнік рэлігійнага сіянізму.
1874 — Гульельма Марконі, італьянскі радыётэхнік і прадпрымальнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1909 году.
1904 — Васіль Барысенка, дырэктар Інстытуту літаратуры АН, функцыянэр сталінскай ідэалягічнай машыны ў часы рэпрэсіяў.
1926 — Яфрэм Сакалоў, кіраўнік БССР (1987–1990).
1939 — Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Беларусі.
1940 — Аль Пачына, амэрыканскі кінаактор.
1949 — Ядвіга Паплаўская, музыка і сьпявачка (ансамбль «Верасы»), народная артыстка Беларусі.
У памяці
1744 — Андэрс Цэльсій, швэдзкі астраном і фізык.
1794 — падчас разгортваньня на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага паўстаньня пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі ў Вільні пакаралі сьмерцю Сымона Касакоўскага. Касакоўскі — былы дзяржаўны дзяяч Княства, які здрадзіў незалежнасьці, перайшоў на бок Расеі і разам з расейскім войскам узяў удзел у інтэрвэнцыі.
1904 — Францішак Далеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–64, нявольнік царскай катаргі.
1913 — Міхайла Кацюбінскі, украінскі пісьменьнік.
1938 — Павал Горын-Каляда, беларускі гісторык, дзяржаўны дзяяч БССР (расстраляны).
1938 — Мікалай Гікала, кіраўнік БССР, арганізатар і ўдзельнік масавых рэпрэсіяў у Беларусі (расстраляны).