Парыскі суд прызначыў дзьвюм жанчынам штраф за распаўсюджаньне лжывага сьцьвярджэньня аб тым, што жонка прэзыдэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендэрная жанчына. Пра гэта паведамляе Le Monde.
У ЗША супрацоўнікі і аналітыкі Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (АНБ) на працягу двух гадоў сачылі за тэлефоннымі званкамі і праслухоўвалі размовы памочніка Усамы бін Ладэна.
Дазвол Кіеву наносіць удары па тэрыторыі Расеі далёкасяжнай зброяй будзе азначаць непасрэдны ўдзел краінаў NATO і эўрапейскіх дзяржаваў у вайне ва Ўкраіне, заявіў журналістам у чацьвер у Санкт-Пецярбургу расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.
Больш за два мільёны авіяпасажыраў скарысталіся паслугамі Нацыянальнага аэрапорту Менску з пачатку года. Пра гэта са спасылкай на прэсавую службу прадпрыемства піша партал «Люстэрка». Самыя папулярныя напрамкі ў пасажыраў — Расея, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Турэччына.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрвію бразыльскаму выданню Metrópoles назваў «дэструктыўнай» ініцыятыву Кітаю і Бразыліі наконт мірных перамоваў паміж Кіевам і Масквой.
Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардоны камбінат (ЦКК), які ў 2010–2018 гадах будаваў і не дабудаваў кітайскі падрадчык, можа перастаць быць адзіным у краіне вытворцам цэлюлёзы.
«Ніколі Сі Цзіньпін, ведаючы мяне, ня скажа, што ты там з Польшчай нешта зрабі» — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі этнічных меншасьцяў Беларусі.
Пра гэта паведамляе партал DELFI.
Рагачоўскаму актывісту Дзянісу Дашкевічу, вядомаму па адміністрацыйнай справе за фота з польскім прэзыдэнтам Анджэем Дудам, забаранілі распараджацца кватэрай.
Аб гэтым заявіў міністар інфармацыі Марат Маркаў падчас прэзэнтацыі мультымедыйнага партала Videobel.by.
«Наконт Беларусі. Канцэнтрацыю бачылі. Бачылі даўно. Кантралюем гэты працэс», — заявіў Уладзімір Зяленскі.
Місія Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа прывезла мясцовым жыхарам паліўныя брыкеты для абагрэву будынкаў. У момант абстрэлу супрацоўнікі місіі якраз разгружалі дастаўленую дапамогу.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Акторка, заснавальніца тэатру аднаго актора «Зьніч» Галіна Дзягілева памерла12 верасня, ёй было 77 гадоў, паведамляе «Люстэрка» са спасылкай на яе сяброў.
Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, заявіў што беларускія ўлады «поўныя рашучасьці не дапусьціць уцягваньня Беларусі ў канфлікт ва Ўкраіне».
Віктар Хрэнін знаходзіцца ў Кітаі з працоўным візытам і ўжо правёў сустрэчу са сваім калегам, міністрам абароны КНР Дун Цзюнам.
У жніўні цэны ў сфэры будаўніцтва ў Беларусі вырасьлі на 1,1%, за 8 месяцаў 2024 году — на 8,4%, сьведчаць зьвесткі Белстату.
Менскае выдавецтва «Тэхналёгія», якое выпускае кнігі на беларускай мове, зьвярнулася да чытачоў па дапамогу, каб прадаць наклады кніг. Пост пра гэта днямі зьявіўся ў сацсетках выдавецтва.
У Беларусі судовыя выканаўцы могуць часова абмежаваць правы даўжніка на кіраваньне транспартам — гэта тычыцца як фізычных асобаў, так і ІП.
Беларускаму добраахвотніку прызначылі мінімальнае пакараньне.
Беларусам трэба вывезьці з краіны або зарэгістраваць для ўдзелу ў дарожным руху ў Латвіі да 31 кастрычніка.
Паводле розных ацэнак, ад пачатку вайны ў Беларусь вывезьлі ня менш за 2,5 тысячы дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны.
У Маскве памёр тэлежурналіст Мікалай Сванідзэ. Пра гэта паведамілі маскоўскія СМІ і пацьвердзіла праваабаронца Ева Меркачова.
Ратавальнікі працягваюць тушыць лясны пажар на плошчы 14,5 га на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка ў Хойніцкім раёне.
Украінскі бок разьлічвае, што «Беларусі хопіць здаровага глузду, каб не рабіць неабдуманых крокаў або ўчынкаў пад ціскам Расеі».
Вялікая Брытанія дазволіла Ўкраіне выкарыстоўваць крылатыя ракеты Storm Shadow для ўдараў па цэлях у глыбіні Расеі, але публічна аб’яўляць пра гэта ня будуць, паведамляе The Guardian.
У Менску ў паветры працягвае адчувацца пах гару і прыкметная смуга. Паводле спэцыялістаў Белгідрамету, ужо хутка месцамі па краіне пройдуць дажджы, якія павінны хаця б часткова выправіць сытуацыю.
У Менскім абласным судзе 12 верасьня пачынаецца новы працэс у справе салідарнасьці з палітвязьнямі.
Дзяржаўны «Першы інфармацыйны» тэлеканал уключаны ў абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм, паведаміла Міністэрства інфармацыі Беларусі.
У ноч на 12 верасьня расейскае войска ўдарыла дронамі «Шахед» па горадзе Канатоп у Сумскай вобласьці Ўкраіны. Ёсьць параненыя, горад застаўся безь сьвятла, гаворыцца ў паведамленьні абладміністрацыі.
Падзеі 12 верасьня ў Беларусі і ў сьвеце
Людміла Класкоўская — маці журналісткі і былой палітзьняволенай журналісткі Вольгі Класкоўскай. Цяпер яна эвакуаваная зь Беларусі.
ЗША акажуць Украіне новую фінансавую падтрымку. На гэты раз сума дапамогі складзе больш за 700 мільёнаў даляраў, паведаміў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Пра дапамогу ад Вялікай Брытаніі ў памеры 242 мільёнаў фунтаў заявіў кіраўнік брытанскага МЗС Дэвід Лэмі.
У Нью-Ёрку, Пэнтагоне і Пэнсыльваніі праходзяць мэмарыяльныя цырымоніі ў сувязі з гадавінай тэрактаў, у выніку якіх загінулі амаль 3000 чалавек
Эўракамісарка ў энэргетыцы Кадры Сімсан заявіла, што Эўразьвяз гатовы цалкам спыніць транзыт расейскага газу па ўкраінскай газатранспартнай сыстэме пасьля заканчэньня дзейнага кантракту ў сьнежні сёлета.
Апэляцыйны суд сталіцы Сэрбіі, Бялграду, адмяніў рашэньне аб экстрадыцыі ў Менск беларускага журналіста, рэжысэра і апазыцыйнага актывіста Андрэя Гнёта і накіраваў справу на новы разгляд.
Дар’і А. прызначылі 1 год 8 месяцаў зьняволеньня і адначасова яе вызвалілі з-пад варты, паведамілі «Белсату» ў прэсавай службе Акруговага суду Варшава-Прага. Падобна, беларуская грамадзянка цяпер на волі.
67-гадовы беларус сказаў у пакоі «Да пабачэньня», пасля чаго скокнуў з 6-га паверху і загінуў на месцы.
«Нашая падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту і незалежнасьці Ўкраіны зьяўляецца сталай», — пра гэта заявіў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган у відэазвароце да саміту лідэраў «Крымскай плятформы».
Суд Эўразьвязу адхіліў пазоў расейскіх мільярдэраў Міхаіла Фрыдмана, Пятра Авена і Германа Хана да Рады ЭЗ.
Улады Беларусі цягам усёй ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны пэрыядычна заяўляюць аб правакацыях, якія нібыта плянуюцца з украінскай, польскай ці літоўскай тэрыторыі.
Беларуса затрымалі сёлета ў лютым, а справу перадалі ў суд у канцы жніўня. Яго імя не называюць.
Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў жніўні 2024 году ў Беларусі вырасьлі на 7,4% у параўнаньні з аналягічным месяцам 2023 году.
Па стане на 11 верасьня ў Беларусі 1352 палітвязьні, прызнаныя міжнароднай супольнасьцю. Рэальная колькасьць людзей, зьняволеных з палітычных матываў, можа быць большая.
Так званыя самаабвешчаныя «ДНР» і «ЛНР» на працягу 5 гадоў (з 2017 па 2022 гады) закуплялі тэхнічную соль, вырабленую на «Беларуськаліі», высьветлілі расьсьледнікі «Бюро».
Першы саміт адбыўся ў 2021 годзе.
У Берасьці 11 верасьня пачаўся чарговы масавы суд паводле ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) за ўдзел у пратэстах 2020 году.
«Настоящее время» пагутарыла з жыхаркай Вэнэсуэлы, якая вярнулася ў надзеі на перамены, але зараз зноў выехала з краіны, як і тысячы яе суайчыннікаў.
Загрузіць яшчэ