Пасьля вывучэньня старшынёй Савету Рэспублікі Натальляй Качанавай пытаньня забудовы кампаніі «Датч стар» і захаваньня Грушаўскага сквэру, за які змагаліся мясцовыя жыхары і заступіўся Лукашэнка, прынятае выніковае рашэньне.
Наведнікі інданэзійскага нацыянальнага парку Камода сталі сьведкамі бойкі чатырох камодзкіх варанаў. Гэты від – найбуйнейшыя яшчаркі на плянэце, яны важаць да 130 кіляграмаў.
Кампанія «АйПаўэр» перадала дакумэнты акумулятарнага заводу пад Берасьцем, супраць якога пратэстуюць мясцовыя жыхары, на дзяржаўную экалягічную экспэртызу.
Алена і Ігар Крэйнісы трымаюць зоагатэль пад Валожынам, у якім жывуць сабакі на ператрымцы, жывёлы з прытулкаў і былыя бадзяжныя сабакі. Некаторым зь іх знаходзяць гаспадароў ня толькі ў Беларусі, але і за мяжой.
Праціўнікі акумулятарнага заводу хацелі сабрацца, бо маюць зьвесткі, што iPower зьбіраецца аднаўляць працу.
У Менску зь візытам знаходзіцца Брыжыт Алюа, прадстаўніца міжнароднага Фонду дапамогі жывёлам Брыжыт Бардо. Яна заклікала беларускія ўлады не забіваць бяздомных катоў і сабак, а стэрылізаваць, вакцынаваць і выпускаць іх на волю.
Гаворка пра больш як сотню мільёнаў рублёў.
Анамалія назіралася ня толькі ў Беларусі, дзе з 2019-га на 2020 год не было кліматычнай зімы. Увесь сьвет ідзе да найцяплейшай зімы ў гісторыі. Зьмена клімату і дзіўныя арктычныя ўмовы надвор’я «не пусьцілі» холад на поўдзень.
«Пытаньні зрэзу кожнага дрэва павінны прымацца на ўзроўні Менгарвыканкаму».
20 лютага ў Беларусі абноўлены тэмпэратурны рэкорд дня ад пачатку інструмэнтальных мэтэаназіраньняў, сьведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных дадзеных Белгідрамэту.
У Жыткавічах было +8,9°С. Але абсалютны максымум па ўсёй Беларусі пабіты ня быў: у 1950 годзе ў гэты дзень у Берасьці было аж +9,6°С.
Сярэднясутачных тэмпэратур, ніжэйшых за нуль, гэтай каляндарнай зімой не было і не прадбачыцца.
Заснавальнік амэрыканскай кампаніі Amazon Джэф Бэзас абвясьціў пра стварэньне экалягічнага фонду Bezos Earth Fund, каб фінансаваць праекты для барацьбы са зьменамі клімату.
Толькі ў Берасьці, Гомлі і горадзе Горкі 17 лютага не былі пабітыя тэмпэратурныя рэкорды за ўсе часы назіраньняў.
Папа Францішак заклікаў католікаў выказаць абурэньне эсплюатацыяй карэнных жыхароў і разбурэньнямі, якія выкліканы здабычай кары і вырубкай лясоў у Амазоніі.
Бразыльскія навукоўцы зафіксавалі тэмпэратуру 20,75°С на востраве Сэймур. Гэта амаль на градус больш, чым папярэдні рэкорд — 19,8 °С, зарэгістраваны на востраве Сігню ў студзені 1982 году.
Айсбэрг, падобны па памерах на Мальту, адарваўся ад ледніка Pine Islan. Гэты ледавік растае найхутчэй у Антарктыдзе — вынікае з аналізу спадарожнікавых здымкаў, зробленых Эўрапейскім касьмічным агенцтвам (ESA).
Сусьветныя выкіды вуглякіслага газу перасталі расьці ў 2019 годзе, заявіла Міжнароднае агенцтва па энэргетыцы (IEA) у новым дакладзе.
Паводле стану на 11 лютага, каранавірус стаў прычынай сьмерці больш за 1000 чалавек. Яго сьмяротнасьць склала прыблізна 2% ад усёй колькасьці хворых.
Міністэрства энэргетыкі Беларусі займаецца падрыхтоўкай двух міжурадавых пагадненьняў, якія тычацца перапрацоўкі адпрацаванага ядзернага паліва (АЯП) зь Беларускай АЭС у Расеі.
У цюменскі аэрапорт прызямліўся першы самалёт з расейцамі і грамадзянамі іншых краінаў, эвакуаванымі з Кітаю праз эпідэмію каранавірусу. У аэрапорт прыехалі мэдыкі і прадстаўнікі МНС Расеі.
Цяплейшы за кліматычную норму на 5,5°С!
Грамадзкі рух супрацьдзеяньня праекту будаванай Беларусьсю побач зь літоўскай мяжой і за 50 км ад Вільні Астравецкай атамнай электрастанцыі (БелАЭС) створаны ў Літве. Рашэньне аб гэтым было зацьверджана ў суботу на ўстаноўчым пасяджэньні ініцыятыўнай групы.
Сямнаццацігадовая швэдзкая школьніца Грэта Тунбэрг зарэгіструе сваё імя ў якасьці таварнага знаку.
Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава і кіраўнік Мінгарвыканкаму Анатоль Сівак 25 студзеня наведалі Грушаўскі сквэр, які мясцовыя жыхары абараняюць ад забудовы, каб захаваць дрэвы.
Палятуху цяжка знайсьці і тым больш злавіць у аб’ектыў — гэта начная і вельмі асьцярожная жывёла.
Каля 15 чалавек сабраліся ўвечары 22 студзеня, каб спыніць будоўлю і высяканьне дрэваў у Грушаўскім сквэры ў Менску.
Жыхары менскай Грушаўкі ладзілі мастацкія пэрформансы супраць зьнішчэньня часткі Грушаўскага сквэру. І нават запісалі відэазварот да Лукашэнкі. Але ўчора ўначы тэрыторыю ўсё адно пачалі агароджваць пад будоўлю. Што адбываецца вакол сквэру — разьбіралася Свабода.
Каб уратаваць каштаны ў Горадні, гораду дадуць 400 тысяч даляраў. Чаму грошы будуць патрачаныя марна і як насамрэч трэба абараняць дрэвы, Свабодзе патлумачыў горадзенскі краязнаўца і біёляг Ігар Лапеха.
Увечары 21 студзеня будаўнікі пачалі агароджваць плотам Грушаўскі сквэр. Гэтаму папярэднічаў відэазварот жыхароў менскага раёну да Аляксандра Лукашэнкі.
Сусьветны эканамічны форум у Давосе сёлета сабраў каля 3000 удзельнікаў з 117 краінаў, у тым ліку лідэраў больш за 50 дзяржаваў і ўрадаў. Сярод самых багатых бізнэсоўцаў на форуме — Марк Цукербэрг, Джордж Сорас, Біл Гейтс.
Да жылога комплексу «Гранд Хаўз» сабралася дабудаваць яшчэ чатыры пад’езды на месцы часткі Грушаўскага сквэру, а ў тым раёне і так кепска з азеляненьнем.
Трэба распрацаваць закон «Аб абыходжаньні з жывёламі». Той самы, які адхілілі ў 2018-м, калі над ім працавалі ўжо сем гадоў.
3 студзеня вёску Якімава Слабада пад Сьветлагорскам прысыпала невядомым парашком. Вяскоўцы жывуць побач з заводам беленай цэлюлёзы, які шматкроць накрываў іх смуродам, таму неадкладна выклікалі санстанцыю. «Бела-шэры парашок не прадстаўляецца магчымым ідэнтыфікаваць», — адказала санстанцыя.
Людзі спрадвеку аддаюць целы памерлых чатыром стыхіям. Закопваюць, спальваюць, пускаюць па вадзе ці расьсейваюць прах ветрам. Для нябожчыкаў у Беларусі дзьве традыцыйныя «хованкі»: зямля і агонь. Са здохлымі катамі і сабакамі ўсё складана.
На паўднёвым захадзе Беларусі да канца дня будуць трымацца туманы з бачнасьцю 100–500 мэтраў. Сыноптыкі абʼявілі аранжавы ўзровень небясьпекі. Пад Івацэвічамі сьведкай густых туманоў на трасе Берасьце — Менск стаў фотакарэспандэнт Свабоды.
У адміністрацыі рэстарана «Лебядзіны», які знаходзіцца каля аднайменнага заказьніка, назвалі дэзынфармацыяй паведамленьні ў інтэрнэце пра тое, што ўчора ўвечары ў іх быў салют.
Павышэньне сярэдняй тэмпэратуры на Зямлі можа зрабіць Аўстралію настолькі гарачай і сухой, што жыхары гэтай краіны стануць кліматычнымі ўцекачамі, — лічыць амэрыканскі кліматоляг і геафізык Майкл Мэн.
З 2021 году ў Беларусі плянуюць абмежаваць выкарыстаньне плястыкавага посуду ва ўстановах грамадзкага харчаваньня, і абмежаваць максымальную ёмістасьць палімэрнай тары для разьліву піва і слабаалькагольных напояў да 1 літра.
Актор Хаакін Фэнікс, які выканаў галоўную ролю ў фільме «Джокер», арыштаваны паліцыяй за ўдзел у дэманстрацыі ў Вашынгтоне, паведамляе Variety.
Пажары ў Аўстраліі, якія працягваюцца ўжо некалькі месяцаў, ускалыхнулі ўвесь сьвет. Людзі ахвяруюць сотні мільёнаў даляраў на змаганьне зь бедзтвам. Але далёка ня ўся інфармацыя, якая датычыць пажараў у Аўстраліі, адпавядае фактам.
У 2020 годзе Беларусь і Ўкраіна створаць трансьмежны біярэзэрват «Прыпяцкае Палесьсе», рэалізацыю якога абмяркоўвалі цягам апошніх 20 гадоў.
Сыноптыкі таксама папярэджваюць пра галалёдзіцу.
Із осені у Австралії тривають лісові пожежі. На південному сході континенту горять ліси, місцева влада організовує примусову евакуцію людей. Від початку пожеж загинули 23 людини, зруйновано понад 1200 будинків, дві електростанції.
Аўстралія прыцягне больш за тры тысячы рэзэрвовых вайскоўцаў для барацьбы з ляснымі пажарамі. Па словах міністра абароны краіны Лінды Рейнальдс, урад пайшоў на беспрэцэдэнтныя меры, але няма іншага спосабу змагацца з агнём. У штатах Вікторыя і Новы Паўднёвы Уэльс абвешчана надзвычайнае становішча.
Ва Ўкраіне вызначылі кампанію, якая будзе паглыбляць дно на ўкраінскім участку Прыпяці, што дазволіць аднавіць рачное суднаходзтва між Беларусьсю і Ўкраінай. Двухбаковы рачны маршрут зьяўляецца першым этапам аднаўленьня міжнароднага воднага шляху Е40.
Аднаму з найбольшых лесапаркаў Беларусі — Пячэрскаму, што ў Магілёве, — 100 гадоў. Яго стварылі бальшавікі, нацыяналізаваўшы ў 1919 годзе прыватныя землі.
Прапануем вам кароткі сьпіс найважнейшых мэтэорных струменяў-«дажджоў», якія можна будзе назіраць у 2020 годзе.
Загрузіць яшчэ