Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад Антарктыды адарваўся айсбэрг памерам з Мальту


Ледавік Pine Island
Ледавік Pine Island

Айсбэрг, падобны па памерах на Мальту, адарваўся ад ледавік Pine Island. Гэты ледавік растае найхутчэй у Антарктыдзе — вынікае з аналізу спадарожнікавых здымкаў, зробленых Эўрапейскім касьмічным агенцтвам (ESA).

У айсбэрга, адарванага ад ледавіка, плошча больш за 300 квадратных км (плошча Мальты 316 квадратных км). Аднак ён хутка раскалоўся на меншыя ледзяныя блёкі — падкрэсьлівае CNN.

Фотаздымак айсбэрга, які адарваўся ад ледавіка Pine Island, быў зроблены спадарожнікам місіі Sentinel-2.

«Відавочна, што ўлічваючы гэтыя здымкі, ледавік Pine Island рэагуе на зьмены клімату», — адзначае Марк Дрынквотэр з Эўрапейскага касьмічнага агенцтва.

Ён падкрэсьлівае, што хуткасьць раставаньня ледавікоў у рэгіёне Заходняй Антарктыды найхутчэйшы за ўвесь час, калі робяцца спадарожнікавыя здымкі Антарктыды.

Калі б увесь ледавік Pine Island растаў, акіян урос бы на 1,2 мэтра, мяркуе NASA.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG