Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зафіксавалі першыя тэмпэратурныя рэкорды вясны


2 сакавіка ў чатырох паселішчах Беларусі зафіксавалі тэмпэратурныя рэкорды за ўвесь час назіраньняў, адзначае БелаПАН.

  • У Ашмяне было +10,7°С. Ранейшы рэкорд быў +10,3°С у 1995 годзе.
  • У Валожыне было +9,9°С. Ранейшы рэкорд: +9,9°С, 1992 год.
  • У Азярышчы было +9,7°С. Ранейшы рэкорд: +8,9°С, 1995 год.
  • У Нарачы (Кабыльніку) было +8,5°С. Ранейшы рэкорд: +7,9°С, 2017 год.

Як адзначае БелаПАН, 1 сакавіка быў менш значны рэкорд. У Мсьціславе зафіксавалі +6,6°С — рэкорд у гэты дзень за час назіраньняў на станцыі, але самую станцыю абсталявалі толькі 12 гадоў таму.

Найцяплей 2 сакавіка было ў Шчучыне: +10,8°С. Але там рэкорд не пабіты.

3 сакавіка могуць быць новыя рэкорды. Так, у Менску гістарычны максымум у гэты дзень фіксавалі ў 1995 годзе: +8,7°С. А паводле пэўных прагнозаў, тэмпэратура магла падняцца да +11°С (на момант публікацыі +6,7°С).

Да канца тыдня па ўсёй Беларусі прагназуюць, што тэмпэратура ня будзе апускацца ніжэй за нуль нават уначы. Шмат дзе ад серады ці чацьвярга абяцаюць невялікія дажджы (месцамі — мокры сьнег). У чацьвер і суботу ўдзень шмат дзе тэмпэратура, як прагназуюць, перавысіць +10°С.

Цягам мінулай зімы ў Беларусі 29 дзён з 91 фіксавалі рэкорды мэтэаназіраньняў за ўвесь час. Студзень стаў найцяплейшым за ўвесь час назіраньняў.

Упершыню за гісторыю назіраньняў у Беларусі ў каляндарную зіму не было зімы кліматычнай, калі сярэдняя тэмпэратура працяглы час была б ніжэйшай за 0°С.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG