Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор забараніў камунальнікам Гомля забіваць жывёлаў самаробным электрашокерам


Генэральная пракуратура Беларусі расказала ў Telegram пра выпадак жорсткага абыходжаньня з жывёламі ў Гомлі: «негуманную эўтаназію». Ці пакаралі кагосьці, не паведамляецца.

Работнікі пракуратуры высьветлілі, што прадпрыемства «Спэцкамунтранс» працяглы час забівала бадзяжных жывёлаў самаробным электрашокерам: электраізаляцыйнай штангай з токаправодным наканечнікам.

Гэтая прылада спыняла работу сэрца бяз страты прытомнасьці — пракуроры аднесьлі гэта да «негуманнай эўтаназіі», бо такі спосаб забойства прычыняў перадсьмяротныя пакуты. Пракуратура пабачыла «відавочнае парушэньне закону» — артыкул 137 Грамадзянскага кодэксу забараняе абыходжаньне з жывёламі, якое «супярэчыць прынцыпам гуманнасьці».

Пасьля прадпісаньня гарадзкога пракурора такую практыку спынілі, абсталяваньне дэмантавалі. Але ці пакаралі кагосьці, не паведамляецца. Таксама пракуратура ня піша, што зьбіраюцца далей рабіць з бадзяжнымі жывёламі ў Гомлі.

Прадстаўніца міжнароднага Фонду дапамогі жывёлам Брыжыт Бардо тым часам заклікае Беларусь наогул не забіваць бадзяжных жывёлаў, а стэрылізаваць, вакцынаваць і выпускаць іх на волю. Прадстаўніца фонду сказала, што першае патрабаваньне абаронцаў — спыніць адлоў і забойства жывёл, «бо, як паказвае практыка, гэта наогул не вырашае праблемы». Яна чакае сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG