Наведнікі інданэзійскага нацыянальнага парку Камода сталі сьведкамі бойкі чатырох камодзкіх варанаў. Гэты від – найбуйнейшыя яшчаркі на плянэце, яны важаць да 130 кіляграмаў.
Камодзкі варан за дзень можа зьесьці да 100 кіляграмаў мяса. Аднаму з наведнікаў парку ўдалося зьняць бойку варанаў на відэа.