Маніторынг забруджанасьці паветра спадарожнікамі NASA і Эўрапейскага касьмічнага агенцтва выявіў значнае зьніжэньне дыяксыду азоту над Кітаем.
Паводле інтэрпрэтацыі амэрыканскіх і эўрапейскіх экспэртаў, зьмены якасьці паветра над Кітаем да лепшага часткова зьвязаныя з запаволеньнем кітайскай эканомікі пасьля ўспышкі каранавірусу і з абмежаваньнямі руху транспарту ў правінцыі Хубэй, у якой знаходзіцца галоўны агмень каранавірусу.
Паводле навукоўцаў NASA, зьніжэньне забруджанасьці паветра было спачатку відавочнае ў рэгіёне Ўханю, але потым распаўсюдзілася па ўсёй краіне.
Дыяксыд азоту (NO2) — шкодны для здароўя газ, які вылучаецца аўтамабілямі, электрастанцыямі і прамысловымі аб’ектамі.